🏝 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (23.03 – 29.03)
https://instagram.com/prastora.krk і бібліятэка
https://www.instagram.com/knizny.vyraj адчыненыя для наведвання ў панядзелак, чацвер і пятніцу ў 15:00 – 19:00, а таксама ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Чакаем вас па адрасе ul. Mikołajska 4/6
🖼 У сераду ў 15:00 – 19:00 будзе куратарскі дзень на выставе завітайце паглядзець!
🏀 Панядзелак
08:00 – 09:30 | Ёга па-беларуску з Надзеяй. Кожны панядзелак вы можаце пачаць тыдзень з занятку, разлічанага на людзей любога ўзроўню падрыхтоўкі.
https://t.me/BelayaSaroka
18:30 – 20:30 | Гурток «Вязаная капібара». Утульная супольнасць людзей, якія хочуць файна правесці час, навучыцца новаму хобі і рабіць прыемныя падарункі блізкім сваімі рукамі! https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf-OCJbbfpWd2mNdqqzaSv16h00YqS3iF1_zrHOxLDy0oxtPQ/viewform
🏖 Аўторак
18:30 – 20:00 | Вечаровая група ёгі з Нядзеяй. Ідэальна для тых, хто не ў стане прачнуцца раніцай ці ўжо працуе ў такі час. Расслабцеся пасля працоўнага дня!
https://t.me/BelayaSaroka
20:20 – 22:00 | Квіз да Дня Волі. Праверце свае веды пра БНР і беларускую гісторыю агулам. Каманды збіраюцца на месцы. Удзел: 10 злотых з асобы. https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeCUF6X3SUdd7zQj7v4vrR5hi-JAdeC9fXTnb4d87q8Tncprg/viewform
🚲 Серада
12:45 – 14:45 | Гурток «Вязаная капібара». Цудоўны гурток, дзе мы разам з майстрыняй вучымся вязаць кручком і ствараць прыгожыя цацкі! https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf-OCJbbfpWd2mNdqqzaSv16h00YqS3iF1_zrHOxLDy0oxtPQ/viewform
18:30 | 🔴 Марш на Дзень Волі. Збіраемся ад 18:00 на plac Wielkiej Armii Napoleona, а потым ідзем маршам на Рынак, дзе будуць прамовы і мітынг.
🚲 Чацвер
08:00 – 09:30 | Ёга па-беларуску з Надзеяй. Вас чакае размінка і сустаўная гімнастыка, дыхальныя практыкі, асноўная частка і раслабленне напрыканцы.
https://t.me/BelayaSaroka
19:40 – 21:40 | Гістарычная гульня-сімуляцыя «Першы Усебеларускі з’езд». Вы паспрабуеце сябе ў ролі дэпутата з’езду і адчуеце цяжар прыняцця лёсавызначальных рашэнняў. Усяго 8 месцаў. Удзел: вольны данат. https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScLaMlBdfgfoYUvswVV9Hp3UxgMj0va_DUQtFNMHF47YgkiiQ/viewform
⚽️ Пятніца
19:00 | 🎸 Рок-канцэрт-фестываль «Незалежная Беларусь». Зайграюць гурты BIAZ NAZVY, SYNDROM SAMAZVANCA і ATESTA. Лакацыя: Klub Re (ul. Św. Krzyża 4). https://ekobilet.pl/biaz-nazvy-8979/niezalezna-bialorus—biaz-nazvy—syndrom-samazvanca—atesta-61449/621289-bilety-na-koncert
🤺 Субота
9:00 – 11:45 | Беларуская школа ў Кракаве ладзіць заняткі на беларускай мове для дзяцей 0-4 класаў. Даведацца больш пра школу і далучыцца да заняткаў можна
https://www.instagram.com/mini_belarusiny/ Школа існуе на данаты ад людзей, https://letemdo.org/bsk/
16:15 – 18:15 | Пісьменніцкі клуб для дарослых. Тэма сустрэчы: «Як пісаць не крынжовыя дыялогі?» Невялікае ўтульнае кам'юніці людзей, якія вучацца якасна пісаць і расказваць гісторыі. https://forms.gle/rznjcuvK9JAMjeA36
18:30 – 20:00 | Кніжны Клуб ад «Кніжнага вырая». Абмяркоўваем «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. Праналізуем кнігу ў невялікай і ўтульнай кампаніі з гарбаткай. Удзел вольны. https://tally.so/r/nPvQaQ
19:00 – 21:00 | Лекцыя «Сцягі волі» з Віктарам Ляхарам. Лепш зразумеем наш унікальны культурна-графічны код ды разбяром галоўныя нацыянальныя сімвалы і даведаемся, чаму гістарычныя колеры з'яўляюцца непахіснымі ідэнтыфікатарамі нацыі. Уваход вольны і без рэгістрацыі
⚽️ Нядзеля
14:00 – 16:00 | Як нараджалася незалежнасць. На сустрэчы з прафесаркай Даротай Міхалюк прэзентуем манаграфію «БНР 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці». Вас чакае грунтоўная і натхняльная размова. Уваход вольны і без рэгістрацыі
16:00 – 18:00 | Мова Нанова. Да нас завітае Валянцін Сюйкевіч родам з Кітая. Ён вывучыў беларускую мову і свабодна на ёй размаўляе. Таксама ён раскажа пра свет кітайскіх іерогліфаў: як яны з’явіліся, як працуюць і што хаваецца за гэтымі знакамі. https://tally.so/r/dWAZ8d
16:30 – 20:00 | Кінавечар з дэтальным разборам фільма «Двухсотгадовы чалавек» (1999). У невялікай і ўтульнай кампаніі праглядзім экранізацыю рамана Айзака Азімава ды абмяркуем яго. Уваход вольны. https://forms.gle/ByY6mxeEjrWkdScN7
19:00 – 20:30 | Прагляд і абмеркаванне кароткаметражнага фільма «Куля для нязгодных». Праца распавядае пра лёс Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава і Андрэя Зэльцара. Уваход вольны і без рэгістрацыі
✏️ Калі ёсць беларускія падзеі, якія мы не згадалі, напішыце пра гэта сюды:
https://t.me/beldiaspora_krakow_bot