#праца #польшча
❗️ SMM / Кантэнт-менеджар_ка
Дзе: Damora Sailing Expeditions Club
Што: неабходна весці старонкі клуба ў сацыяльных сетках, збіраць, сістэматызаваць і захоўваць медыя-матэрыялы з экспедыцый, рыхтаваць тэксты ў адпаведнасці з брэндам і камунікацыйнай стратэгіяй, супрацоўнічаць з дызайнерам_кай, відэографам_кай, капітанамі паходаў і кіраўніком_цай маркетынгу, планаваць кантэнт-сетку і выконваць графік публікацый, адбіраць фота і відэа для публікацый з архіваў клуба і са стокавых платформаў, рыхтаваць пасты, сторыз і рылсы, аналізаваць статыстыку старонкі і паляпшаць паказчыкі, рыхтаваць штотыднёвыя справаздачы па аналітыцы
Патрабаванні: мець вышэйшую адукацыю (пажадана), умець пісаць дакладна, структурна і зразумела, мець навыкі версткі і структуравання тэкстаў, разумець прынцыпы працы сацыяльных сетак і аналітыкі
Перавагай будзе: досвед працы ў медыя або маркетынгу, навыкі сторытэлінгу, цікавасць да падарожжаў, пражыванне або гатоўнасць пераехаць на Польскае Памор’е
Умовы: стабільны заробак, прэміі за выкананне планавых паказчыкаў, афіцыйнае працаўладкаванне ў Польшчы пасля выпрабавальнага тэрміну
Каб адгукнуцца, напішыце на пошту
[email protected].
💛 Падтрымаць працу канала https://buymeacoffee.com/dziakuj https://buymeacoffee.com/dziakuj