ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business Forum
На мінулым тыдні ABBA і Three Seas Business Council падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і ўжо пачалі сумесную працу. 👇
📍 28–29 красавіка, Дуброўнік, Харватыя
У межах аднаго з найбуйнейшых у рэгіёне Бізнес Форуму Трох Мораў (
https://www.facebook.com/3seaseu/?locale=en_GB - ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 13 краін ЕС паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі для развіцця транспарту, энергетыкі і лічбавай эканомікі) ABBA арганізуе прэзентацыю беларускага бізнесу і дзелавую В2В сесію Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Three Seas Business Forum - гэта тысячы ўдзельнікаў і дзясяткі дзелавых В2В сесій. Упершыню ў гісторыі пройдзе прэзентацыя беларускага бізнесу за мяжой і дзелавая В2В сесія “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, дзе ў вузкім коле (да 30 удзельнікаў) фарміруюцца рэальныя партнёрствы з удзелам інвестараў, уласнікаў бізнесу і топ-менеджараў.
Удзельнікі атрымліваюць:
❇️ Прамы доступ да ўсіх удзельнікаў Бізнес Форуму Трох Мораў
❇️ Удзел у сфакусаванай дзелавой B2B сесіі “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”
❇️ Гарантаваны ўдзел у пяці дзелавых В2В сесіях, арганізаваных Three Seas Business Council
❇️ Ад 3,5 да 5 гадзін нетворкінгу на высокім узроўні штодзённа
❇️ Выхад на новыя рынкі і новыя партнёрствы
❇️ Удзел у абмеркаванні інвестыцыйных праектаў
Тэмы працы: лічбавая інфраструктура, дата-цэнтры, AI і кібербяспека, энергетычная бяспека, прыцягненне міжнароднага капіталу, трансатлантычнае супрацоўніцтва і іншыя напрамкі
Узровень удзельнікаў і спікераў: Топ-менеджмент міжнародных кампаній, кіраўнікі рэгіянальных і глабальных структур, прадстаўнікі інвестыцыйных і інстытуцыйных арганізацый.
Пацверджаны ўдзел Google, EY, MOL, AmCham і многіх іншых
ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі.
Запрашаем тых, хто:
👉 Маштабуе бізнес у ЕС
👉 Шукае інвестыцыі
👉 Выходзіць на глабальныя рынкі
👉 Падзяляе нашы каштоўнасці
Праграма гнуткая і можа быць зладжана пад запыты ўдзельнікаў.
Калі вы зацікаўлены ў удзеле, напішыце нам:
📩
[email protected]
або непасрэдна: https://www.linkedin.com/in/marina-girin-28088522b/ / https://www.linkedin.com/in/yauhenibury/
⏳ Дэдлайн падачы заяўкі — 09.04
Рэалізуецца ў межах праекта (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.