#sacral_data
4 красавіка 1683 года пайшоў з жыцця Багуслаў Казімір Маскевіч. Нарадзіўся ён у маёнтку што на Наваградчыне. А вось дзе і як памёр - невядома. Шкада, не было каму пра гэта напісаць (ці не дайшоў [да мяне] дакумант). Але самога сабжа сёння згадваю праз тое, што пісаць ён любіў і пакінуў нам цікавыя ўспаміны пра ўласнае жыццё і падзеі ў Рэчы Паспалітай XVII ст.
Ён ужо пра аблогу Бабруйску падчас казацкага паўстання Хмяльніцкага. Уласна, першы дыярыюш (то-бок, дзённік), які дайшоў да нас, прысвечаны тым падзеям і ягонаму ў іх удзелу ў 1643—1649 гг.
Другі дыярыюш прысвечаны захопу Іванам Хаванскім тэрыторыі Беларусі ў часы 13-гадовай вайны і сканчаецца на перамозе польска-літоўскага войска ў бітве пад Палонкай ў 1660 годзе.
Вось вам некалькі цытатак без кантэксту, дзеля ўзбуджэння жадання азнаёміцца (а ў каментарах будзе само чытво😉):
Я, Маскевіч, ашмянскі маршалак, страціўшы коні (бо ўжо ўвосень паздыхалі) i хлеб праз неўраджай, быў вымушаны застацца ў той грамадзе з панам падсудкам, на што не магу скардзіцца, бо ўсе мы штодня былі ў небяспецы. I калі б нашыя войскі прамарудзілі яшчэ тыдзень, усіх нас аддалі б пад меч. То хай будзе Богу хвала, што прыспешыў нашае войска i даў яму хуткую перамогу над непрыяцелем.
Сапраўды, пра яго сказана даўней: князь золатам напісаў, a ваявода лайном запячатаў
прапаршчык Васіль Падрэзаў прапанаваў быў, зрабіўшы ўначы вылазку з замка, усіх выразаць. Але капітан строга яму тое забараніў, i ўначы яны пабіліся між сабою. Капітан усё ж перамог i не дазволіў, з ласкі Божай, учыніць разні i вылазкі з замку.
Падчас таго штурму забілі некалькі вусатых баб, якіх нашыя бачылі пазней, прагульваючыся.
Спачатку я не хацеў піць, а калі той змусіў просьбай, то добра - хаця i навобмацак падпіў. Аж пад вечар ад таго мёду зрок мой паправіўся, i тая [немач] больш не вярталася.
Думаў, прачытаўшы дыярыюш, што складу нешта прыгожа-паслядоўнае з успамінаў, але сьмерць, як заўжды, заспела знянацку, сіл і часу разбіраць свае старыя нататкі не было, таму вось так. Але чытво займальнае. Раю.