"Спроба схаваць нежаданне ўдзельнічаць у канкурэнтных выбарах". Спікер КР Арцём Брухан пракаментаваў
https://t.me/euroradio заявы Уладзіміра Мацкевіча і Віктара Бабарыкі пра неабходнасць пераносу выбараў, а таксама
https://t.me/euroradio пра неўдзел у іх.
"Афіцыйных запытаў ад Віктара Бабарыкі і партыі "Разам" не было да КР, ды і неафіцыйных размоваў з імі не было".
З Уладзімірам Мацкевічам, кажа Брухан, на гэтую тэму была невялікая размова
"Ён казаў, што было б добра перанесці выбары, але далей за гэтую размову гэта ўсё нікуды не пайшло," — дадае спікер КР.
Брухан нагадаў, што блок Пракоп'ева-Ягорава актыўна ўдзельнічаў у распрацоўкі палажэння аб выбарах. Тады яны маглі прапаноўваць змены, у тым ліку тыя, якія цяпер агучвае Мацкевіч, але ў выніку падтрымалі існуючае палажэнне.
"Гэта ўсё выглядае ці то як нейкі сабатаж, ці як апраўданне свайго нежадання прымаць удзел у сапраўдных рэальных канкурэнтных выбарах у КР, бо гэта прадэманструе нерэлевантнасць некаторых палітычных групаў для выбаршчыкаў.
Я ўпэўнены, што тыя партыі, тыя спісы і арганізацыі, якія ідуць на гэтыя выбары, яны ідуць працаваць са сваімі выбаршчыкамі, займацца сапраўднай палітычнай працай, а не шукаць гэтыя апраўданні, чаму яны зараз не ідуць, чаму ім не падабаецца рэгламент.
Можна пайсці на выбары, узяць большасць і змяніць рэгламент. Ніякай праблемы няма. Было б жаданне, а спосаб знойдзецца."