Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Follow @viasna96 to stay updated with the latest viasna_bot and zvarot96 trends and news
Reyting
Global reyting
#190779
-54
Til reytingi
#1035
-10
Toifa reytingi
#4427O'zgarish yo'q
Obunachilar sonining o'sishi (Oxirgi 30 kun ichida)
Сёння Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыю па справе сям'і Корсакавых
Калегія Вярхоўнага Суда разгледзіць апеляцыйную скаргу на завочны прысуд Пелагеі Корсакавай, асуджанай паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
Па гэтай справе таксама праходзяць бацькі жанчыны — https://prisoners.spring96.org/ru/person/dzmitry-korsakauі https://prisoners.spring96.org/ru/person/tatsiana-korsakava. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, зброі і боепрыпасаў).
Раней Мінскі гарадскі суд прызначыў Пелагеі завочна 11 гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрыю і Таццяне прысудзілі 14 і 12 гадоў зняволення адпаведна, а таксама штраф у памеры 50 тысяч рублёў.
🔗 https://spring96.org/be/news/121005
1,280
25
0
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
https://youtu.be/ZY0NZD9tNRs?si=8cHhZPg25y2pPKJV Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў і моладзевыя суполкі: новы выпуск "Прававых летапісаў" пра беларускі супраціў у СССР
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск відэапраекта "Прававыя летапісы". Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць на роднай мове і памятаць сапраўдную гісторыю.
Гэта выпуск пра тое, як нават у варунках поўнай несвабоды і пад наглядам спецслужбаў захаваць унутраную свабоду, шляхецкі гонар і адданасць сваім перакананням.
Глядзіце новае відэа, стаўце падабайкі і пакідайце каментары, калі гэта для вас бяспечна!
👉 https://www.youtube.com/watch?v=aeFtqv-Bnyw
1,250
26
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
💔 «Беларусь значыць для мяне больш, чым нават я сам», — былы палітзняволены Мікіта Слепянок
Гамяльчук https://prisoners.spring96.org/be/person/mikita-slepjanok — былы палітзняволены і адміністратар гістарычна-культурнага тэлеграм-канала Rezystans, які быў забаронены з Беларусі і знішчаны сілавікамі. У 2022 годзе канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а самога Мікіту асудзілі на тры гады калоніі. У снежні 2024-га ён выйшаў на волю, але яшчэ год быў вымушаны жыць у Беларусі пад наглядам. Цяпер ён у Варшаве і толькі тут, кажа, нарэшце пачаў адчуваць сябе вольным чалавекам.
Сустракаемся з Мікітам каля адной з кавярняў Варшавы напярэдадні яго Дня народзінаў. Калі яго затрымалі яму было ўсяго 20 гадоў, а сёння, 28 жніўня, споўнілася 26. Хлопец заўважна хвалюецца, але пры гэтым выглядае вельмі стрыманым. На яго руцэ — бела-чырвона-белы бранзалет.
Былы палітзняволены распавёў "Вясне" пра ролю гісторыі Беларусі ў яго жыцці, пра сваё затрыманне, няздзейсненыя планы з'ехаць ва Украіну за дзень да вайны, ціск у калоніі за беларускую мову і што дапамагло яму вытрымаць тры гады няволі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121004
🌿 https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121004
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
Акаўнты Аляксея Навальнага, рэдакцыйныя боты «Салідарнасці» і «Медыязоны Беларусь» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Telegram-каналы: «Навальный», «Команда Навального», «ТрусЫ Навального», «Шрайк», «Хайсы - Віцебскія Курапаты»;
📍 Telegram-боты і акаўнты рэдакцый: «Рэдакцыя Медыязоны Беларусь», «Редакция NEXTA», «Реклама NEXTA 2», «Салідарнасць - сувязь з рэдакцыяй» (а таксама яго лагатып);
📍 Instagram-акаўнты: «navalny» (Аляксей Навальны), «centr_kola»;
📍 Старонкі «ВКонтакте»: суполка «Хайсы - Віцебскія Курапаты», акаўнт «centrkola»;
📍 Старонка ў «Одноклассниках»: суполка «Хайсы - Віцебскія Курапаты»;
📍 Сайты і іншыя рэсурсы: сайт «Цэнтр Кола» (centrkola).
🔗 https://spring96.org/be/news/121005
1,370
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
❗️У Беларусі яшчэ +16 новых палітвязняў
Гэта Алена Аршанская, Раман Басалай, Максім Бялькевіч, Віктар Гурын, Дзмітрый Заміраў, Максім Купрэйчык, Вікторыя Ляўкоўская, Валерый Мельнікаў, Ларыса Новікава, Андрэй Слесарэнка, Генадзь Тарынскі, Юрый Філяменка, Паліна Фралова, Аляксандр Чуковіч, Вадзім Жэрабілаў і Дзяніс Голубеў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121001
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 http://prisoners.spring96.org/
1,640
57
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
22 верасня ў Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе Юрыя Гараўскага
Былы баец САХР, які распавядаў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом.
Сваякі зніклых палітыкаў з гэтым рашэннем не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду. На гэта https://novychas.online/hramadstva/sud-nad-juryem-harauskim-u-szvejcaryi-pryznaczany увагу "Новы Час".
У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў па абвінавачаннях у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.
1,590
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
Беларусаў на мяжы прымушаюць распранацца. Што кажуць праваабаронцы?
У апошнія месяцы беларусы, якія вярталіся ў краіну з ЕС, усё часцей распавядаюць пра прыніжальныя асабістыя дагляды на мяжы. У асобных выпадках людзей прымушаюць распранацца да бялізны, а часам — цалкам.
Гэтым летам стала вядома пра некалькі выпадкаў прымусовага распранання на мяжы з Польшчай і Літвой.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва звяртае ўвагу: сама практыка асабістага агляду не новая, аднак яна павінна праводзіцца з павагай да годнасці чалавека і найменш інвазіўным спосабам. Пра гэта яна https://euroradio.fm/belarusau-prymushayuc-raspranacca-na-myazhy-shto-kazhuc-pravaabaroncy "Еўрарадыё".
«Калі ёсць магнітная рамка, праз якую чалавек можа прайсці, то чалавек павінен праз рамку прайсці, а не так, каб яго абмацвалі і распраналі».
Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка кажа, што сутыкаўся з такой практыкай яшчэ каля дзесяці гадоў таму. Ягоны выпадак дайшоў да Камітэта ААН па правах чалавека, які прызнаў такое ўмяшанне ў прыватнае жыццё незаконным.
Судаленка разглядае прымусовыя дагляды як яшчэ адзін элемент сістэмы кантролю і запалохвання.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
🚧 Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед
Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.
📌 Гэта можа быць:
▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
▪️ ануляванне пашпарта;
▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі;
▪️ міжнародны вышук;
▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.
👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот https://t.me/viasna_bot, або на https://t.me/ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
💬 Алесь Бяляцкі: «Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен»
Беларускае грамадства знаходзіцца пад моцным ціскам, але гэта не азначае, што людзі змірыліся з рэжымам. Пра гэта заявіў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі падчас сустрэчы з удзельнікамі Campus Polska Przyszłości ў польскім горадзе Ольштын.
Асаблівы акцэнт нобелеўскі лаўрэат зрабіў на маладым пакаленні. Паводле яго ацэнкі, беларуская моладзь ужо даказала, што хоча жыць у свабодным і дэмакратычным грамадстве. Ён адзначыў, што для яго гэта асабліва важна, бо, нягледзячы на рэпрэсіі, частка беларусаў працягвае працаваць дзеля будучыні краіны.
«Моладзь даказала, што яна звычайная еўрапейская моладзь, што хоча жыць у нармальнай краіне», — сказаў Алесь Бяляцкі, падкрэсліваючы, што праца дзеля свабоднай Беларусі не была марнай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120999
🌿 https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120999
1,580
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
29-avg, 2026, 15:08
📷 Photo
Сёння пачынаецца завочны суд у дачыненні да Вячаслава Русіна
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска пачынае разгляд крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Вячаслава Русіна.
41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
🔗 https://spring96.org/be/news/120994
1,490
33
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
♥️ Беларуская турэмная літаратура ў кантэксце сусветнай
Ліля Ільюшына, менеджарка культурніцкіх праектаў і ўдзельніца кампаніі FreeViasna, з'яўляецца шматгадовай суарганізатаркай фестываля беларускай кнігі Pradmova. 1 жніўня 2026 года ў Кракаве яна распавяла пра турэмную літаратуру як жанр, адкуль яна бярэ свой пачатак. Таксама жанчына вылучыла прыкметныя творы з беларускай турэмнай літаратуры, як найноўшыя — так і XX стагоддзя.
Дадзеная размова адбывалася на стэндзе «Вясны» ў межах беларускага фестываля «Летуцень».
«Ведаеце, мы звычайна кажам: вось шкада, у беларускай літаратуры не было таго, ці гэтага. А вось тут роўна наадварот: шкада, што беларуская літаратура мае даўнюю і поўнакроўную традыцыю турэмнай літаратуры. І яшчэ больш шкада, што пачынаецца гэта зусім не ў XXI стагоддзі і звязана не толькі з 2020 годам».
Чытаць па спасылцы 👉 https://brestspring.org/tpost/rsun8orn11
1,320
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
🏠 У Віцебску арыштавалі частку кватэры Паўла Севярынца
Частка кватэры ў Віцебску, дзе зарэгістраваны вядомы палітык, літаратар і былы палітвязень https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-sieviaryniec, апынулася пад арыштам. Пра гэта https://t.me/vicspring «Віцебская Вясна».
Нагадаем, у траўні гэтага года Павел Севярынец паведаміў пра завядзенне супраць яго новай крымінальнай справы — за ўдзел у святкаванні Дня Волі. Тады ж у віцебскай кватэры, дзе жыве ягоная маці, сілавікі правялі ператрус.
Павел Севярынец — ураджэнец Оршы, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 13 снежня 2025 года ён выйшаў на волю і быў прымусова дэпартаваны з Беларусі.
https://spring96.org/be/news/120933
1,470
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
📚 Ад "Менскай вясны" да антываенных песень: якія кнігі ў Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" за апошнія паўтара месяца
За апошнія паўтара месяца беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" 18 кніг і кніжных выданняў. Гаворка ідзе не толькі пра сучасную палітычную публіцыстыку: у спіс трапілі зборнікі інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч і Васілём Быкавым, кнігі пра беларускую мову і адукацыю, даследаванні палітычнай сістэмы і выбараў, мемуары апазіцыйных палітыкаў, выданні пра пратэсты і ненасілле, а таксама зборнікі антываенных песень.
Паводле https://bannedbooks.penbelarus.org/extremist_list/ Беларускага ПЭНа, якая вядзе асобны ўлік забароненых кніг, за гэты перыяд былі дададзеныя 9 кніг пасля рашэння суда 2 ліпеня, 3 — пасля рашэння суда 31 ліпеня і яшчэ 6 — пасля рашэння суда 12 жніўня. Пры гэтым тры апошнія выданні — "Быкаў на Свабодзе", "Ненасілле і Беларусь" і "Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка" — афіцыйна з'явіліся ў Рэспубліканскім спісе 17 жніўня.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120936
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120936
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
«ААН на зразумелай мове»: Універсальны перыядычны агляд Беларусі
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе спецсезон падкаста «Вясна прыйдзе» — «ААН на зразумелай мове». У межах сямi выпускаў вядоўца падкаста Кацярына і юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва проста і даступна разбяруць працу складаных міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека і высветляць, як тэма Беларусі гучыць на сусветнай трыбуне.
У гэтым выпуску:
• Светлана Галаўнёва дзеліцца вопытам удзелу ў прэ-сесіі УПА: якую ролю грамадская супольнасць грае ў данясенні да іншых краін сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі?
• Розныя наратывы: «сацыяльна арыентаваная дзяржава» vs пастэрналісцкі падыход беларускіх уладаў.
• Як рэкамендацыі суседзяў (напрыклад, Літвы і Латвіі) кардынальна адрозніваюцца ад заклікаў такіх краін, як Мальдывы ці Судан?
• Выбар рэжыму: якія рэкамендацыі ад іншых краін Беларусь прыняла і не прыняла? І чаму так зрабіла?
• Аналізуем, як рэпрэсіі закранаюць не толькі грамадзянскія і палітычныя правы, але і сацыяльна-эканамічныя: ахову здароўя, адукацыю, працу і беларускую культуру.
• Шукаем сэнсы: чаму УПА ўсё ж важны для Беларусі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120931
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120931
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Бойка
https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-boika - грамадзянін Украіны, але жыў у Нароўлі. Асуджаны Гомельскім абласным судом па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць).
Сяргея асудзілі да сямі гадоў зняволення з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму.
Летам 2025 года яго перавялі ў адну з самых жорсткіх вязніц Беларусі – ПК № 1 у Наваполацку.
✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на https://t.me/Viasnainfo
1,460
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
❗️ У Беларусі затрымалі літоўскага бізнесмена, які будаваў заводы
Літоўца Вітаўтаса Сланкаўскаса, які ўзначальваў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы драўніны ў Беларусі, у чэрвені затрымалі і змясцілі пад варту. Пра гэта https://www.lrt.lt/naujienos/verslas/4/3025183/baltarusijoje-ikalintas-gamyklas-states-lietuvos-verslininkas літоўскае нацыянальнае радыё LRT.
Паводле інфармацыі літоўскага вяшчальніка, мужчына працаваў кіраўніком унутранага аўдыту ў кампаніі «HS Belacon» з аўстрыйскім капіталам у Беларусі, а раней на працягу трох гадоў узначальваў кампанію.
Прычыны затрымання і падрабязнасці пераследу Вітаўтаса Сланкаўскаса пакуль невядомыя.
Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла LRT, што амбасада Літвы ў Беларусі была праінфармаваная пра затрыманне. Дадатковую інфармацыю ведамства не падае.
Таксама Міністэрства замежных спраў Літвы яшчэ раз настойліва рэкамендуе грамадзянам Літоўскай Рэспублікі не ездзіць у Беларусь, а тым, хто зараз знаходзіцца там, — неадкладна пакінуць краіну.
Нагадаем, паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», у Беларусі за кратамі па палітычных матывах https://spring96.org/be/news/119469 як мінімум 22 замежнікі.
✍️ Калі Вам нешта вядома пра гэты выпадак, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на https://t.me/Viasnainfo.
https://spring96.org/be/news/120933
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
Старонкі «Медыя-Палесся» і кніга «Быкаў на Свабодзе» папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Кнігі: «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» Сяргея Скрабца, «Быкаў на Свабодзе» і «Ненасілле і Беларусь»;
📍 Instagram-акаўнты: «carnuska», «gleb_vashkevich», «chrysalismagazine», «future_belarus» («Беларусь будучыні – Ідэі, якія натхняюць»);
📍 Threads і TikTok: старонкі акаўнта «Polesye_Media»;
📍 Лагатып (вадзяны знак) «экстрэмісцкага фармавання» «Анархічны чорны крыж Беларусь».
https://spring96.org/be/news/120933
1,720
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
Былога механізатара з Магілёўшчыны асудзілі па палітычнай справе
Як стала https://nashaniva.com/402340 «Нашай Ніве», жыхара Клічава Дзяніса Халайдава судзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну, верагодна, прысудзілі да «хатняй хіміі».
Дзяніс раней працаваў механізатарам. У яго ёсць сям'я — жонка і сын.
https://spring96.org/be/news/120933
1,620
35
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
«У нечалавечых умовах і без доступу да медыцынскага абслугоўвання»: у дакладзе ААН згадалі беларускіх палітзняволеных
Спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчат, яго прычынах і наступствах Рым ас-Салем падрыхтавала да 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН https://digitallibrary.un.org/record/4123509?ln=en&v=pdf «Гвалт у дачыненні да жанчын сталага веку».
У дакладзе асобна згадваецца Беларусь.
«Жанчыны сталага веку, якія апынуліся ў зняволенні за сваю палітычную дзейнасць, як, напрыклад, у Беларусі, могуць утрымлівацца ў нечалавечых умовах, у поўнай ізаляцыі ад вонкавага свету і без доступу да медыцынскага абслугоўвання», — гаворыцца ў дакладзе.
Таксама нагадваем пра наш тэкст пра гісторыі палітвязняў, якія апынуліся за кратамі ўжо ў пенсійным узросце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120723
1,700
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
19-avg, 2026, 14:51
📷 Photo
‼️ Зварот да былых палітвязняў: дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі
Калі ласка, правярайце інфармацыю пра людзей, з якімі вы праходзілі праз СІЗА, калоніі і ШІЗА, ды падзяліцеся ёй з праваабаронцамі.
🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1
Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.
Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.
📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на https://t.me/Viasnainfo.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
Беларуска ў цяжкіх абставінах просіць дапамогі ў працягу лячэння
Жанчына разам з сынам была вымушаная з'ехаць з Беларусі і цяпер сутыкнулася з праблемамі са здароўем.
«Пасля ўсяго перажытага ў мяне пачаліся сур'ёзныя праблемы – здранцвенне і адмова левага боку цела. Лекары паставілі дыягназ: запаленне галаўнога і касцявога мозга. Я не магу працаваць, бо арганізм знясілены. Сын вучыцца ў ваенным тэхнікуме ў Польшчы – ён па-ранейшаму ідзе да сваёй мары, нягледзячы ні на што.
Цяпер я праходжу лячэнне ў Варшаве. Мы на мяжы — грошай катастрафічна не хапае. Я прашу вашай падтрымкі, каб мы маглі выжыць у гэты складаны перыяд, які працягнецца яшчэ каля чатырох месяцаў. Я не зламаная і веру, што дапамога, як і ў 2020-м, залежыць ад нас саміх. Дзякуй усім беларусам і неабыякавым людзям. Усім, хто дапамагае».
https://pomagam.pl/46f4dc
1,930
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📎 File
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 24 прозвішчы — цяпер у ім 6448 чалавек
27 сакавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых у спіс дадалі былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага пераходнага кабінету Вадзіма Кабанчука, былога камандзіра палка Паўла Шурмея, ваяра Аляксея Кавальчука, інструктара Аляксея Назарава і былога камандзіра Дзяніса Прохарава.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
https://spring96.org/be/news/109774
1,990
24
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец
Галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналогія» Змітра Санько ў лютым затрымлівалі, але не арыштавалі. І вось прыйшла інфармацыя, што яго затрымалі паўторна, і гэтым разам, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра крымінальную справу, https://nashaniva.com/391358 «Наша Ніва».
Зміцер Санько — патрыярх беларускай інтэлігенцыі і для шмат каго — маральны камертон. Кандыдат біялагічных навук і адначасова мовазнавец, ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ён працаваў у Інстытуце біяарганічнай хіміі Акадэміі навук, пасля чаго ад 1978 года звязаў сваё жыццё з акадэмічным выдавецтвам «Навука і тэхніка» (сёння «Беларуская навука»). А ад 1995 года, больш за 30 гадоў, працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія» — яно спыніла сваю дзейнасць пасля лютаўскіх арыштаў.
2,430
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы https://telegra.ph/DOKUMENTIROVANIE-FAKTOV-ZHESTOKOGO-OBRASHCHENIYA-SO-STORONY-ORGANOV-GOSUDARSTVENNOJ-VLASTI-01-19
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце https://t.me/ViasnaDOC ці [email protected]
Фота: Lookbymedia
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 78 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 78 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119906
https://spring96.org/be/news/112786⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» ( https://t.me/ViasnaSOS,https://t.me/Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
⁉️Як дапамагчы рэпрэсаваным, якія знаходзяцца ў Беларусi?
На гэтае пытанне ў эфіры https://t.me/euroradio адказвае праваабаронца і былы палітвязень Уладзь Лабковіч.
Цалкам стрым з Уладзем і Настай Базар можна паглядзець па спасылцы 👉 https://www.youtube.com/watch?v=yED-3NLh2ak
2,370
36
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў
Гэта Алена Сафронава, Вольга Буланава, Дзмітрый Кавалёў, Віталь Цішчанка, Арцём Шманоўскі, Яўген Скараход, Віктар Антушэвіч, Сяргей Рабцаў, Аляксандр Манвелян, Сяргей Кузняцоў, Эдуард Мігун, Мацвей Баранаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 http://spring96.org/be/news/119904
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 http://prisoners.spring96.org/
2,520
77
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
❤️З СІЗА КДБ вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» https://prisoners.spring96.org/be/person/aljaksandr-jaudakha і https://prisoners.spring96.org/be/person/vaclau-bahdanovicz
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Алесь і Вацлаў знаходзяцца на волі. За кратамі працягваюць знаходзіцца https://prisoners.spring96.org/be/person/zmicer-kolas і дачка Вацлава — Вікторыя Багдановіч.
Нагадаем, што 3 сакавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі «кааліцыю друкаваных выдавецтваў "Фонд Kamunikat.оrg", "Lohvinau Publishing House", "Andrei Yanushkevich Publishing"». Адпаведнае рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі — паводле ведамства, сярод іншых, дачыненне да «кааліцыі» мелі Яўдаха, Багадановіч і Колас.
2,540
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
‼️Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд
Як стала вядома праваабаронцам, у ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» https://prisoners.spring96.org/be/person/scjapan-latypau перавялі з магілёўскай турмы № 4 у ПК № 22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым – у ПКТ. Там Сцяпан парэзаў сабе вены — і там жа яго зашывалі.
У ПКТ палітвязень утрымліваўся ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.
Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119902
https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/119902
3,390
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
28-mar, 2026, 12:42
📷 Photo
Калі вы ці вашыя блізкія ўжо ўтрымлівалася ў новым ЦІП у Сцяпанцы, калі ласка, напішыце на https://t.me/Viasnainfo
У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.