About ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў – Salomatlik va fitnes Telegram Channel
Наша мэта — каб кожны_ая беларускі_ая студэнт_ка ведаў_ла, што ён_яна не адзін_а, што яго_яе правы абаронены і што ў яго_яе ёсць да каго звярнуцца па дапамогу!
Cувязь: @zbsunion_bot
Служба юр. дапамогі: @stud_helpby
Follow @zbsunion to stay updated with the latest zbsunion_bot and stud_helpby trends and news
Reyting
Global reyting
#39948
-3083
Til reytingi
#194
-26
Toifa reytingi
#101
-12
Obunachilar sonining o'sishi (Oxirgi 30 kun ichida)
Hali sharhlar yo'q. Birinchi bo'lib tajribangizni baham ko'ring!
So'nggi postlar
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
✨ REFLECT TO CONNECT 2.0 — набор адкрыты!
У гэтым траўні мы запрашаем маладых людзей з Беларусі і Германіі далучыцца да міждысцыплінарнай праграмы Reflect to Connect 2.0.
Вас чакае:
▫️ натхняльны семінар у Італіі
▫️ праца над уласнымі мікропраектамі
▫️ пераўтварэнне рэфлексіі ў рэальныя грамадзянскія дзеянні
Пра праект ⬇️
Reflect to Connect даследуе, як супраціў і ўстойлівыя супольнасці спрыяюць аднаўленню дэмакратыі праз сувязь гісторыі, мастацтва і грамадзянскай актыўнасці.
💡Праект закранае:
• знікненне памяці пра аўтарытарызм у Еўропе
• зніжэнне грамадзянскай актыўнасці моладзі ў Германіі
• падтрымку дэмакратычных каштоўнасцей ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі
👥 Удзельнікі і ўдзельніцы:
• злучаць гістарычную рэфлексію з сучаснымі выклікамі
• распрацуюць уласныя мікропраекты
• будуць працаваць з тэмамі салідарнасці, правоў чалавека і ўстойлівасці супольнасцей
📍 Семінар адбудзецца ў Італіі (месца будзе абвешчана пазней) — і стане прасторай для натхнення, навучання і супольнага пошуку адказаў на сучасныя дэмакратычныя выклікі.
Для каго 🫵:
— практыкі і практыкіні грамадзянскай адукацыі
— прадстаўнікі і прадстаўніцы сацыяльнага мастацтва
— актывісты і актывісткі супольнасцей
— ініцыятары і ініцыятаркі праектаў
— усе, хто хоча пераўтвараць рэфлексію ў дзеянне
❗️Дэдлайн: 27 сакавіка (заўтра!)
❗️Запаўняйце форму https://forms.gle/rZu8QT5FPWN1XgvK7! ✍
104
5
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
Беларускі нацыянальны рух у часы БНР: каму колькі было? І колькі іх было? 🤔
Сёння мы хочам прадставіць колькі было дзеячам і дзеячкам беларускага нацыянальнага руху на дзень 25 сакавіка 1918 ⬇️
Узрост вар'іруецца ад 21 года да 49 гадоў, аднак пераважаюць тыя, каму было больш за 30.
❕️Такім чынам мы хочам нагадаць, што, калі вам падаецца, што вы штосьці не паспелі або мала зрабілі для свайго ўзросту, то паглядзіце на гэтыя лічбы і ўспомніце сябе ў 2020 годзе і сябе цяпер, у часы, калі барацьба за нашую незалежнасць і свабоду бесперапынна працягваецца❕️
З Днём Волі, любімыя беларусы і беларускі! Жыве 🤍❤️🤍
#БНР108
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі! Беражыце сябе 🫂
173
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
«Уся група студэнтаў з Зімбабвэ, што прыехала ў Беларусь па абмену, знікла»
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) ў рамках справаздачы для спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі, так бы мовiць, «зазірнула» за кулісы таго, як дзяржава пранізала адукацыю сваімі ідэалагічнымі наратывамі.
І сёння сябра рады ЗБС і актывіст незалежных прафсаюзаў Яўген Дзенісенка распавёў пра iдэалагiчны цiск у сферы вышэйшай адукацыi, дзейнасцi «прарэктараў па бяспецы», таксама выказаўся пра «сяброўскiя абдымкi» Расii.
https://gazetaby.com/post/usya-grupa-studentau-z-zimbabve-shto-pryexala-u-belarus-pa-abmenu-znik/212935/
https://d23agu9622cxdj.cloudfront.net/post/usya-grupa-studentau-z-zimbabve-shto-pryexala-u-belarus-pa-abmenu-znik/212935/
263
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
👀 Падзеі апошніх дзён...
21 сакавіка БРСМ разгарнуў у сваім threads рубрыку, дзе людзі маглі пісаць стэрэатыпы, звязаныя з німі, а яны іх абвяргалі.
Мы, вядома, не засталіся абыякавымі і далучыліся да агульнага абмеркавання 😉🥰
💡 Аднымі з нашых запытанняў/стэрэатыпаў і нашых саброў_вак былі:
▫️ Ці ёсць унутры БРСМ прастора для крытыкі ўлады, і, калі ёсць, ці можаце прывесці прыклад, калі яна сапраўды паўплывала на рашэнне?
▫️Як справы ў арганізацыі, якая ўдзельнічала ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей? 🤗
▫️ Як у вас выбары на кіруючыя пасады праходзяць? Ва ўніверах з прарэктарам-гэбістам узгадняеце?
Цікавым адказам з'яўляўся адказ на першае запытанне, дзе БРСМ адкрыта сказаў, што гатовы ўступіць з намі ў канструктыўную дыскусію! (🤔)
На гэта мы прапанавалі правесці публічныя дэбаты па тэме актуальных праблем беларускай моладзі!
(рытарычнае пытанне) Ці атрымалі мы адказ?
Вядома, што ...
Не 🙂↔️, бо кіраўніцтва так і не дазволіла...
Заходзьце ў https://www.threads.com/@zbsunion/post/DWJPDlqjfXW?xmt=AQF0zDQJd4MKpIDrDZAogOfs6vzJr__loR45QIKZfxULr8788LstbeJbkGnSAnkPSc1UFav6&slof=1 і пачытайце, што сапраўды там пачалося 🙈✨️
P. S. Зеркало ў адным са сваіх апошніх артыкулаў распавялі пра гэтую "падзею" і ўзгадалі нас і нашыя запытанні 🥰 ( https://zerkalo-16feb.store/news/life/123219.html?tg)
221
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
Таксама мы хочам падзяліцца адказамі нашых дзяўчын наконт таго, чаму дзень 8–сакавіка з'яўляецца для ніх важным! ⬇️
1️⃣
Вядома, я таксама вельмі ўдзячная жанчынам, што змагаліся за нас да нас, але ў гэты раз мне хочацца выказаць захапленьне сучаснымі жанчынамі. я неяк прачытала інтэрвію фіоны эпл, у каторым яна сказала, што "для жанчын [у гэтым сьвеце] няма ніякай надзеі", і, адкрываючы навіны, так яно і адчуваецца. страшна, агідна і турботна. але потым я бачу лютасьць і журбу, якія адчуваю сама, у іншых жанчынах, і мне становіцца спакайней. бо пакуль мы адданыя самім сабе і адна адной, у сьвеце ўсё ж такі ёсьць надзея. зычу кожнай з нас паболей сілаў, каб змагацца, любіць, падтрымліваць і будаваць. дзякуй за вашыя асабістасьць і неймавернасьць ♥️
2️⃣
Для меня этот день важен, так как это громкое напоминание о том, чего женщины уже достигли в своих правах, и то, что наша борьба за равноправие еще не закончена. Даже в беларусских университетах мы сталкиваемся с нелепыми стереотипами и дискриминацией в проходных баллах по половому признаку.
311
14
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
Чаму варта пералічыць 1,5% падатку PIT менавіта Задзіночанню Беларускіх Студэнтаў? 🤔
Мы — арганізацыя валанцёраў і валанцёрак, якія ўкладваюць свой час, сілы і сэрца ў развіццё беларускай студэнцкай супольнасці! 🤲
Кожны наш праект — гэта адказ на рэальныя патрэбы беларусаў і беларусак, асабліва тых, хто апынуўся/апынулася ў новай краіне без падтрымкі.
1⃣ Мы рэалізуем лакальныя ініцыятывы для студэнцкай супольнасці.
Прыкладам з'яўляецца наш праект https://zbsunion.org/projects/the-state-of-belarusian-academia-in-2024, дзе мы імкнуліся асабіста дайсці да кожнага беларускага студэнта і кожнай беларускай студэнткі, каб дапамагчы адаптавацца і не заставацца сам-насам са складанасцямі!
2️⃣ Мы актыўна прасоўваем праблемы і патрэбы беларускага студэнцтва на міжнародных пляцоўках.
Напрыклад, падчас брыфінгу https://zbsunion.org/news/briefing-belarusian-students-in-exile-challenges-and-solutions-for-advocacy мы агучвалі канкрэтныя выклікі і прапаноўвалі рашэнні для міжнароднай адвакатыі.
3⃣ Наша праца выходзіць за межы выключна студэнцкіх пытанняў.
Мы ўдзельнічалі ў асвятленні праблемаў https://zbsunion.org/news/the-immigrants-passport-in-norway-challenges-for-belarusians, што мае значэнне для шырэйшай беларускай супольнасці.
4⃣ ЗБС рыхтуе штогадовае даследаванне — https://zbsunion.org/projects/the-state-of-belarusian-academia-in-2024, якое выкарыстоўваецца ў міжнародных працэсах і служыць важным дакументам для разумення становішча беларускага студэнцтва.
🤝 Мы расцём — і нам патрэбная падтрымка!
▫️ З 2024 года ў бот падтрымкі па стыпендыі Каліноўскага звярнулася амаль 80 чалавек.
▫️ У агульны бот падтрымкі — амаль 200 чалавек з пачатку яго працы.
Гэта сотні асабістых гісторый, сотні запытаў на дапамогу. Каб адказваць на іх якасна і своечасова, нам неабходна пашыраць рэсурсы.
❗️Вашыя 1,5% PIT — гэта рэальная падтрымка!
📝
Нумар KRS: 0000270261
Cel szczegółowy do przekazania 1,5%: ZBS 29297
🙏 Мы будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся гэтай інфармацыяй і, калі выканаеце адно з дзеянняў, паставіце рэакцыю (гэта цалкам ананімна, а для нас важна сабраць статыстыку):
⚡️ — даслалі бацькам
🥰 — даслалі сябрам/сяброўкам
❤️🔥 — даслалі і бацькам, і сябрам/сяброўкам
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
Віншуем з Міжнародным жаночым днём! ✨️
Да 8–га сакавіка ў гэтым годзе мы стварылі асаблівы плэйліст!
🎶 Пераходзьце па https://open.spotify.com/playlist/58mhwg466pTT2LEeACdaAe?si=SQL3EakQQHKYQbu1UrQtGQ і жадаем прыемнага праслухоўвання! 🤍
‼️ Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў мае статус экстрэмісцкага фармавання на тэрыторыі Беларусі!
281
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
🎥 Video
❔Вы студэнт або студэнтка і хочаце даведвацца больш аб студэнцкіх мажлівасцях?
❔А можа вы хочаце ўдзельнічаць у жыцці беларускага студэнцтва або мець сваё кам'юніці файных людзей?
❕Тады вам да нас! Далучайцеся да ЗБС https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc954-LfKGRQ2XAmuQB06aw3Bjobtg3Lt4egoNrokEK1W64Lg/viewform
‼️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
253
10
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
❕✨️ Мы радыя падзяліцца навіной, што мы атрымалі грант ад Fundusz Obywatelski im. Ludwika i Henryka Wujców для рэалізацыі праекта MentorUp!
💡 MentorUp — гэта 4-месячная праграма ментарства для беларускіх абітурыентаў і абітурыентак ды першакурснікаў і першакурсніц у Польшчы.
🔄 Праграма спалучае анлайн і афлайн падтрымку для забеспячэння устойлівай акадэмічнай адаптацыі, змяншэння ізаляцыі і стварэння ўстойлівых студэнцкіх кам'юніці.
📢 MentorUp уключае ⬇️
1) 10 афлайн сустрэч (па 2 у кожным з 5 польскіх гарадоў), прысвечаных паступленню, адаптацыі і выхаду на рынак працы;
2) вэбінары і індывідуальныя кансультацыі;
3) ананімны Telegram-бот для падтрымкі і кансультацый;
4) спецыяльны Telegram-канал з практычнай інфармацыяй і абвесткамі.
Праект ужо пачаўся і зусім хутка мы пачнем дзяліцца інфармацыяй аб усіх мерапрыемствах і мажлівасцях! 🤗
❗️Сачы за абвесткамі, каб не прапусціць!
Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў мае статус экстрэмісцкага фармавання на тэрыторыі Беларусі!
304
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
28-mar, 2026, 10:15
📷 Photo
ЧАСТКА 2 #проза
🪄 Гартайце карткі, і, можа, вы знойдзеце новы твор у сваю беларускую літаратурную калекцыю або сустрэнеце тое, што ўжо блізка вашаму сэрцу ❤️🩹🫂
Яшчэ раз віншуем з цудоўным Днём роднай мовы!
🤲 Чытайма беларускае і прасоўвайма яго ў масы!
267
15
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
24-mar, 2026, 12:21
📷 Photo
🗓 Сёння 21 лютага, а гэта значыць, што сёння Дзень роднай мовы 😍
З такой нагоды мы вырашылі падзяліцца з вамі падборкай улюбёных беларускіх твораў нашых збсавак і збсаўцаў! 🥰
🪄 Гартайце карткі, і, можа, вы знойдзеце новы твор у сваю беларускую літаратурную калекцыю або сустрэнеце тое, што ўжо блізка вашаму сэрцу ❤️🩹🫂
ЧАСТКА 1 #паэзія
206
14
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
8-mar, 2026, 05:37
📷 Photo
❔️Вернемся на хвіліначку ў 2016 год?
10 гадоў назад адбылося адраджэнне ЗБС пасля доўгага зацішша 😶🌫️
🤍 І вось, ужо цягам 10 год мы бесперапынна дзейнічаем, каб беларускае студэнцтва мела спрыяльныя ўмовы для навучання, мела месца падтрымкі і дапамогі, а галоўнае, каб смела карысталася ўсімі сваімі правамі!
🔖 Гартайце карткі і паглыбляейцеся ва ўспаміны разам з намі 🥰
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
P. S. але да нас можна далучыцца (калі для вас гэта, ў першую чаргу, бяспечна)
Запаўняйце форму па https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc954-LfKGRQ2XAmuQB06aw3Bjobtg3Lt4egoNrokEK1W64Lg/viewform! Чакаем 🤝
333
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
❓️ Пытанні да нашага аддзелу бяспекі!
Глядзіце і стварайце бяспечную прастору вакол сябе ва ўсіх сэнсах!
❗️І памятайце, што Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
257
12
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
✨️ «Ха-ха, мы яшчэ тут». Анлайн-прэзентацыя даследавання становішча беларускай моладзі ад «РАДА» ✨️
Чым сёння жыве моладзь у Беларусі? Што ёй цікава, пра што яна думае і да чаго імкнецца? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца, дзе бачыць сваю будучыню і як удзельнічае ў грамадскім жыцці?
У 2025 годзе Беларускі https://rada.fm/ правёў сацыялагічнае даследаванне, каб разабрацца ў інтарэсах, праблемах і магчымасцях моладзі ўнутры краіны. Таксама даведаліся, наколькі маладыя людзі ведаюць пра арганізацыі грамадзянскай супольнасці і якія ў іх міграцыйныя настроі.
Даследаванне адбылося пры падтрымцы праграмы Belarus Beehive 2.0 і фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
❕ Запрашаем далучыцца да анлайн-прэзентацыі вынікаў 27 студзеня (аўторак) ❕️
▫️ Калі: 14:00 па Мінску / 13:00 па Вільнюсу / 12:00 па Варшаве
▫️ Дзе: Zoom, спасылку ўдзельнікі_цы атрымаюць пасля рэгістрацыі
Працягласць – 1 гадзіна
🔗 https://forms.gle/xdgfHUqFd1GsyGWg7
*УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі! 🤟
236
7
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
Пачынаецца перыяд складання дэкларацыі PIT, а гэта значыць, што вы можаце перадаць 1,5% ад свайго падатку на падтрымку абранай арганізацыі!
✨️❕ Мы горача заахвочваем падтрымаць менавіта нас!
📌 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў супрацоўнічае з Fundacja Studencka "Młodzi-Młodym" (FSMM), што дазваляе бяспечную падтрымку нас!
✏️ Інструкцыя ⬇️
1) Наведайце афіцыйны сайт падатковай службы Польшчы: http://podatki.gov.pl/.
2) Увайдзіце ў сістэму "Twój e-PIT" з дапамогай даверанага профілю (Profil Zaufany) або праз інтэрнэт-банкінг.
Указанне арганізацыі для пералічэння 1,5% падатку:
▫️ Знайдзіце раздзел "Wniosek o przekazanie 1,5% podatku na rzecz OPP".
▫️ У полі "Numer KRS wybranej organizacji" увядзіце нумар KRS: 0000270261, які адпавядае FSMM.
▫️ У полі "Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku" увядзіце: ZBS 29297, што ідэнтыфікуе ЗБС як атрымальніка сродкаў.
❗️ Калі вы хочаце, каб вашая падтрымка засталася ананімнай, то поле "Wyrażam zgodę na przekazanie OPP informacji o 1,5% podatku" птушачкай адзначаць НЕ трэба!
Дзякуй 🫂🤍
357
12
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
pinned «Пачынаецца перыяд складання дэкларацыі PIT, а гэта значыць, што вы можаце перадаць 1,5% ад свайго падатку на падтрымку абранай арганізацыі! ✨️❕ Мы горача заахвочваем падтрымаць менавіта нас! 📌 Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў супрацоўнічае з Fundacja Studencka…»
0
0
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
🌟 Bare Minimum ці Шыкоўны Максімум з Максімам Зафранскім 🌟
Пачнем гэты год з базы або раскошы для студэнцкай арганізацыі!
А як вы ставіцеся да журавіны ў цукру??
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі!
286
21
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
Сёння, напярэдадні Новага Году, мы хочам падзяліцца з вамі 10 самымі яркамі падзеямі ЗБС 2025🎄☃️❤️
🫠 2025 быў вельмі насычаны: мы працавалі, выгаралі, адпачывалі, вярталіся і зноў дзейнічалі!
Мы дзякуем гэтаму году, бо, прызнаемся шчыра, гэта быў год рэнесансу для нашай арганізацыі!
Сёння ЗБС — гэта сапраўдная каманда-сям'я, якая трымаецца на ўзаемнай павазе, падтрымцы і любові да кожнага чальца і чаліні 🫂🤍
Дзякуй і вам, што правялі яго з намі! ☺️
Далей як заўсёды больш, вышэй і мацней! 🔥
👀 Прыемнага прагляду!
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі!
292
18
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
20-fev, 2026, 19:45
НАВАГОДНЯЕ ВІНШАВАННЕ 2025 АД ПРЭЗІДЭНТА ЗБС ❄️🎅🎄
Мы зычым вам шчаслівага Новага Году 🤍✨️
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрэмісцкім фармаваннем ў Беларусі!
🗣 Надышоў час адказаў!Чытайце карткі і даведайцеся, чаму:▫️Каза — сімвал Скарбніцы; ▫️Баба — сімвал HR;▫️Журавель — сімвал PR▫️Мядзведзь — сімвал Бяспекі;▫️Анёл — сімвал Міжнароднага аддзелу;▫️Гаспадар — сімвал Знешняга аддзелу.☃️ Набор "Калядны цуд ад ЗБС" — гэта мажлівасць падтрымаць нас, атрымліваючы ўзамен намацальны «Дзякуй»!Сабекошт набору складае 70 злотых + дастаўка — гэта мінімальны кошт падтрымкі, аднак, калі вы хочаце падтрымаць нас больш, — мы будзем вельмі ўдзячныя!Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам працягваць арганізоўваць адукацыйныя праграмы, юрыдычную падтрымку, ментарскія праграмы і стажыроўкі!Гэта не проста грошы — гэта жывое дыханне для беларускага студэнцтва, магчымасць працягваць нашу працу і падтрымліваць моладзь нават у самых складаных умовах 🫂❕Набыць набор можна да 15 снежня❕Каб зрабіць гэта — пішыце нам у інcтаграм дырэкт або ў наш тэлеграм бот @zbsunion_bot.❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрымісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!🗣 Надышоў час адказаў!
Чытайце карткі і даведайцеся, чаму:
▫️Каза — сімвал Скарбніцы; ▫️Баба — сімвал HR;▫️Журавель — сімвал PR▫️Мядзведзь — сімвал Бяспекі;▫️Анёл — сімвал Міжнароднага аддзелу;▫️Гаспадар — сімвал Знешняга аддзелу.
☃️ Набор "Калядны цуд ад ЗБС" — гэта мажлівасць падтрымаць нас, атрымліваючы ўзамен намацальны «Дзякуй»!
Сабекошт набору складае 70 злотых + дастаўка — гэта мінімальны кошт падтрымкі, аднак, калі вы хочаце падтрымаць нас больш, — мы будзем вельмі ўдзячныя!
Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам працягваць арганізоўваць адукацыйныя праграмы, юрыдычную падтрымку, ментарскія праграмы і стажыроўкі!
Гэта не проста грошы — гэта жывое дыханне для беларускага студэнцтва, магчымасць працягваць нашу працу і падтрымліваць моладзь нават у самых складаных умовах 🫂
❕Набыць набор можна да 15 снежня❕
Каб зрабіць гэта — пішыце нам у https://www.instagram.com/zbsunion?igsh=MTM5NTc5amN0N3Byaw== або ў наш тэлеграм бот https://t.me/zbsunion_bot.
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прызнана экстрымісцкім фармаваннем на тэрыторыі Беларусі!
Сёння мы хочам падрабязней распавесці пра кожную з цацак з набору 🤍Нагадаем, што кожная цацка адлюстроўвае пэўны аддзел выканаўчай улады ЗБС!Таму прапануем вам спачатку адгадаць, які сімвал прадстаўляе які адзел 🥰 Прыймаце ўдзел ніжэй у віктарынах ⬇️Сёння мы хочам падрабязней распавесці пра кожную з цацак з набору 🤍
Нагадаем, што кожная цацка адлюстроўвае пэўны аддзел выканаўчай улады ЗБС!
Таму прапануем вам спачатку адгадаць, які сімвал прадстаўляе які адзел 🥰
Прыймаце ўдзел ніжэй у віктарынах ⬇️
121
22
0
ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
3-dek, 2025, 07:38
Працэс стварэння калядных цацак ад саміх збсавак і збсаўцаў 🥰✨️
🔗 Падрабязней пра тое, як нас падтрымаць, набываючы наборы 👉 https://t.me/zbsunion/3273?single
❗️Памятайце, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў мае статус экстрымісцкага фармавання ў Беларусі!