Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Follow @viasna96 to stay updated with the latest viasna_bot and zvarot96 trends and news
Reyting
Global reyting
#186443O'zgarish yo'q
Til reytingi
#996O'zgarish yo'q
Toifa reytingi
#4318O'zgarish yo'q
Obunachilar sonining o'sishi (Oxirgi 30 kun ichida)
♥️ Беларуская турэмная літаратура ў кантэксце сусветнай
Ліля Ільюшына, менеджарка культурніцкіх праектаў і ўдзельніца кампаніі FreeViasna, з'яўляецца шматгадовай суарганізатаркай фестываля беларускай кнігі Pradmova. 1 жніўня 2026 года ў Кракаве яна распавяла пра турэмную літаратуру як жанр, адкуль яна бярэ свой пачатак. Таксама жанчына вылучыла прыкметныя творы з беларускай турэмнай літаратуры, як найноўшыя — так і XX стагоддзя.
Дадзеная размова адбывалася на стэндзе «Вясны» ў межах беларускага фестываля «Летуцень».
«Ведаеце, мы звычайна кажам: вось шкада, у беларускай літаратуры не было таго, ці гэтага. А вось тут роўна наадварот: шкада, што беларуская літаратура мае даўнюю і поўнакроўную традыцыю турэмнай літаратуры. І яшчэ больш шкада, што пачынаецца гэта зусім не ў XXI стагоддзі і звязана не толькі з 2020 годам».
Чытаць па спасылцы 👉 https://brestspring.org/tpost/rsun8orn11
1,320
29
0
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
🏠 У Віцебску арыштавалі частку кватэры Паўла Севярынца
Частка кватэры ў Віцебску, дзе зарэгістраваны вядомы палітык, літаратар і былы палітвязень https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-sieviaryniec, апынулася пад арыштам. Пра гэта https://t.me/vicspring «Віцебская Вясна».
Нагадаем, у траўні гэтага года Павел Севярынец паведаміў пра завядзенне супраць яго новай крымінальнай справы — за ўдзел у святкаванні Дня Волі. Тады ж у віцебскай кватэры, дзе жыве ягоная маці, сілавікі правялі ператрус.
Павел Севярынец — ураджэнец Оршы, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 13 снежня 2025 года ён выйшаў на волю і быў прымусова дэпартаваны з Беларусі.
https://spring96.org/be/news/120933
1,470
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
📚 Ад "Менскай вясны" да антываенных песень: якія кнігі ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" за апошнія паўтара месяца
За апошнія паўтара месяца беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" 18 кніг і кніжных выданняў. Гаворка ідзе не толькі пра сучасную палітычную публіцыстыку: у спіс трапілі зборнікі інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч і Васілём Быкавым, кнігі пра беларускую мову і адукацыю, даследаванні палітычнай сістэмы і выбараў, мемуары апазіцыйных палітыкаў, выданні пра пратэсты і ненасілле, а таксама зборнікі антываенных песень.
Паводле https://bannedbooks.penbelarus.org/extremist_list/ Беларускага ПЭНа, якая вядзе асобны ўлік забароненых кніг, за гэты перыяд былі дададзеныя 9 кніг пасля рашэння суда 2 ліпеня, 3 — пасля рашэння суда 31 ліпеня і яшчэ 6 — пасля рашэння суда 12 жніўня. Пры гэтым тры апошнія выданні — "Быкаў на Свабодзе", "Ненасілле і Беларусь" і "Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка" — афіцыйна з'явіліся ў Рэспубліканскім спісе 17 жніўня.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120936
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120936
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
«ААН на зразумелай мове»: Універсальны перыядычны агляд Беларусі
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе спецсезон падкаста «Вясна прыйдзе» — «ААН на зразумелай мове». У межах сямi выпускаў вядоўца падкаста Кацярына і юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва проста і даступна разбяруць працу складаных міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека і высветляць, як тэма Беларусі гучыць на сусветнай трыбуне.
У гэтым выпуску:
• Светлана Галаўнёва дзеліцца вопытам удзелу ў прэ-сесіі УПА: якую ролю грамадская супольнасць грае ў данясенні да іншых краін сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі?
• Розныя наратывы: «сацыяльна арыентаваная дзяржава» vs пастэрналісцкі падыход беларускіх уладаў.
• Як рэкамендацыі суседзяў (напрыклад, Літвы і Латвіі) кардынальна адрозніваюцца ад заклікаў такіх краін, як Мальдывы ці Судан?
• Выбар рэжыму: якія рэкамендацыі ад іншых краін Беларусь прыняла і не прыняла? І чаму так зрабіла?
• Аналізуем, як рэпрэсіі закранаюць не толькі грамадзянскія і палітычныя правы, але і сацыяльна-эканамічныя: ахову здароўя, адукацыю, працу і беларускую культуру.
• Шукаем сэнсы: чаму УПА ўсё ж важны для Беларусі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120931
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120931
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Бойка
https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-boika - грамадзянін Украіны, але жыў у Нароўлі. Асуджаны Гомельскім абласным судом па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць).
Сяргея асудзілі да сямі гадоў зняволення з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму.
Летам 2025 года яго перавялі ў адну з самых жорсткіх вязніц Беларусі – ПК № 1 у Наваполацку.
✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на https://t.me/Viasnainfo
1,460
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
❗️ У Беларусі затрымалі літоўскага бізнесмена, які будаваў заводы
Літоўца Вітаўтаса Сланкаўскаса, які ўзначальваў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы драўніны ў Беларусі, у чэрвені затрымалі і змясцілі пад варту. Пра гэта https://www.lrt.lt/naujienos/verslas/4/3025183/baltarusijoje-ikalintas-gamyklas-states-lietuvos-verslininkas літоўскае нацыянальнае радыё LRT.
Паводле інфармацыі літоўскага вяшчальніка, мужчына працаваў кіраўніком унутранага аўдыту ў кампаніі «HS Belacon» з аўстрыйскім капіталам у Беларусі, а раней на працягу трох гадоў узначальваў кампанію.
Прычыны затрымання і падрабязнасці пераследу Вітаўтаса Сланкаўскаса пакуль невядомыя.
Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла LRT, што амбасада Літвы ў Беларусі была праінфармаваная пра затрыманне. Дадатковую інфармацыю ведамства не падае.
Таксама Міністэрства замежных спраў Літвы яшчэ раз настойліва рэкамендуе грамадзянам Літоўскай Рэспублікі не ездзіць у Беларусь, а тым, хто зараз знаходзіцца там, — неадкладна пакінуць краіну.
Нагадаем, паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі за кратамі па палітычных матывах https://spring96.org/be/news/119469 як мінімум 22 замежнікі.
✍️ Калі Вам нешта вядома пра гэты выпадак, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на https://t.me/Viasnainfo.
https://spring96.org/be/news/120933
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
Старонкі «Медыя-Палесся» і кніга «Быкаў на Свабодзе» папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Кнігі: «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» Сяргея Скрабца, «Быкаў на Свабодзе» і «Ненасілле і Беларусь»;
📍 Instagram-акаўнты: «carnuska», «gleb_vashkevich», «chrysalismagazine», «future_belarus» («Беларусь будучыні – Ідэі, якія натхняюць»);
📍 Threads і TikTok: старонкі акаўнта «Polesye_Media»;
📍 Лагатып (вадзяны знак) «экстрэмісцкага фармавання» «Анархічны чорны крыж Беларусь».
https://spring96.org/be/news/120933
1,720
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі па палітычнай справе
Як стала https://nashaniva.com/402340 «Нашай Ніве», жыхара Клічава Дзяніса Халайдава судзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну, верагодна, прысудзілі да «хатняй хіміі».
Дзяніс раней працаваў механізатарам. У яго ёсць сям'я — жонка і сын.
https://spring96.org/be/news/120933
1,620
35
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
«У нечалавечых умовах і без доступу да медыцынскага абслугоўвання»: у дакладзе ААН згадалі беларускіх палітзняволеных
Спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчат, яго прычынах і наступствах Рым ас-Салем падрыхтавала да 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН https://digitallibrary.un.org/record/4123509?ln=en&v=pdf «Гвалт у дачыненні да жанчын сталага веку».
У дакладзе асобна згадваецца Беларусь.
«Жанчыны сталага веку, якія апынуліся ў зняволенні за сваю палітычную дзейнасць, як, напрыклад, у Беларусі, могуць утрымлівацца ў нечалавечых умовах, у поўнай ізаляцыі ад вонкавага свету і без доступу да медыцынскага абслугоўвання», — гаворыцца ў дакладзе.
Таксама нагадваем пра наш тэкст пра гісторыі палітвязняў, якія апынуліся за кратамі ўжо ў пенсійным узросце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723
1,700
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі
Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на https://t.me/Viasnainfo.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
Беларуска ў цяжкіх абставінах просіць дапамогі ў працягу лячэння
Жанчына разам з сынам была вымушаная з'ехаць з Беларусі і цяпер сутыкнулася з праблемамі са здароўем.
«Пасля ўсяго перажытага ў мяне пачаліся сур'ёзныя праблемы – здранцвенне і адмова левага боку цела. Лекары паставілі дыягназ: запаленне галаўнога і касцявога мозга. Я не магу працаваць, бо арганізм знясілены. Сын вучыцца ў ваенным тэхнікуме ў Польшчы – ён па-ранейшаму ідзе да сваёй мары, нягледзячы ні на што.
Цяпер я праходжу лячэнне ў Варшаве. Мы на мяжы — грошай катастрафічна не хапае. Я прашу вашай падтрымкі, каб мы маглі выжыць у гэты складаны перыяд, які працягнецца яшчэ каля чатырох месяцаў. Я не зламаная і веру, што дапамога, як і ў 2020-м, залежыць ад нас саміх. Дзякуй усім беларусам і неабыякавым людзям. Усім, хто дапамагае».
https://pomagam.pl/46f4dc
1,930
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📎 File
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 прозвішчы — цяпер у ім 6448 чалавек
27 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых у спіс дадалі былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінету Вадзіма Кабанчука, былога камандзіра палка Паўла Шурмея, ваяра Аляксея Кавальчука, інструктара Аляксея Назарава і былога камандзіра Дзяніса Прохарава.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
https://spring96.org/be/news/109774
1,990
24
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец
Галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналогія» Змітра Санько ў лютым затрымлівалі, але не арыштавалі. І вось прыйшла інфармацыя, што яго затрымалі паўторна, і гэтым разам, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра крымінальную справу, https://nashaniva.com/391358 «Наша Ніва».
Зміцер Санько — патрыярх беларускай інтэлігенцыі і для шмат каго — маральны камертон. Кандыдат біялагічных навук і адначасова мовазнавец, ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ён працаваў у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук, пасля чаго ад 1978 года звязаў сваё жыццё з акадэмічным выдавецтвам «Навука і тэхніка» (сёння «Беларуская навука»). А ад 1995 года, больш за 30 гадоў, працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія» — яно спыніла сваю дзейнасць пасля лютаўскіх арыштаў.
2,430
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы https://telegra.ph/DOKUMENTIROVANIE-FAKTOV-ZHESTOKOGO-OBRASHCHENIYA-SO-STORONY-ORGANOV-GOSUDARSTVENNOJ-VLASTI-01-19
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце https://t.me/ViasnaDOC ці [email protected]
Фота: Lookbymedia
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 78 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 78 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119906
https://spring96.org/be/news/112786⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» ( https://t.me/ViasnaSOS,https://t.me/Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
⁉️Як дапамагчы рэпрэсаваным, якія знаходзяцца ў Беларусi?
На гэтае пытанне ў эфіры https://t.me/euroradio адказвае праваабаронца і былы палітвязень Уладзь Лабковіч.
Цалкам стрым з Уладзем і Настай Базар можна паглядзець па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=yED-3NLh2ak
2,370
36
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў
Гэта Алена Сафронава, Вольга Буланава, Дзмітрый Кавалёў, Віталь Цішчанка, Арцём Шманоўскі, Яўген Скараход, Віктар Антушэвіч, Сяргей Рабцаў, Аляксандр Манвелян, Сяргей Кузняцоў, Эдуард Мігун, Мацвей Баранаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 http://spring96.org/be/news/119904
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 http://prisoners.spring96.org/
2,520
77
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
❤️З СІЗА КДБ вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-jaudakha і https://prisoners.spring96.org/be/person/vaclau-bahdanovicz
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Алесь і Вацлаў знаходзяцца на волі. За кратамі працягваюць знаходзіцца https://prisoners.spring96.org/be/person/zmicer-kolas і дачка Вацлава — Вікторыя Багдановіч.
Нагадаем, што 3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «кааліцыю друкаваных выдавецтваў "Фонд Kamunikat.оrg", "Lohvinau Publishing House", "Andrei Yanushkevich Publishing"». Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі — паводле ведамства, сярод іншых, дачыненне да «кааліцыі» мелі Яўдаха, Багадановіч і Колас.
2,540
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
‼️Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд
Як стала вядома праваабаронцам, у ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» https://prisoners.spring96.org/be/person/scjapan-latypau перавялі з магілёўскай турмы № 4 у ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым – у ПКТ. Там Сцяпан парэзаў сабе вены — і там жа яго зашывалі.
У ПКТ палітвязень утрымліваўся ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.
Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119902
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/119902
3,390
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
Калі вы ці вашыя блізкія ўжо ўтрымлівалася ў новым ЦІП у Сцяпанцы, калі ласка, напішыце на https://t.me/Viasnainfo
У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
2,410
27
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
Анлайн-хаб «Нацыя лідараў» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 20 сакавіка.
Паводле ведамства, дачыненне да «Нацыі лідараў» маюць Дзегцярэнка Васіліса, Савелаў Дзмітрый, Базылевіч Ірына, Янушкевіч Андрэй.
На сайце анлайн-хабу пазначана, што ініцыятыва «распрацоўвае і падтрымлівае адукацыйныя і даследчыя праекты і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё моцнай грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы дапамагаем беларусам працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і сваёй дзяржавы».
https://spring96.org/be/news/119894
1,780
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
Трактарыста з Чавускага раёна асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку
Сцвярджаецца, што мужчына ў «Аднакласніках» рэпоснуў чатыры фотаздымкі з Лукашэнкам і пакінуў пад імі свае каментары — два з іх нібыта мелі абразы, а яшчэ два — паклёп.
У выніку жыхару Чавускага раёну прызначылі 3 гады «хіміі».
1,660
47
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
🫠Беларускі сюррэалізм — як суд Чавусаў звязаў пратэсныя стыкеры з калабарантамі часоў Другой сусветнай
12 сакавіка суд Чавускага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Telegram-стыкеры «Zhyve Belarus». Сёння пракуратура Чавусаў распавяла, чаму прыняла такое рашэнне.
Мясцовыя пракуроры знайшлі ў стыкерах «"Батьку" в отстойник», «Саня уходи», «Жыве Беларусь», «Я гуляю» і іншых «праслаўленне калабарацыянісцкіх дзеячаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якія змяшчаюць палосы бел-чырвона-белага колеру з тэкстам і выявамі мужчыны з акрываўленымі рукамі».
1,640
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
📸Фотафакт: Алесь Бяляцкі ў 1991 годзе напярэдадні Дня Волі вывесіў нацыянальны сцяг на музеі Багдановіча
24 сакавіка 1991 года тады дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі разам з інжынерам музея Алесем Астраўцовым вывесіў на балконе музея бел-чырвона-белы сцяг.
1,610
84
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
🎖Рада БНР узнагародзіла Алеся Бяляцкага
Напярэдадні ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ўручаны Ордэн Пагоні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.
Алесь быў уганараваны Ордэнам у 2024 годзе, калі знаходзіўся за кратамі — «за выбітныя заслугі маральна-грамадскага лідэрства нацыянальнага маштабу на абароне грамадзянскіх і нацыянальна-культурных правоў і законнасці Беларусі ў варунках асабістае небяспекі».
Крыніца: https://www.facebook.com/radabnr
1,690
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
🌿25 сакавіка за кратамі: святочная гарбата, даносы і «Магутны Божа»
У беларускіх ізалятарах і калоніях, адміністрацыя якіх імкнецца знішчыць любую праяву беларускасці, немагчыма адкрыта адзначаць нацыянальныя святы. Нягледзячы на гэта, палітычныя зняволеныя знаходзілі ўласныя, лакальныя і часта непрыкметныя для наглядчыкаў спосабы вылучыць Дзень Волі сярод іншых дзён у няволі.
«У 2021 на Валадарцы віншавалі начальства з Днём Волі на праверцы зранку і ўвечары прыслухоўваліся да салютаў на менскіх вуліцах. У 2022 глядзелі навіны з Украіны, дзе пачалася вайна. У 2023 – маліўся ў царкве адзін, побач стаяў маёр, "каб я не павесіў бел-чырвона-белы сцяг на царкве". У 2024-ым слухаў віншаванні падасланага сукамерніка, задачай якога было мяне выклікаць на шчырасць. У 2025-ым такіх сукамернікаў было ўжо два. У 2026-ым – рыхтуюся выступаць на плошчы, дзе забілі Кастуся Каліноўскага».
https://spring96.org/be/news/119892
1,640
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
Палітзняволеная https://prisoners.spring96.org/be/person/zhanna-auramczyk знаходзіцца ў цяжкім стане за кратамі
Пра гэта паведамляе https://t.me/dissidentBY.
Жанчына прымае цяжкія лекі, бо ў яе дзве анеўрызмы ў мозгу, з-за чаго здараюцца прыступы. Падчас следства яна знаходзілася пад хатнім арыштам, але падчас абвяшчэння прысуду яе ўзялі пад варту ў зале суда і адправілі за краты ў 2024 годзе.
Вядома, што раней муж Жанны працаваў на салігорскіх шахтах, але памёр ад анкалогіі ў 2017 годзе. Жанчына асвятляла гэтую гісторыю ў лакальных медыя, бо дактары своечасова не адрэагавалі на аналізы мужа.
Ад жанчын, якія адбывалі пакаранне разам з Жаннай, вядома, што яна дагэтуль знаходзіцца за кратамі ў цяжкім фізічным і псіхалагічным стане. Прысуд застаецца невядомым. Тым не меньш, Жанну Аўрамчык асудзілі двойчы па крымінальных артыкулах.
*Жанчыне ў гэтым годзе споўніцца 60 гадоў, фотаздымак Жанны ў публікацыі з 2011 года
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
❗️Невядомыя праз інтэрнэт шукаюць, каго наняць для здымкі мітынгу і шэсця на Дзень Волі ў Вільні
Пра гэта https://t.me/radiosvaboda "Свабода".
У некаторых віленскіх беларускіх суполках у тэлеграме з'явіліся правакацыйныя паведамленні пра пошук асобаў, гатовых за грошы зняць фота і відэа мітынгу і шэсця 25 сакавіка. Вядома, што раней спецслужбы Беларусі шукалі асобаў для здымання розных акцый і нацыянальных святаў за мяжою для іх запалохвання.
2,070
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
💔Пяць гадоў таму арыштавалі журналіста https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-paczobut
8 лютага 2023 году яго асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» і «распальванне варожасці».
У абвінавачанні супраць журналіста гаварылася, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.
Пачобут мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, пры гэтым палітвязня рэгулярная змяшчаюць у карцар ці адпраўляюць у ПКТ. Журналіст таксама не атрымлівае ні рэчавых, ні харчовых перадач.
1,730
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
26-mar, 2026, 14:25
📷 Photo
✊«Мужная дэкларацыя беларусаў» — Алесь Бяляцкі пра сваё ўспрыманне Дня Волі
«Асабістая свабода грамадзянаў Беларусі і незалежнасць нашай краіны былі і ёсьць амаль заўсёды шчыльная звязаныя. У вялізнай расійскай імперыі і Савецкім Саюзе амаль не было асабістай свабоды. Таму нашыя продкі вякамі змагаліся за незалежную Беларусь, якая будзе абараняць і клапаціцца пра свабоду кожнага яе грамадзяніна. Нічога дзіўнага, што ў сёньняшняй посткаланіяльнай Беларусі няма асабістых свабодаў. Пры такой залежнасці ад аўтарытарнай імперскай Расіі іх і ня можа быць.
Таму я заўсёды ўспрыймаў Дзень Волі – як мужную дэкларацыю беларусаў, мару пра вольнае жыцьцё ў сваёй краіне. Сотні тысячаў беларусаў загінулі ў змаганні за волю. І дзякуючы іхнім намаганням жыве Беларусь».
https://spring96.org/be/news/119892