Пупупуў ☀️
Нашыя ў Варшаве (і не толькі), тут такая справа:
18 красавіка адбудзецца штосьці, чаго не было гадамі — беларускі TEDx.
Жывы. На сцэне. З чырвоным колам і ўсім як трэба 🔴
Канференцыя TEDxUlicaMińska – незалежна арганізаваная падзея па ліцэнзіі TED, якую робяць беларусы ў эміграцыі. Адбудзецца 12 выступаў пра навуку, бізнэс, культуру і тое, як выжываць і перамагаць, калі свет вакол трашчыць.
Вы хутчэй за ўсё бачылі гэтыя натхняльныя ролікі на сцэне з чырвоным колам. TEDx праходзіць па тых жа стандартах – нічога лішняга, толькі чысты сэнс – для лакальных супольнасцяў і ня толькі.
Паглядзіце, хто выступае:
— Аркадзь Добкін, чалавек, які заснаваў EPAM
— Аляксандр Смірноў, CTO CleverPoint, кандыдат мед. навук
— Сяргей Бесараб, хімік, CBRN-эксперт
— Рамі Дгхам, прадуктовік у AI і рабататэхніцы
— Наталля Хадзякова, архітэктарка і мастачка
І гэта толькі анансаваныя 🤌
Больш падрабязнасцяў аб праграме чытайце на сайце:
http://tedxulicaminska.com/
У розных гарадах Беларусі такія падзеі праходзілі з 2009 года і вось пасля вымушанага перапынку беларускі TEDx перазапускаецца. Гэта адзіны беларускі TEDx зараз. Можа, адзіны ў эміграцыі наогул.
Наступнага можа не быць хутка — таму проста прыходзьце.
Калі: 18 красавіка, 12:00
Дзе: B'Fort (Racławicka 99/bud.07)
Квіткі тут:
https://link.relivent.eu/iTXBDaPaxLSKdvPn
Купляйце зараз, потым будзеце шкадаваць.
Спасылкі на сац.сеткі:
https://www.instagram.com/tedxulicaminska/
https://www.linkedin.com/company/tedx-ulica-mińska/
https://www.facebook.com/tedxulicaminska
І іншым перадайце абавязкова.
Да сустрэчы.
Абдыманкі 🫂