🇸🇪 Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман узяў удзел у адукацыйнай яўрэйскай канферэнцыі Лімуд Стакгольм Лімуд — адна з найбуйнейшых у свеце пляцовак нефармальнай яўрэйскай адукацыі, а ў Стакгольме штогод збірае больш за тысячу ўдзельнікаў. Канферэнцыі Лімуд адбываюцца ў Лондане, Бруселі, Тэль-Авіве, Нью-Ёрку, Кіеве, Стакгольме і іншых гарадах. Да 2020 года Лімуд праходзіў таксама і ў Беларусі.У сваім дакладзе Зміцер Васэрман прадставіў тэму «Скажэнні памяці пра Галакост у Беларусі». Ён распавёў пра тое, як афіцыйная прапаганда ў Беларусі сістэмна перакручвае гісторыю Другой сусветнай вайны, падмяняе паняцці і спрабуе выціснуць з грамадскай свядомасці памяць пра трагічны лёс беларускіх яўрэяў. Асаблівая ўвага была нададзена:• спробам рэжыму абвясціць «генацыд беларускага народа» цэнтральным дзяржаўным міфам;• імкненню размыць унікальнасць Галакосту, уключыўшы знішчэнне яўрэяў у агульную катэгорыю «ахвяраў вайны»;• антысеміцкай рыторыцы дзяржаўных медыяў і гісторыяграфіі;• дыскрэдытацыі гістарычных нацыянальных сімвалаў, у тым ліку бел-чырвона-белай сімволікі, аўтарам якой быў Клаўдзій Дуж-Душэўскі, чалавек, які падчас вайны ратаваў яўрэяў і быў пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам ратавання гінуўшых на просьбу яўрэйскай грамады Літвы.Выступ выклікаў вялікую цікавасць у аўдыторыі Лімуда і стаў важным унёскам у дыскусію пра захаванне гістарычнай памяці, адказнасць грамадства і небяспеку палітычнага выкарыстання трагедыі Галакосту.Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас🇸🇪 Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман узяў удзел у адукацыйнай яўрэйскай канферэнцыі Лімуд Стакгольм
Лімуд — адна з найбуйнейшых у свеце пляцовак нефармальнай яўрэйскай адукацыі, а ў Стакгольме штогод збірае больш за тысячу ўдзельнікаў. Канферэнцыі Лімуд адбываюцца ў Лондане, Бруселі, Тэль-Авіве, Нью-Ёрку, Кіеве, Стакгольме і іншых гарадах. Да 2020 года Лімуд праходзіў таксама і ў Беларусі.
У сваім дакладзе Зміцер Васэрман прадставіў тэму «Скажэнні памяці пра Галакост у Беларусі». Ён
https://x.com/belarusinsweden/status/1990145929085669665?s=46&t=NjL85cZIweXJnXjADNB7fw пра тое, як афіцыйная прапаганда ў Беларусі сістэмна перакручвае гісторыю Другой сусветнай вайны, падмяняе паняцці і спрабуе выціснуць з грамадскай свядомасці памяць пра трагічны лёс беларускіх яўрэяў. Асаблівая ўвага была нададзена:
• спробам рэжыму абвясціць «генацыд беларускага народа» цэнтральным дзяржаўным міфам;
• імкненню размыць унікальнасць Галакосту, уключыўшы знішчэнне яўрэяў у агульную катэгорыю «ахвяраў вайны»;
• антысеміцкай рыторыцы дзяржаўных медыяў і гісторыяграфіі;
• дыскрэдытацыі гістарычных нацыянальных сімвалаў, у тым ліку бел-чырвона-белай сімволікі, аўтарам якой быў Клаўдзій Дуж-Душэўскі, чалавек, які падчас вайны ратаваў яўрэяў і быў пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам ратавання гінуўшых на просьбу яўрэйскай грамады Літвы.
Выступ выклікаў вялікую цікавасць у аўдыторыі Лімуда і стаў важным унёскам у дыскусію пра захаванне гістарычнай памяці, адказнасць грамадства і небяспеку палітычнага выкарыстання трагедыі Галакосту.
https://t.me/PEofBelarus |
https://t.me/PEofBelarus_bot | https://buy.stripe.com/6oE7t3eCX0xg5yMbIJ