Информация для "чикагцев" - местный гугл.
Хочешь обсудить?
Наш чат: https://t.me/joinchat/UeGa7Bqc1LS5WoTm
Наши каналы обьеденений
https://t.me/menskrazam_info
Есть новость?
Бот для обращений: @SemChizei_bot
Follow @chijinfo to stay updated with the latest semchizei_bot and httpstmejoinchatuega7bqc1ls5wotm trends and news
Reyting
Global reyting
#31754
-2375
Til reytingi
#152
-23
Toifa reytingi
#2393
-192
Obunachilar sonining o'sishi (Oxirgi 30 kun ichida)
Hali sharhlar yo'q. Birinchi bo'lib tajribangizni baham ko'ring!
So'nggi postlar
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📷 Photo
Севярынец: Мы не павінны быць ружовымі поні і казаць, што мы будзем гладзіць па галаве тых самых кадэбістаў альбо спецназаўцаў, якія б’юць людзей
Што цяпер трэба рабіць у Курапатах? Як заахвоціць Марыю Калеснікаву гаварыць па-беларуску? Чаму мае плён пазітыўны погляд на людзей, а не сваркі? https://t.me/radiosvaboda пагаварыла з палітыкам, былым палітвязнем Паўлам Севярынцам.
https://nashaniva.com/394365
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394365
54
5
0
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📎 File
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
90
8
0
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📷 Photo
Праз 6,5 гадоў на свабоду выйшаў анархіст Мікіта Емяльянаў. У зняволенні ён правёў 2386 дзён, з іх больш за 648 сутак у ШЫЗА. Мікіта адбыў тэрмін зняволення цалкам.
🔻 https://stayrebel.fun/by/prisoners/nikita-vladimirovich-emelyanov - анархіст, быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года за акцыі салідарнасці з палітвязнямі таго часу: ён кінуў кактэйль Молатава ў дзверы СІЗА-1 (Валадарскага), а таксама абліў фарбай будынак суда, дзе на той момант праходзіў суд над палітвязнем Дзмітрыем Паліенка.
44
9
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📷 Photo
Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава
У яе здарыўся інсульт, і яна амаль аслепла, перасоўвалася навобмацак.
https://nashaniva.com/394393
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394393
41
9
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📷 Photo
🔥Першае фота Мікіты са свабоды. Са слоў маці маладзёна, ён адчувае сябе добра, і пагаршэння здароўя няма.
49
10
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📷 Photo
Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»
Наталля Малец — педагог, якая 14 гадоў адпрацавала ў Акадэміі кіравання. У 2020 годзе яна адмовілася выводзіць выкладчыкаў на мітынгі ў падтрымку Лукашэнкі і была звольненая за месяц да заканчэння кантракта. Пра гісторыю сям'і, закуліссе Акадэміі кіравання ў разгар пратэстаў, пра лепшых беларусак і адсутнасць тугі, Наталля Малец расказала https://t.me/gazetaby.
https://nashaniva.com/394030
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394030
65
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
https://i.ibb.co/rRXQbYGm/image-aee2ce95eb4f111498452.jpgУсе палякі ведаюць Анджэя Пачобута. І ўсе - паважаюць. Прапануй выпадковаму паляку назваць дзесяць сучасных герояў Польшчы, і ён ці яна абавязкова ўзгадае Пачобута. А можна і не толькі пра сучасных спытацца.
Анджэй Пачобут нарэшце на волі - стомлены, схуднелы, толькі вочы не змяніліся. Яго сустракае прэм'ер-міністр, у яго бярэ інтэрв'ю самае вядомае польскае выданне. Польшча вітае свайго героя. А Анджэй Пачобут трымае ў руках беларускі пашпарт і кажа, што абавязкова вернецца ў Беларусь.
Бо ён герой не толькі Польшчы.
Балюча, што Беларусь не можа зараз прывітаць яго так, як мы ўсе б таго хацелі. Ён разумее, але ўсё адно балюча.
Стагоддзямі нашых герояў шануюць за мяжой, а на радзіме добра, калі знойдзецца памятная шыльда. Але ўсё змяняецца. Будзем яшчэ ставіць помнік Касцюшку замест леніна, будзем выбіраць, які сквер ці вуліцу ў Менску назваць у гонар Эміліі Плятэр. Аднавім магілы польскіх партызан. Пройдуць выставы, прысвечаныя гістарычным і культурным сувязям Беларусі і Польшчы. І абавязкова на кожнай імпрэзе будзе прысутнічаць адзін сціплы і сур'ёзны чалавек. А палякі і беларусы будуць казаць адзін аднаму: "глядзі, гэта Анджэй Пачобут - наш герой".
Жыве Беларусь!
157
15
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📷 Photo
«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў
Ëн выйшаў на свабоду ў жніўні 2025 года, адседзеўшы за «абразу Лукашэнкі».
Яму было 43 гады.
https://nashaniva.com/393969
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393969
57
8
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў Ëн выйшаў на свабоду ў жніўні 2025 года, адседзеўшы за «абразу Лукашэнкі». Яму было 43 гады. https://nashaniva.com/393969 Без VPN — https://storage.go…
67
7
0
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
18-may, 2026, 01:13
📷 Photo
Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады
У калоніі ён дапамагаў амаль сляпому Вацлаву Арэшку.
https://nashaniva.com/393982
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393982
51
7
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
🎥 Video
🥳 Беларусаў віншуюць з Днём Волі па ўсім свеце
Беларусаў з Днём Волі павіншавалі вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы і міжнародныя партнёры. Сярод іх — Святлана Ціханоўская, Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Павел Латушка, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў.
Да віншаванняў далучыліся і замежныя партнёры Беларусі. Беларусаў падтрымалі структуры Еўразвязу, прадстаўнікі Літвы, Латвіі і Эстоніі, дэпутаты Еўрапарламенту і палітыкі з шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама прадстаўнікі Украіны, Канады і іншых дзяржаў.
📍 Падрабязна пра ўсе віншаванні і словы падтрымкі — https://belsat.eu/92271186/vinszavanni-z-dniom-voli?
📌 https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ddicyhjc
26
8
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
Дваццаць пятага сакавіка –
Годны дзень
Беларускай дзяржавы.
Веснаплынных вятроў талака
Пыл з кароны атрэсла іржавы.
Шматавалі нас досыць арлы
І з адной, і з дзвюма галавамі.
Мы не зь нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.
Мы – ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цьвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сьцяга.
Дваццаць пятага сакавіка –
Наша сьвята,
Пароль
І прысяга!
Рыгор Барадулін
26
9
0
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
📷 Photo
Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа»
Ніякае свята не прыносіць столькі эмоцый і надзеі, як тое, якое святкуюць таемна, у няволі, піша Мікола Бугай.
https://nashaniva.com/391224
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391224
25
4
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
https://pub-da3a607cc3d643ffaa67028e564144f3.r2.dev/G2rCq4EyIP9etu2e-1774458654346.jpegДзень волі. Замежнікі віншуюць беларусаў з freedom day, але "воля" - гэта не толькі freedom. Гэта яшчэ і will.
Шмат гадоў нас лічылі не народам, а так, "тутэйшымі", - людзьмі без дома, без самасвядомасці, што жывуць на задворках імперый і гінуць на чужых войнах. Але аднойчы 25 сакавіка беларусы голасна заявілі: "Наша воля - мець уласную дзяржаву".
БНР праіснавала нядоўга. Яе мужныя заснавальнікі і заснавальніцы апынуліся хто ў лагерах, хто ў выгнанні, хто ў магіле. Але воля народа была агучана. Мы зрабілі крок наперад.
Зараз мы нарэшце маем уласную дзяржаву, вось толькі дзяржава наша - пад акупацыяй. Колькі крокаў яшчэ засталося да сапраўднай незалежнасці - невядома.
Але воля беларусаў - жалезная, і прага да свабоды - нязменная. За намі пакаленні годных людзей: ваяроў, асветнікаў, палітыкаў, навукоўцаў, творцаў, змагароў за незалежнасць. І побач з намі, не ў мінулым, а сёння, зараз, таксама годныя людзі, чыі імёны захаваюцца ў падручніках гісторыі. І колькі б крокаў не засталося на шляху да свабоды - мы пройдзем гэты шлях.
Са святам, дарагія беларусы!
Хай воля вечна будзе з намі!
Жыве Беларусь!
94
10
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
«Воля — гэта кожнае нашае дзеянне, якое робіць краіну лепшай»
З нагоды Дня Волі, 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская https://youtu.be/eRmlwL_4J70 і нагадала: нас яднае памяць, адказнасць перад будучыняй і свядомы выбар пайсці складным шляхам да незалежнасці:
«Я ведаю, як стамляе доўгая дарога. Як хочацца, каб нарэшце стала спакойна. Каб можна было працаваць, планаваць жыццё, кахаць, расціць дзяцей без страху ў сваёй краіне. Каб не трэба было азірацца на вуліцы, баяцца груку ў дзверы, баяцца за блізкіх. Каб дом зноў быў месцам бяспекі.
Але нават калі бывае цяжка, у нас ёсць тое, што не забраць ніколі і нікому: нашая гісторыя, нашая памяць, нашая такая моцная беларуская годнасць. І ёсць мы адно ў аднаго.
Беларусь будзе вольнай. І мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома».
Тэкст прамовы цалкам https://tsikhanouskaya.org/be/video/zvarot-svyatlany-cixanouskaj-da-dnya-voli.html https://tsikhanouskaya.org/be/video/zvarot-svyatlany-cixanouskaj-da-dnya-voli.html
19
6
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
🎥 Video
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі павіншаваў беларусаў з Днём Волі
«Я ўпэўнены, я перакананы, я вельмі спадзяюся, што ў рэшце рэшт усе мы агульнымі намаганнямі даб'ёмся незалежнасці, дэмакратычнасці, свабоды для беларускага народа і для наша краю».
26
6
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
📷 Photo
Пасляваенныя эміграцыйныя паштоўкі да Дня Незалежнасці (Дня Волі) 25 сакавіка
28
6
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
📷 Photo
🌼 26 гадоў спаўняецца Мікіту Емяльянаву — палітвязню, які знаходзіцца за кратамі даўжэй за ўсіх. Мікіта ўжо двойчы быў асуджаны па арт. 411 КК РБ, а ў ШІЗА ён правеў сумарна 648 содняў (на пачатак снежня 2025 года).
🔻 https://stayrebel.fun/by/prisoners/nikita-vladimirovich-emelyanov - анархіст, быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года за акцыі салідарнасці з палітвязнямі таго часу: ён кінуў кактэйль Молатава ў дзверы СІЗА-1 (Валадарскага), а таксама абліў фарбай будынак суда, дзе на той момант праходзіў суд над палітвязнем Дзмітрыем Паліенка.
🔥 Нагадаем, што ўсе яшчэ даступны мерч у гонар Мікіты. Limited Edition - Razburyć turmy! Разбурыць турмы!
Вы можаце https://stayrebel.fun/by/products/product-30і атрымаць у падарунак унікальную цішотку (у наяўнасці толькі 40 штук).
💌 Напісаць ліст для Мікіты:
ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900
Мікіта Уладзіміравіч Емяльянаў
https://stayrebel.fun/by/letter?id=252
30
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
🎥 Video
Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі
Гэта першае публічнае відэа палітыка пасля вызвалення.
https://nashaniva.com/391155
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391155
25
7
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
28-mar, 2026, 06:13
📷 Photo
Дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі і інжынер Алесь Астраўцоў вешаюць беларускі сцяг на балконе музея, 24 сакавіка 1991 года
25
5
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
26-mar, 2026, 08:22
📷 Photo
💔Марына Адамовіч апублікавала новыя фотаздымкі з Мікалаем Статкевічам
На іх яны шпацыруюць па Мінску.
25
5
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
26-mar, 2026, 08:22
📎 File
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
41
6
0
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
24-mar, 2026, 08:13
📷 Photo
❗️Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій
Сігналы прыходзяць з усёй краіны — і з жаночых, і з мужчынскіх устаноў. Выпускаюць людзей з апублікаванага ўчора спісу.
«Проста выклікалі і сказалі: «Ідзі адсюль, свабодны», піша https://t.me/nashaniva.
Калі вам вядома пра вызваленне памілаваных палітвязняў, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на https://t.me/Viasnainfo
🔹 https://spring96.org/be/news/119844
24
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
24-mar, 2026, 08:13
📷 Photo
❗️Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў
У выніку перамоваў з спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам рэжым Лукашэнкі памілаваў 250 асобаў. 15 палітзняволеных былі выдвараныя з краіны без дакументаў, а 235 — засталіся ў Беларусі. Палітвязняў з калоній і «хімій» пачалі выпускаць на наступны дзень.
Усе памілаваныя асобы знаходзіліся ў Спісе палітвязняў і асуджаных па палітычных крымінальных справах, якую вядуць праваабаронцы. «Вясна» прааналізавала спіс памілаваных і распавядае, каго з палітвязняў закранула гэтае рашэнне.
• Самым маладым з вызваленых палітвязняў па 20 гадоў, старэйшай — 70 гадоў;
• Мінімум 84 палізняволеныя былі затрыманыя ў 2025 годзе;
• Мінімум 42 фігуранты «справы Гаюна» памілаваныя. Сярод іх асуджаныя як да калоніі, так і да «хіміі», а таксама да «хатняй хіміі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119863
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/119863
27
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
24-mar, 2026, 08:13
📷 Photo
📝Актуальны спіс вызваленых палітвязняў
У выніку перамоваў рэжым Лукашэнкі сёння памілаваў 250 асобаў у рамках пагаднення, дасягнутага пры пасярэдніцтве ЗША.
Пры гэтым 235 чалавек былі вызваленыя ўнутры краіны. 15 чалавек дэпартавалі ў Літву, паведаміла амбасада ЗША ў Вільні.
Сабралі актуальны спіс вызваленых палітвязняў 👉 https://spring96.org/be/news/119844
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/119844
31
4
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
24-mar, 2026, 08:13
❗Праваабаронцам стала вядома, што апублікаваныя спісы вызваленых некарэктныя
Зараз інфармацыя пра вызваленых палітвязняў збіраецца і верыфікуецца. Як толькі яны з'явіцца - мы апублікуем спісы.
Праваабаронцы звяртаюцца да СМІ з просьбай не распаўсюджваць неправераную інфармацыю.
Прыносім прабачэнні за публікацыю непацверджанай інфармацыі.
24
5
0
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
24-mar, 2026, 08:13
📷 Photo
Вызваленыя палітвязні ў Вільні
🔹 https://spring96.org/be/news/119844
Сярод тых, хто павінен выйсці на волю ўнутры краіны: журналіст Алег Супрунюк, настаўніца Марына Петражыцкая, палітолаг Валерыя Касцюгова, вікіпедыст Ілля Барыскевіч, былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, нядаўна асуджаныя за дапамогу палітзняволеным Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш.
На жаль, у выкладзеных спісак шмат памылак у дадзеных, таму мы патрабуем вашай дапамогі ў тым, каб вы дзяліліся інфармацыяй. Акрамя таго, па людзях у Беларусі інфармацыя пакуль не пацвярджаецца, таму магчыма, што дома яны могуць апынуцца не сення.
29
5
0
Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
24-mar, 2026, 08:13
📷 Photo
BYSOL адкрыў экстранны збор для вызваленых палітвязняў
«Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты».
Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: https://t.me/bysol_pzk
https://bysol.org/be/bs/sro4naya_pomosch_3/