Наша мэта — каб кожны_ая беларускі_ая студэнт_ка ведаў_ла, што ён_яна не адзін_а, што яго_яе правы абаронены і што ў яго_яе ёсць да каго звярнуцца па дапамогу!
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby
Follow @zbsunion to stay updated with the latest zbsunion_bot and stud_helpby trends and news
Reyting
Global reyting
#177512
-115
Til reytingi
#985
-5
Toifa reytingi
#439
+2
Obunachilar sonining o'sishi (Oxirgi 30 kun ichida)
Hali sharhlar yo'q. Birinchi bo'lib tajribangizni baham ko'ring!
So'nggi postlar
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
29-avg, 2026, 13:30
📷 Photo
❔️Як распазнаць фэйк профіль?
❕️ Аддзел бяспекі ЗБС дае свой адказ!
*️⃣Прыкладная інструкцыя ад Макса Каржа ➡️ глядзіце карткі!
Крок 1️⃣: Вывучыце акаўнт.
Праверце, ці не створаны ён нядаўна, ці актыўны ён і ці не створаны кантэнт у ім нейрасеткай.
Крок 2️⃣: Не давярайце кантактам, якія былі прадстаўлены суразмоўцам.
Яны могуць быць падробленымі!
Крок 3️⃣: Самастойна верыфікуйце асобу.
Знайдзіце кантакты арганізацыі або СМІ, імем якіх прадстаўляецца чалавек, і даведайцеся, ці мае ён да іх дачыненне.
Разам з запытам перасылайце не толькі імя, якім назваўся чалавек, але і кантакт, з якога ён звярнуўся.
Крок 4️⃣: Улічвайце часовы фактар.
Пошук і чаканне адказу займаюць час. Калі суразмоўца вас моцна прыспешвае, то гэта відавочная прыкмета махлярства.
Крок 5️⃣: Калі вас падманулі ці спрабавалі падмануць спецслужбы, то неадкладна паведаміце аб сітуацыі калегам і ўсім, каго можа закрануць факт кантакту!
Лепш за ўсё потым зрабіць гэта публічна, каб факт кантакту не маглі выкарыстаць супраць вас.
Маеце да нас пытанне? Звяртайцеся ў https://t.me/zbsunion_bot!
*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.
62
12
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
29-avg, 2026, 13:30
📷 Photo
❓ Цябе цікавіць будучыня Беларусі, і ты хочаш ведаць, як праходзяць постаўтарытарныя трансфармацыі на шляху да дэмакратыі?
💡 Transformation Lab — твая магчымасць знайсці адказы на свае пытанні, а галоўнае, скласці базу сапраўдных прыкладных ведаў!
❌ Гэта не сумны курс з талмудамі гісторыі!
✅ Гэта час, дзе кожны_ая ўдзельнік_ца:
1️⃣ апынецца ў кам'юніці аднадумцаў
2️⃣ асабіста пазнаёміцца з людзьмі, якія самі прайшлі шлях трансфармацый, і пагрузіцца ў рэальныя гістарычныя прыклады
3️⃣ прымерыць на сабе ролю «агента_кі пераменаў» і вывучыць ад а да я сцэнары «акна магчымасцяў»
4️⃣ паспрабуе сябе ў незвычайным фармаце LARP, дзе выкарыстае ўсе атрыманыя навыкі
5️⃣ выйдзе з праграмы з унікальным досведам!
Дэдлайн падачы заявак ужо 31 жніўня!
✍️ Рэгістрацыя https://forms.gle/AenFa8JG9v5LRVVb7!
🔗 А ўсё пра праект вось https://rada.fm/2026/08/11/transformation-lab/!
Не прапусці такую цудоўную магчымасць! Мы цябе чакаем 🤍
#civilsocietycooperation
*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
29-avg, 2026, 13:30
📷 Photo
🤪 https://open.spotify.com/track/4wfyFIRnxdIN0v4OGtXcX3?si=a18fb14e44c34047
Як змяняецца краіна пасля аўтарытарызму, і хто прымае рашэнні аб яе будучыні?
❗️Гэта не курс па агульным грамадзянскім актывізме і не школа абстрактнага лідарства!
(гартай карткі і даведвайся больш!)
https://rada.fm/2026/08/11/transformation-lab/ — пра веды, інструменты і практычны досвед, якія дапамогуць лепш разумець працэсы постаўтарытарнай трансфармацыі і магчымыя сцэнары будучыні Беларусі!
Праект складаецца з 3 частак, якія адбудуцца напрацягу верасня — лістапада 2026 г.
1️⃣ Study Visit, 22.09.26–27.09.26
2️⃣ Анлайн курс, кастрычнік 2026
3️⃣ LARP, 08.11.26–11.11.26
За гэты час удзельнікі_цы пакрокава пройдуць шлях ад тэорыі да практыкі, у якім пазнаёмяцца з людзьмі, якія самі прайшлі постаўтарытарныя трансфармацыі, вывучаць мажлівыя сцэнары падзеяў, а напрыканцы паспрабуюць на сабе, чым з'яўляецца палітычная трансфармацыя!
(гартай карткі і даведвайся больш!)
🗣 Калі табе 18–35 год і ты цікавішся будучыняй Беларусі, ты гатовы_ая вучыцца, аналізаваць і прайсці праграму цалкам ➡️ то пераходзь па https://forms.gle/AenFa8JG9v5LRVVb7 і рэгіструйся!
❗️Дэдлайн падачы заявак 31 жніўня 2026г.
🔗 Усю інфармацыю пра праграму знойдзеце па https://rada.fm/2026/08/11/transformation-lab/!
Мы чакаем менавіта цябе! Далучайся 🤍
#civilsocietycooperation
*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
19-avg, 2026, 12:36
📷 Photo
✍️ Мы хочам падзяліцца дакладамі, якія падрыхтавала ЗБС для ААН ✨️
1) https://zbsunion.org/news/the-decline-of-academic-freedoms-in-belarus
Гэты рапарт апісвае крытычны стан акадэмічных свабод у Беларусі, дзе адукацыя стала інструментам дзяржаўнага кантролю, а студэнты і студэнткі пазбаўлены магчымасці ўплываць на адукацыйны працэс. Незалежныя студэнцкія арганізацыі падвяргаюцца пераследу і вымушаныя працаваць у выгнанні. Для выпраўлення сітуацыі праваабаронцы заклікаюць да дэпалітызацыі адукацыі, аднаўлення акадэмічных свабод і права на свабоду аб’яднанняў.
2) https://zbsunion.org/news/gender-discrimination-in-higher-education-in-belarus
У дакуменце аналізуюцца сістэмная гендарная дыскрымінацыя і бар’еры, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сістэме вышэйшай адукацыі і на рынку працы Беларусі.
3) https://zbsunion.org/news/risk-zone-youth-activism-in-belarus
Гэты рапарт апісвае як выглядае сістэмны ціск на студэнцкую супольнасць у Беларусі. Прадметам аналіза з’яўляюцца галоўныя метады і інструмэнты рэпрэсій, якія выкарыстоўвае рэжым у дачыненні да грамадскай супольнасці.
❗️Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
19-avg, 2026, 12:36
pinned «❤️УСЕ НЕАБХОДНЫЯ СПАСЫЛКІ + што адбываецца ў ЗБС зараз ⬇️: 📱 Сайт: zbsunion.org Падтрымаць нас: сціплы ўнёсак у вялікі студэнцкі рух! Далучыцца да ЗБС 🤍: форма 🗣 Сацыяльныя сеткі: ▫️Instagram ▫️Threads ▫️Facebook ▫️LinkedIn ▫️TikTok Сувязь з намі:…»
0
0
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
19-avg, 2026, 12:36
📷 Photo
BOARD MEETING ESU №91
Напрыканцы траўня на выспе Сан Мігель (Азорскія выспы Партугаліі) прайшло першае ў гэтым годзе паседжанне https://www.instagram.com/esu.online?igsh=ZGYyMmthY3dzYzYy!
ЗБС прыняў у ім ўдзел, і мы хочам падзяліцца ўспамінамі! 💭 ⬇️
1️⃣ Адным з прадстаўнікоў_іц нашай арганізацыі быў новы сакратар міжнародных сувязяў ЗБС.
Для яго гэта быў першы BM, які стаў добрай магчымасцю асвоіцца ў сакратарскай пазіцыі.
2️⃣ Паседжанне праходзіла за прамовамі ўдзельнікаў і ўдзельніц, за шматлікімі галасаваннямі па ўнутраных устаўных дакументах і рэзалюцыях, а таксама з боку ЗБС была прасунута свая рэзалюцыя аб падтрымцы роўных правоў для беларусаў і беларусак на ўдзел у праграме Эрасмус +.
3️⃣ Таксама ўдзельнікі і ўдзельніцы завіталі ў мэрыю і прынялі ўдзел у сустрэчы з урадам выспаў.
4️⃣ Акрамя гэтага адбыўся выезд, падчас якога ўсе маглі проста захапіцца прыгажосцю прыроды ✨️
🔜 А наступны Board Meeting ESU №92 ужо хутка!
*Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі.
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
19-avg, 2026, 12:36
📷 Photo
🤔 Праект завіс і патрабуе штуршка наперад? Пачулі! “РАДА” запускае індывідуальную ментарскую падтрымку!
Ствараеш або плануеш запусціць праект для беларускай моладзі? Па сабе ведаем, які гэта цяжкі шлях, таму прапануем магчымасць, якая дапаможа табе рухацца далей.
Ментарства – гэта бяспечная прастора, дзе ты можаш сесці побач з дасведчаным чалавекам, паглядзець на свой праект збоку і разам знайсці адказы на пытанні. Некалькі прыкладаў, з чым можна прыходзіць:
*️⃣ Распрацоўка ідэі: ёсць задумка, але ты ў ступары і не разумееш, што рабіць, з чаго пачаць і куды крочыць далей.
*️⃣ Складанасць на пэўным этапе: праект ужо рухаецца, але штосьці правісае – напрыклад, ніяк не атрымліваецца знайсці фінансаванне ці сабраць каманду.
*️⃣ Запыт на экспертызу: хочацца пракачацца ў пэўнай тэме, каб зрабіць праект мацнейшым і больш прафесійным.
Або штосьці па-за гэтым спісам :) падчас стварэння новых праектаў пытанняў узнікае безліч, таму прыходзь з усім, што цябе хвалюе.
Ментарская падтрымка працуе для праектаў з фокусам на беларускую моладзь і маладых (18-27) актывістаў і актывістак. Колькасць сустрэч не абмежаваная і залежыць ад запыту, бо часам менавіта працяглая праца дапамагае як след выбудаваць праект.
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdSND3ni-QGn1bkzduDWyRyRqlTHIzo4JJN4R3Ac_fsxRkqzw/viewform
Разгляд заяўкі можа заняць да 10 працоўных дзён – улічы гэта пры планаванні.
*УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі!
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
19-avg, 2026, 12:36
pinned a photo
0
0
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
📷 Photo
✨️ Увесь студэнцкі год 24/25 у нас прайшоў напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі для беларускіх студэнтаў_ак!
Усе яны адбыліся ў межах праекту Together We Adapt, і мы хочам падзяліцца вынікамі ⬇️
🗣 Together We Adapt — праект, для беларускіх студэнтаў і студэнтак, які накіраваны на прыемную і мягкую адаптацыю ў Польшчы!
💡 Рэалізоўваючы "Together We Adapt", галоўнай мэтай для нас было, каб новыя беларускія студэнты і студэнткі атрымалі тое, чаго часта не хапае на пачатку:
бяспечную супольнасць, дзе не сорамна задаць “дурное пытанне” і прызнацца, што цяжка!
🛍 Чыста лічбы:
– Праект праходзіў з 15 жніўня 2024 года па 15 ліпеня 2025 года.
– Мы ахапілі 5 польскіх гарадоў: Варшава, Кракаў, Лодзь, Люблін і Познань, дзе правялі 40 сустрэч!
– У сустрэчах прыняла ўдзел 261 асоба!
– А сам праект мы рэалізавалі дзякуючы Еўрапейскай Моладзевай Фундацыі Рады Еўропы (EYF).
🚵 Мы зрабілі стаўку на простыя фарматы — такія, куды не страшна прыйсці ўпершыню, дзе адразу можна было атрымаць нешта карыснае і проста файна пазбавіць час!
“Together we adapt” — гэта пра тое, як зрабіць жыццё студэнта ці студэнткі ў міграцыі больш камфортным: даць ясную інфармацыю, дапамагчы не застацца сам-насам са стрэсам і стварыць простыя, бяспечныя нагоды быць разам. Часам і гэтага дастаткова, каб чужая краіна пачала патроху станавіцца сваёй.
➡️ Чытайце https://zbsunion.org/projects/together-we-adapt-community-project-by-the-belarusian-students-association цалкам на нашым сайце!
❕І сачыце за абвесткамі, бо зусім хутка мы аб'явім ужо наступныя мерапрыемствы!
‼️ Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
📷 Photo
✨️🔥 Прайшлі праекта MentorUp!
І мы хочам падзяліцца вынікамі! ⬇️
▫️Мы атрымалі 50 рэгістрацый на мерапрыемствы ў 5 гарадах (Варшава, Кракаў, Уроцлаў, Люблін, Лодзь), і дайшлі да нас 40 чалавек!
▫️У нас атрымалася абмеркаваць усе загаддзя зададзеныя тэмы, і вось які фідбэк мы атрымалі ⬇️
🗣 Вялікі дзякуй за парады🩵
🗣 мне ўсё спадабалася, мерапрыемства прайшло вельмі цікава і ўтульна:)
🗣 Дзякуй
🗣 Вельмі карыснае мерапрыемства адбылося. Я атрымаў граматныя адказы на ўсе свае пытанні
Мы ўдзячныя за ўсе пакінутыя меркаванні! Абавязкова возьмем іх пад увагу! 🙏
А пакуль ...
❕🚀 Мы рыхтуемся да наступных сустрэч MentorUp, якія пройдуць ужо ў чэрвені!
– Тэма?
– Працоўнае права!
Усё падрабязна і разгорнута!
Сачыце за анонсамі!
‼️ Важна!
Мы прапануем ментарскую падтрымку для абітурыентаў_ак, першакурснікаў_іц польскіх ВНУ і агулам зацікаўленых у вучобе ў Польшчы!
📌 Таму, калі ты маеш пытанні або патрабуеш дапамогі, то пішы ў бот ЗБС https://t.me/zbsunion_bot!
Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
📷 Photo
📌 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў выступае з заявай у сувязі з вынікам судовай апеляцыі па справе былой студэнткі ЕГУ Таццяны Барысавай.
Пасля абвінавачання выкладчыка, Сяргея Сялецкага, у харасменце Таццяна была адлічаная з універсітэта ў снежні 2023 года. Нягледзячы на тое, што выкладчык быў звольнены, суд апеляцыйнай інстанцыі прызнаў адлічэнне законным і абавязаў Таццяну выплаціць значную суму, уключаючы юрыдычныя выдаткі ўніверсітэта. У выніку з яе рахункаў ужо спісаныя сродкі, а таксама адбываюцца ўтрыманні з заробку.
ЗБС лічыць такую сітуацыю недапушчальнай і падкрэслівае, што фінансавы ціск не павінен выкарыстоўвацца як інструмент уздзеяння на студэнтаў і студэнтак. Арганізацыя патрабуе празрыстых працэдур адлічэння, доступу да прававой дапамогі і публічных тлумачэнняў з боку адміністрацыі ЕГУ.
🔗 Поўная версія заявы — https://drive.google.com/file/d/10ijaSZssycRv1GeQOMlk9GwA10ukRr2_/view?usp=drivesdk!
266
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
📷 Photo
📌 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў выступае з заявай у сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь прызнаць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй.
ЗБС адзначае, што такое рашэнне з’яўляецца праявай сістэмнага ціску на акадэмічную супольнасць і пагрозай акадэмічнай свабодзе і праву на адукацыю. Экстрэмісцкі статус можа стварыць дадатковыя рызыкі для студэнтаў_к, выкладчыкаў_ц і даследчыкаў_ц, уключаючы магчымасць крымінальнай адказнасці за ўзаемадзеянне з універсітэтам.
У сувязі з гэтым ЗБС заклікае ЕГУ заняць больш праактыўную пазіцыю і забяспечыць студэнтаў і студэнтак юрыдычнымі кансультацыямі і выразнымі рэкамендацыямі па мінімізацыі магчымых рызык. Арганізацыя таксама выказвае салідарнасць з акадэмічнай супольнасцю і пацвярджае прыхільнасць да абароны права на адукацыю і акадэмічных свабод.
🔗 Поўная версія заявы — https://drive.google.com/file/d/1Kfzww6drpBhX34_jcAtY2zsD3f9Uqqrg/view?usp=drivesdk!
342
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
📷 Photo
✨️ Сустрэча для абітурыентаў_ак і першакурснікаў_іц польскіх ВНУ ў Лодзі!
🗣 На сустрэчы мы абмяркуем:
▫️працэс паступлення
▫️працэс настрыфікацыі
▫️віза і легалізацыя
▫️неаобходныя студэнцкія дакументы
▫️выбар жылля
▫️стыпендыі і гранты
▫️працоўнае права
❔Чаму варта прыйсці?
– Калі вы разважаеце над паступленнем у польскую ВНУ або ўжо навучаецеся і маеце пытанні, то MentorUp — гэта месца, дзе вы атрымаеце адказы!
– Акрамя гэтага, вы пазнаёміцеся з людзьмі, якія знаходзяцца ў такой жа самай сітуацыі, як і вы, а дасведчаныя студэнты_кі пакажуць, што не ўсё так страшна і мажліва знайсці рашэнне!
📅 24 красавіка
🕜 15:00
‼️ Каб трапіць на мерапрыемства — трэба абавязкова запоўніць форму https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeF1GASrdDsEtNNy7L1UcXWmohlpPwVwU3-JVBYroL2HjhXFg/viewform!
(пасля рэгістрацыі нашыя ментар_кі звяжуцца з вамі і распавядуць усе дэталі)
Да сустрэчы ❤️🩹
313
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
📷 Photo
❕️MentorUP❕️ Калі ты: ▫️ толькі прыехаў_ла ў Польшчу на вучобу, ▫️ разважаеш аб тым, каб паступіць у польскую ВНУ, ▫️ у цябе ёсць шмат пытанняў наконт польскай бюракратыі, то ты трапіў_ла па адрасе! 📍Ужо хутка ў Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Любліне і Лодзі…
375
11
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
✨️ MentorUp — праграма для абітурыентаў_ак і першакурснікаў_іц польскіх ВНУ, дзе вы знойдзеце адказы на свае пытанні і пазнаёміцеся з людзьмі, якія знаходзяцца ў такой жа самай сітуацыі, як і вы!
❕️Сачыце за абвесткамі і прыходзьце на першую сустрэчу ў https://www.instagram.com/p/DWlmyLICpQW/?igsh=MTQ5NGY0YnEyZXN6NA==! Адаптавацца да новага жыцця разам заўсёды лягчэй і прыемней 🥰
‼️ Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
❕️MentorUP❕️
Калі ты:
▫️ толькі прыехаў_ла ў Польшчу на вучобу,
▫️ разважаеш аб тым, каб паступіць у польскую ВНУ,
▫️ у цябе ёсць шмат пытанняў наконт польскай бюракратыі,
то ты трапіў_ла па адрасе!
📍Ужо хутка ў Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Любліне і Лодзі вас чакаюць жывыя сустрэчы з дасведчанымі студэнтамі_камі, якія ўжо праходзілі гэты цярністы шлях і ведаюць, як складана на ім можа быць!
💡На сустрэчах вы даведаецеся пра:
– паступленне,
– стыпендыі,
– атрыманне дакументаў,
– пошук працы і яе падводныя камяні,
а таксама пра студэнцкае жыццё і чым заняцца ў розных гарадах Польшчы!
Акрамя сустрэч, вы зможаце знайсці адказы на свае пытанні ў нашых сацсетках і http://zbsunion.org/!
📖 Таксама падчас праграмы мы апублікуем тэматычны параднік для абітурыентаў_ак і студэнтаў_ак з галоўнай інфармацыяй!
❔Напрамую ўсе свае пытанні можаце задаваць у наш бот https://t.me/zbsunion_bot, а мы пастараемся як мага хутчэй і якасней адказаць!
❕Сачыце за апдейтамі, бо хутка мы аб'явім даты першых сустрэч!
🤍 MentorUp — гэта тое месца, дзе можна не саромецца задаваць "дурныя" ці "неабавязковыя" пытанні.
Разам з вамі будуць такія ж студэнты_кі, якія прайшлі ці праходзяць праз гэта.
Таму сустракаемся, знаёмімся і адаптуемся разам да новай краіны і новага жыцця!
383
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
✨ REFLECT TO CONNECT 2.0 — набор адкрыты!
У гэтым траўні мы запрашаем маладых людзей з Беларусі і Германіі далучыцца да міждысцыплінарнай праграмы Reflect to Connect 2.0.
Вас чакае:
▫️ натхняльны семінар у Італіі
▫️ праца над уласнымі мікропраектамі
▫️ пераўтварэнне рэфлексіі ў рэальныя грамадзянскія дзеянні
Пра праект ⬇️
Reflect to Connect даследуе, як супраціў і ўстойлівыя супольнасці спрыяюць аднаўленню дэмакратыі праз сувязь гісторыі, мастацтва і грамадзянскай актыўнасці.
💡Праект закранае:
• знікненне памяці пра аўтарытарызм у Еўропе
• зніжэнне грамадзянскай актыўнасці моладзі ў Германіі
• падтрымку дэмакратычных каштоўнасцей ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі
👥 Удзельнікі і ўдзельніцы:
• злучаць гістарычную рэфлексію з сучаснымі выклікамі
• распрацуюць уласныя мікропраекты
• будуць працаваць з тэмамі салідарнасці, правоў чалавека і ўстойлівасці супольнасцей
📍 Семінар адбудзецца ў Італіі (месца будзе абвешчана пазней) — і стане прасторай для натхнення, навучання і супольнага пошуку адказаў на сучасныя дэмакратычныя выклікі.
Для каго 🫵:
— практыкі і практыкіні грамадзянскай адукацыі
— прадстаўнікі і прадстаўніцы сацыяльнага мастацтва
— актывісты і актывісткі супольнасцей
— ініцыятары і ініцыятаркі праектаў
— усе, хто хоча пераўтвараць рэфлексію ў дзеянне
❗️Дэдлайн: 27 сакавіка (заўтра!)
❗️Запаўняйце форму https://forms.gle/rZu8QT5FPWN1XgvK7! ✍
366
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
18-may, 2026, 11:43
📎 File
345
0
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
Беларускі нацыянальны рух у часы БНР: каму колькі было? І колькі іх было? 🤔
Сёння мы хочам прадставіць колькі было дзеячам і дзеячкам беларускага нацыянальнага руху на дзень 25 сакавіка 1918 ⬇️
Узрост вар'іруецца ад 21 года да 49 гадоў, аднак пераважаюць тыя, каму было больш за 30.
❕️Такім чынам мы хочам нагадаць, што, калі вам падаецца, што вы штосьці не паспелі або мала зрабілі для свайго ўзросту, то паглядзіце на гэтыя лічбы і ўспомніце сябе ў 2020 годзе і сябе цяпер, у часы, калі барацьба за нашую незалежнасць і свабоду бесперапынна працягваецца❕️
З Днём Волі, любімыя беларусы і беларускі! Жыве 🤍❤️🤍
#БНР108
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі! Беражыце сябе 🫂
173
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
«Уся група студэнтаў з Зімбабвэ, што прыехала ў Беларусь па абмену, знікла»
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) ў рамках справаздачы для спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі, так бы мовiць, «зазірнула» за кулісы таго, як дзяржава пранізала адукацыю сваімі ідэалагічнымі наратывамі.
І сёння сябра рады ЗБС і актывіст незалежных прафсаюзаў Яўген Дзенісенка распавёў пра iдэалагiчны цiск у сферы вышэйшай адукацыi, дзейнасцi «прарэктараў па бяспецы», таксама выказаўся пра «сяброўскiя абдымкi» Расii.
https://gazetaby.com/post/usya-grupa-studentau-z-zimbabve-shto-pryexala-u-belarus-pa-abmenu-znik/212935/
https://d23agu9622cxdj.cloudfront.net/post/usya-grupa-studentau-z-zimbabve-shto-pryexala-u-belarus-pa-abmenu-znik/212935/
263
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
👀 Падзеі апошніх дзён...
21 сакавіка БРСМ разгарнуў у сваім threads рубрыку, дзе людзі маглі пісаць стэрэатыпы, звязаныя з німі, а яны іх абвяргалі.
Мы, вядома, не засталіся абыякавымі і далучыліся да агульнага абмеркавання 😉🥰
💡 Аднымі з нашых запытанняў/стэрэатыпаў і нашых саброў_вак былі:
▫️ Ці ёсць унутры БРСМ прастора для крытыкі ўлады, і, калі ёсць, ці можаце прывесці прыклад, калі яна сапраўды паўплывала на рашэнне?
▫️Як справы ў арганізацыі, якая ўдзельнічала ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей? 🤗
▫️ Як у вас выбары на кіруючыя пасады праходзяць? Ва ўніверах з прарэктарам-гэбістам узгадняеце?
Цікавым адказам з'яўляўся адказ на першае запытанне, дзе БРСМ адкрыта сказаў, што гатовы ўступіць з намі ў канструктыўную дыскусію! (🤔)
На гэта мы прапанавалі правесці публічныя дэбаты па тэме актуальных праблем беларускай моладзі!
(рытарычнае пытанне) Ці атрымалі мы адказ?
Вядома, што ...
Не 🙂↔️, бо кіраўніцтва так і не дазволіла...
Заходзьце ў https://www.threads.com/@zbsunion/post/DWJPDlqjfXW?xmt=AQF0zDQJd4MKpIDrDZAogOfs6vzJr__loR45QIKZfxULr8788LstbeJbkGnSAnkPSc1UFav6&slof=1 і пачытайце, што сапраўды там пачалося 🙈✨️
P. S. Зеркало ў адным са сваіх апошніх артыкулаў распавялі пра гэтую "падзею" і ўзгадалі нас і нашыя запытанні 🥰 ( https://zerkalo-16feb.store/news/life/123219.html?tg)
221
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
Таксама мы хочам падзяліцца адказамі нашых дзяўчын наконт таго, чаму дзень 8–сакавіка з'яўляецца для ніх важным! ⬇️
1️⃣
Вядома, я таксама вельмі ўдзячная жанчынам, што змагаліся за нас да нас, але ў гэты раз мне хочацца выказаць захапленьне сучаснымі жанчынамі. я неяк прачытала інтэрвію фіоны эпл, у каторым яна сказала, што "для жанчын [у гэтым сьвеце] няма ніякай надзеі", і, адкрываючы навіны, так яно і адчуваецца. страшна, агідна і турботна. але потым я бачу лютасьць і журбу, якія адчуваю сама, у іншых жанчынах, і мне становіцца спакайней. бо пакуль мы адданыя самім сабе і адна адной, у сьвеце ўсё ж такі ёсьць надзея. зычу кожнай з нас паболей сілаў, каб змагацца, любіць, падтрымліваць і будаваць. дзякуй за вашыя асабістасьць і неймавернасьць ♥️
2️⃣
Для меня этот день важен, так как это громкое напоминание о том, чего женщины уже достигли в своих правах, и то, что наша борьба за равноправие еще не закончена. Даже в беларусских университетах мы сталкиваемся с нелепыми стереотипами и дискриминацией в проходных баллах по половому признаку.
311
14
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
Чаму варта пералічыць 1,5% падатку PIT менавіта Задзіночанню Беларускіх Студэнтаў? 🤔
Мы — арганізацыя валанцёраў і валанцёрак, якія ўкладваюць свой час, сілы і сэрца ў развіццё беларускай студэнцкай супольнасці! 🤲
Кожны наш праект — гэта адказ на рэальныя патрэбы беларусаў і беларусак, асабліва тых, хто апынуўся/апынулася ў новай краіне без падтрымкі.
1⃣ Мы рэалізуем лакальныя ініцыятывы для студэнцкай супольнасці.
Прыкладам з'яўляецца наш праект https://zbsunion.org/projects/the-state-of-belarusian-academia-in-2024, дзе мы імкнуліся асабіста дайсці да кожнага беларускага студэнта і кожнай беларускай студэнткі, каб дапамагчы адаптавацца і не заставацца сам-насам са складанасцямі!
2️⃣ Мы актыўна прасоўваем праблемы і патрэбы беларускага студэнцтва на міжнародных пляцоўках.
Напрыклад, падчас брыфінгу https://zbsunion.org/news/briefing-belarusian-students-in-exile-challenges-and-solutions-for-advocacy мы агучвалі канкрэтныя выклікі і прапаноўвалі рашэнні для міжнароднай адвакатыі.
3⃣ Наша праца выходзіць за межы выключна студэнцкіх пытанняў.
Мы ўдзельнічалі ў асвятленні праблемаў https://zbsunion.org/news/the-immigrants-passport-in-norway-challenges-for-belarusians, што мае значэнне для шырэйшай беларускай супольнасці.
4⃣ ЗБС рыхтуе штогадовае даследаванне — https://zbsunion.org/projects/the-state-of-belarusian-academia-in-2024, якое выкарыстоўваецца ў міжнародных працэсах і служыць важным дакументам для разумення становішча беларускага студэнцтва.
🤝 Мы расцём — і нам патрэбная падтрымка!
▫️ З 2024 года ў бот падтрымкі па стыпендыі Каліноўскага звярнулася амаль 80 чалавек.
▫️ У агульны бот падтрымкі — амаль 200 чалавек з пачатку яго працы.
Гэта сотні асабістых гісторый, сотні запытаў на дапамогу. Каб адказваць на іх якасна і своечасова, нам неабходна пашыраць рэсурсы.
❗️Вашыя 1,5% PIT — гэта рэальная падтрымка!
📝
Нумар KRS: 0000270261
Cel szczegółowy do przekazania 1,5%: ZBS 29297
🙏 Мы будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй і, калі выканаеце адно з дзеянняў, паставіце рэакцыю (гэта цалкам ананімна, а для нас важна сабраць статыстыку):
⚡️ — даслалі бацькам
🥰 — даслалі сябрам/сяброўкам
❤️🔥 — даслалі і бацькам, і сябрам/сяброўкам
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
Віншуем з Міжнародным жаночым днём! ✨️
Да 8–га сакавіка ў гэтым годзе мы стварылі асаблівы плэйліст!
🎶 Пераходзьце па https://open.spotify.com/playlist/58mhwg466pTT2LEeACdaAe?si=SQL3EakQQHKYQbu1UrQtGQ і жадаем прыемнага праслухоўвання! 🤍
‼️ Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў мае статус экстрэмісцкага фармавання на тэрыторыі Беларусі!
281
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
🎥 Video
❔Вы студэнт або студэнтка і хочаце даведвацца больш аб студэнцкіх мажлівасцях?
❔А можа вы хочаце ўдзельнічаць у жыцці беларускага студэнцтва або мець сваё кам'юніці файных людзей?
❕Тады вам да нас! Далучайцеся да ЗБС https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc954-LfKGRQ2XAmuQB06aw3Bjobtg3Lt4egoNrokEK1W64Lg/viewform
‼️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
253
10
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
❕✨️ Мы радыя падзяліцца навіной, што мы атрымалі грант ад Fundusz Obywatelski im. Ludwika i Henryka Wujców для рэалізацыі праекта MentorUp!
💡 MentorUp — гэта 4-месячная праграма ментарства для беларускіх абітурыентаў і абітурыентак ды першакурснікаў і першакурсніц у Польшчы.
🔄 Праграма спалучае анлайн і афлайн падтрымку для забеспячэння устойлівай акадэмічнай адаптацыі, змяншэння ізаляцыі і стварэння ўстойлівых студэнцкіх кам'юніці.
📢 MentorUp уключае ⬇️
1) 10 афлайн сустрэч (па 2 у кожным з 5 польскіх гарадоў), прысвечаных паступленню, адаптацыі і выхаду на рынак працы;
2) вэбінары і індывідуальныя кансультацыі;
3) ананімны Telegram-бот для падтрымкі і кансультацый;
4) спецыяльны Telegram-канал з практычнай інфармацыяй і абвесткамі.
Праект ужо пачаўся і зусім хутка мы пачнем дзяліцца інфармацыяй аб усіх мерапрыемствах і мажлівасцях! 🤗
❗️Сачы за абвесткамі, каб не прапусціць!
Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў мае статус экстрэмісцкага фармавання на тэрыторыі Беларусі!
304
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
ЧАСТКА 2 #проза
🪄 Гартайце карткі, і, можа, вы знойдзеце новы твор у сваю беларускую літаратурную калекцыю або сустрэнеце тое, што ўжо блізка вашаму сэрцу ❤️🩹🫂
Яшчэ раз віншуем з цудоўным Днём роднай мовы!
🤲 Чытайма беларускае і прасоўвайма яго ў масы!
267
15
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
24-mar, 2026, 12:21
📷 Photo
🗓 Сёння 21 лютага, а гэта значыць, што сёння Дзень роднай мовы 😍
З такой нагоды мы вырашылі падзяліцца з вамі падборкай улюбёных беларускіх твораў нашых збсавак і збсаўцаў! 🥰
🪄 Гартайце карткі, і, можа, вы знойдзеце новы твор у сваю беларускую літаратурную калекцыю або сустрэнеце тое, што ўжо блізка вашаму сэрцу ❤️🩹🫂
ЧАСТКА 1 #паэзія
206
14
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
8-mar, 2026, 05:37
📷 Photo
❔️Вернемся на хвіліначку ў 2016 год?
10 гадоў назад адбылося адраджэнне ЗБС пасля доўгага зацішша 😶🌫️
🤍 І вось, ужо цягам 10 год мы бесперапынна дзейнічаем, каб беларускае студэнцтва мела спрыяльныя ўмовы для навучання, мела месца падтрымкі і дапамогі, а галоўнае, каб смела карысталася ўсімі сваімі правамі!
🔖 Гартайце карткі і паглыбляейцеся ва ўспаміны разам з намі 🥰
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
P. S. але да нас можна далучыцца (калі для вас гэта, ў першую чаргу, бяспечна)
Запаўняйце форму па https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc954-LfKGRQ2XAmuQB06aw3Bjobtg3Lt4egoNrokEK1W64Lg/viewform! Чакаем 🤝
333
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
❓️ Пытанні да нашага аддзелу бяспекі!
Глядзіце і стварайце бяспечную прастору вакол сябе ва ўсіх сэнсах!
❗️І памятайце, што Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!