🗣 «За гэтыя пяць месяцаў не было ніводнага дня, каб я не думала пра тых, хто застаўся за кратамі»
Былая галоўная рэдактарка http://TUT.BY/ і экс-палітзняволеная Марына Золатава
https://t.me/pinkscarvesbelarus эмацыйны зварот у падтрымку жанчын, якія застаюцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах.
Золатава нагадала, што пасля амаль чатырох з паловай гадоў за кратамі выйшла на волю ў снежні 2025 года, але, паводле яе слоў, свабода не прынесла спакою, пакуль у Беларусі працягваюць заставацца за кратамі больш за сто жанчын-палітвязняў.
«Я бачу іх вочы. У іх — надзея, трывога, чаканне. Часам адчай, часам туга», — напісала журналістка.
Яна падкрэсліла, што сярод зняволеных — дзясяткі жанчын, чые імёны амаль ніхто не ведае: лекары, настаўніцы, студэнткі, журналісткі, прадпрымальніцы, пенсіянеркі, дзяржаўныя службоўцы. Многія з іх, адзначыла Золатава, знаходзяцца за кратамі ўжо чатыры-пяць гадоў.
Таксама яна заклікала неабыякавых далучацца да інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку жанчын-палітвязняў пад хэштэгамі #яеёголос #iamhervoice