Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
@pramovu offers specialized information about Virusli videolar for subscribers interested in Virusli videolar
Reyting
Global reyting
#30882
-3876
Til reytingi
#148
-33
Toifa reytingi
#2320
-315
Obunachilar sonining o'sishi (Oxirgi 30 kun ichida)
Hali sharhlar yo'q. Birinchi bo'lib tajribangizni baham ko'ring!
So'nggi postlar
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
* Фэмінітывы (жаночыя формы назваў заняткаў) у беларускай мове спрадвеку: пекарка, акторка, варажбітка і чараўніца.
* У савецкі час іх выціскалі пад уплывам расейскай мовы і савецкага канцылярыту. Цяпер беларускія фэмінітывы вяртаюцца.
* Але часам фэмінітывы ўжываюць там, дзе гэта пярэчыць моўнай сыстэме. Варта паглядзець відэа цалкам.
1,540
69
0
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
Беларуская мова багатая: вусны і губы хоць і сынонімы, але не заўсёды ўзаемазамяняльныя: вусны толькі чалавечыя. А ёсьць яшчэ і лупы — гэтым беларускім словам таксама называем вусны (а ня толькі вочы). І маем пра тыя лупы шмат карысных выразаў.
1,030
56
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
6 сакавіка 1790 г. быў вынайдзены зубны сьвердзел, і таму сёньня Дзень дантыста. Адзначым яго бяз стрэсу — нагадаўшы традыцыйныя беларускія назвы зубоў. Прыкладам, вырастае апошнім і стварае праблемы позьні зуб (гэтая яго беларуская назва мудра не зьвязаная ні зь якай мудрасьцю 🙂).
1,340
48
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
Доўгачаканы прыход сапраўднае вясны набліжаем вясновым слоўнічкам.
1,220
59
0
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
Сёньня гадавіна з дня нараджэньня Кандрата Крапівы (Атраховіча). Таленавіты драматург, паэт, байкар — постаць у гісторыі неадназначная, але яго псэўданім прынамсі дапаможа не памыліцца ў націску беларускага слова крапіва.
1,230
62
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
📷 Photo
Часам у іншай мове адно слова мае некалькі значэньняў (ці два словы — амонімы), а ў беларускай ім (кожнаму значэньню ці амоніму) адпавядаюць розныя словы.
Прыклад — расейскае слова „гласный“ (і „согласный“ таксама, але пра яго іншым разам).
І не калькуйма! У беларускай мове няма слова „негалосны“.
1,340
54
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
Казюк або Казюкі — знакаміты кірмаш майстроў, які пазначае прадвесьне — у Вільні, у Горадні, у Лідзе і ня толькі. Ён у памяць сьв. Казімера, княжыча дынастыі Ягайлавічаў, пра якога ў людзей засталася ўдзячная памяць. Імя стала назваю сьвята і ўвайшло ў прыказкі.
1,160
45
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
Як па-беларуску cringe? Ангельскае слова ў яго слэнгавым значэньні можна перадаць па-рознаму, але як правільна?
1,610
75
0
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
🎥 Video
Штодня нечага просім у іншых — адказаць на пытаньне, нешта падаць, зрабіць зьніжку 🙂 Зычліва просячы, не забываймася на слова ласка!
1,360
53
0
Толькі пра мову
19-mar, 2026, 18:24
📷 Photo
Чацьвер — дзень тыдня, калісьці прысьвечаны самому Перуну. Відаць, таму гэтае слова і скланяецца асабліва 🙂 Не памыляймася!
1,510
50
Толькі пра мову
18-mar, 2026, 08:59
🎥 Video
Раскажам пра вітаньні ў розны час дня, як традыцыйныя, так і новыя. У кожным разе вітаймася па-беларуску!
1,420
61
0
Толькі пра мову
16-mar, 2026, 06:21
📷 Photo
Дзень незалежнасьці Эстоніі (Eesti iseseisvuspäev) — 24 лютага.
У беларускай мове ёсьць словы, якія прыйшлі з эстонскай. Сярод іх — адно надта смачнае слова, якое добра ведаюць заўсёднікі менскага „Цэнтральнага“.
1,400
68
Толькі пра мову
13-mar, 2026, 15:39
🎥 Video
Зь Міжнародным днём матчынай мовы!
На жаль, складана ацаніць рэальную колькасьць людзей, для якіх беларуская мова — свая. Бо і моўнае пытаньне перапісаў уводзіць у аблуду, і многім няясна, каго можна ўважаць за носьбіта беларускае мовы. А папраўдзе нас такіх нямала 🙂
1,790
98
Толькі пра мову
13-mar, 2026, 15:39
🎥 Video
Упарты — і станоўчая (= няўломны), і адмоўная (= мае мухі ў носе) рыса характару. Маем мноства сакавітых словаў і выразаў пра такіх людзей. Спойлер: асла сярод іх няма!
1,270
68
0
Толькі пра мову
13-mar, 2026, 15:39
📷 Photo
Правільна лічым па-беларуску:
• З двумá братамі, але зь дзьвюмá сёстрамі
• 4,6% = чатыры цэлЫЯ шэсьць дзясятых працэнту (адсотку)
• Два, тры, чатыры добрЫЯ камэнтарЫ, а ня „добрых камэнтара”
1,330
68
Толькі пра мову
13-mar, 2026, 15:39
🎥 Video
Сьвята 21 лютага мае дзьве назвы: Міжнародны дзень роднай мовы / матчынай мовы. Яно ў памяць бэнгальскіх студэнтаў, што загінулі за сваю мову. А ці для нас выразы родная мова, матчына мова, беларуская мова — сынонімы?
1,770
65
Толькі пра мову
11-mar, 2026, 16:40
[poll]
1,160
30
0
Толькі пра мову
11-mar, 2026, 16:40
🎥 Video
Культура дыялёгу пачынаецца зь вітаньня. Прывітальных формулаў у беларускай мове нямала, як унівэрсальных, так і для пэўных сытуацыяў. Вось некаторыя зь іх. Працяг будзе!
1,260
62
0
Толькі пра мову
10-mar, 2026, 11:59
📷 Photo
У мове арыгіналу cringe бывае і дзеясловам, і назоўнікам, у слэнгу — яшчэ і прыметнікам.
Які адпаведнік гэтаму ангельскаму слову ўжываеце ў беларускай мове — пераклад ці пазычаньне? Калі пазычаньне — то як яно гучыць? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓
1,190
27
Толькі пра мову
8-mar, 2026, 23:31
🎥 Video
Амялушкі ўзімку ў Беларусі госьці ня надта частыя, але цешаць вока сваёю прыгажосьцю. Назва ад амялы́, куста, які расьце на дрэвах і ягады якога любяць птушкі.
1,260
48
0
Толькі пра мову
7-mar, 2026, 19:10
📷 Photo
Успомнім добрым словам Рудальфа Абіхта, нямецкага лінгвіста, які ў цяжкія часы Першай усясьветнай вайны натхніўся беларускім моўным адраджэньнем і нават прапанаваў для беларускае мовы „ідэальную абэцэду“.
1,450
64
Толькі пра мову
7-mar, 2026, 19:10
🎥 Video
Напярэдадні Дня сьвятога Валянціна нагадаем беларускія словы і выразы пра каханьне. Яны ня проста прыгожыя, а жыцьцёва неабходныя — дзеля шчасьця. У гэты дзень і ня толькі зычым закахацца, удосталь пазаляцацца, а ўрэшце мо і шчасьліва пабрацца.
1,470
57
Толькі пра мову
25-fev, 2026, 11:12
Успамінаем стралецкія словы (ня толькі ў сувязі зь біятлёнам). Акрамя сынонімаў пацэліць і трапіць, маем улюбленае клясыкамі, але незаслужана забытае слова лýчыць: лýчыў у самы цэнтар мішэні. Антонімы — схібіць, спудлавáць. Узбагачайма свой лексычны запас.
960
63
0
Толькі пра мову
24-fev, 2026, 04:25
• Банальны аргумэнт скептыкаў: маўляў, беларуская мова „ня мае будучыні, бо ня мае навукова-тэхнічнай тэрміналёгіі“.
• Беларускія адраджэнцы далі сыстэмны адказ на гэты закід 105 гадоў таму, стварыўшы Навукова-тэрміналягічную камісію.
• Гэта яна ўзаконіла звычайныя школьныя тэрміны, як у арытмэтыцы лічнік / назоўнік дробаў, дзеліва : дзельнік = дзель…
• Справа пачалася, і менш чым за дзесяць гадоў былі ўкладзеныя дзясяткі слоўнікаў тэрміналёгіі розных навук.
1,130
64
0
Толькі пра мову
18-fev, 2026, 06:10
У халодную парý сагрэе кава. Яна стала культавым напоем у Беларусі з XVII стагодзьдзя. Словы кава, філіжанка, імбрык прыйшлі да нас праз крымскататарскую мову.
Калі падчас расейскай акупацыі з каваю стала канкураваць гарбата, кава стала сымбалем патрыятызму. Невыпадкова яе так смачна апяяў Адам Міцкевіч у „Пану Тадэвушу“.
Нагадаем найважнейшыя словы, зьвязаныя з кавай.
948
52
0
Толькі пра мову
17-fev, 2026, 01:14
Вочы, востры, вожык… Прыстаўны гук [В] перад пачатным [О] (і [У]) — сыстэмная рыса беларускага вымаўленьня. Раскажам, як яна магла зьявіцца, як у ёй праявілася мілагучнасьць беларускае мовы, якім правілам яна падлягае.
(Увага. У клясычным правапісе пішуць пасьлядоўна: войча, Ворша, Вушача, навогул; дапускаюцца варыянты вунія, вакно, вазёры).
1,090
58
0
Толькі пра мову
15-fev, 2026, 10:00
• Валянтына Пашкевіч зрабіла прарыў у беларускай лексыкаграфіі і моўнай мэтодыцы.
• Раней вялікія двумоўныя беларускія слоўнікі служылі толькі перакладу на расейскую ці з расейскай. Яна першай уклала вялікі Ангельска-беларускі слоўнік, прычым клясычным правапісам.
• Яе навучальны курс беларускае мовы для носьбітаў ангельскай дасюль дапамагае беларусам на чужыне вывучаць мову сваіх продкаў.
(Заўвага: назву Byelorussian яна ўжыла ўсьлед за стандартам ААН 1970-х гадоў. У сваім слоўніку Валянтына Пашкевіч дае Belarusian / Belarusan.)
1,120
62
0
Толькі пра мову
12-fev, 2026, 18:30
Узбагачайма свой моўны запас: беларускія ўказальныя займеньнікі гэты — гэны — той перадаюць тры ступені „блізкасьці“ (падобна як харвацкія ovaj – onaj – taj ці гішпанскія éste – ése – aquél).
Ёсьць і шырокавядомая народная міні-драма з двума пэрсанажамі:
Гэты гэнага штурхнуў —
гэны паваліўся,
пакуль гэны уставаў,
гэты ўжо і змыўся! 😁
999
69
0
Толькі пра мову
12-fev, 2026, 18:30
Няма патрэбы ўжываць ангельскі тэрмін, калі маем сваё адпаведнае слова. Ангельскаму resolution у аптычным значэньні найлепш адпавядае разрозьненьне. Яно тым вышэйшае, чым больш dots per inch (DPI) = пунктаў на цалю.
862
63
0
Толькі пра мову
11-fev, 2026, 07:27
У Амэрыцы мераюць цень ад байбака, а ў Беларусі пералом на вясну пазначае старажытнае сьвята Грамніцы, або Стрэчаньне.
Як і іншыя традыцыйныя беларускія сьвяты, Стрэчаньне спалучае ў сабе дахрысьціянскія звычаі і хрысьціянскае асэнсаваньне. Пра гэта сьведчаць і ягоныя назвы, і абрады.