Першая двухбаковая сустрэча Зяленскага і Ціханоўскай
У Вільні вечарам 25 студзеня Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў білатэральную сустрэчу са Святланай Ціханоўскай,
https://t.me/CabinetBelarus
Ціханоўская ад імя беларусаў выказала поўную падтрымку ўкраінскаму народу, які змагаецца за свабоду і адзначыла выключнае асабістае лідарства прэзідэнта Зяленскага, і падзякавала за моцную прамову на
https://t.me/tsikhanouskaya
Яна падзякавала Прэзідэнту за ягоную падтрымку дэмакратычнай Беларусі, і за тое, што кіраўніцтва Украіны раздзяляе беларусаў і рэжым. Ціханоўская асобна згадала беларускіх добраахвотнікаў, валанцёраў, а таксама партызанаў, незаконна https://spring96.org/ru/news/118014 а таксама беларусаў ва Украіне. Беларуская лідарка таксама асобна звярнула ўвагу на лёс палонных беларускіх добраахвотнікаў.
Ціханоўская падзякавала Прэзідэнту, а таксама ягонай камандзе (у прыватнасці Кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта — Кірылу Буданаву) за
https://t.me/tsikhanouskaya Бакі абмеркавалі працэс вызваленняў, наступныя крокі і гатоўнасць Украіны аказваць падтрымку падобнага кшталту надалей.
Ціханоўская і Зяленскі таксама абмеркавалі санкцыйную палітыку, супольную стратэгію з еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі, прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі, і памагатых рэжыму, у тым ліку — за вываз украінскіх дзяцей.
Ціханоўская прапанавала прызначыць
https://t.me/tsikhanouskaya гэтак жа як гэта зрабілі шматлікія іншыя дэмакратычныя краіны. А таксама больш шчыльнае супрацоўніцтва з
https://www.instagram.com/belarus.mission?igsh=MWYyc2dzNXJmb2NjbQ== Таксама абмеркавалі візіт Ціханоўскай ва Украіну: Прэзідэнт Зяленскі запрасіў Ціханоўскую наведаць Кіеў.
Ціханоўская падкрэсліла, што лёсы вольнай Беларусі і Украіны ўзаемазвязаныя, і што яна, ейная каманда і АПК будуць радыя яшчэ больш шчыльнаму супрацоўніцтву з Украінай.