Асабістыя парады беларускамоўных падкастаў, youtube-каналаў, instagram і tiktok блогаў, ды іншых праэктаў, зробленых па-беларуску. Толькі правераны і якасны кантэнт.
Для сувязі: https://t.me/pan_tadevush
Follow @tadevush to stay updated with the latest youtube and httpstmepan_tadevush trends and news
No reviews yet. Be the first to share your experience!
Latest Posts
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
📷 Photo
ААААААААААА
Вось і кніга.
Электронная.
БЯСПЛАТНАЯ.
Ілюстраваны зборнік фантастычных апавяданняў.
Ад вас патрабуецца толькі прачытаць яе і распаўсюдзіць паўсюль-паўсюль.
Файл для спампавання ніжэй⬇️
561
26
0
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
📷 Photo
Тэхнабеларус • Іван Клімчук • Айцікаст
Тэлеграм-, Youtube-каналы і падкаст пра тэхналогіі.
Аўтар - Іван Клімчук - дасведчаны распрацоўшчык з болей чым 15 гадамі вопыту ў сферы IT і праграмавання.
У тэлеграм- і youtube-каналах вы знойдзеце цікавыя факты пра тэхналогіі, мовы праграмавання, айцішныя прафесіі і іх адметнасці, а таксама прафесійныя парады для новых і сталых айцішнікаў.
А ў падкасце Іван у зручным кароткім аўдыя-фармаце распавядае найцікавейшыя навіны, якія адбыліся ў сусвеце тэхналогій за апошнія тыдні.
Ён выходзіць як на аўдыяплатформах, так і на Youtube.
📩 https://t.me/ikbytech
🎧 https://pc.st/1779146430
🎥 https://www.youtube.com/@ikbytech/videos
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
Чылік Круцейшыя коміксы, з нядаўняга часу па-беларуску. Далучаю пару прыкладаў, рэшту глядзіце па спасылках ніжэй! 📸 Instagram 📩 Telegram
526
14
0
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
На пачатку было слова.
Ільля Сіўцоў, верагодна вядомы вам па TikTok, стварыў YouTube-канал, дзе расказвае цікавыя факты пра беларускую мову, культуру і гісторыю.
Я паглядзеў, і мне вельмі спадабалася. Відэа знятыя якасна, тэмы небанальныя, і нават людзі, якія даўно карыстаюцца беларускай мовай, могуць даведацца шмат новага.
Вось спасылкі на відэа, якія дакладна варта паглядзець:
1. https://youtu.be/3Oj1jSEFw9A
2. https://youtu.be/H6TjDHviuW4
3. https://youtu.be/bOL_baLz68Q
А ў тыктоку Ільля, часта з гумарам, распавядае цікавінкі пра беларускую мову і гісторыю. Зацаніце:
1. https://www.tiktok.com/@illasiucou/video/7411554269884730630
2. https://www.tiktok.com/@illasiucou/video/7419354943179525381
3. https://www.tiktok.com/@illasiucou/video/7371850003939118342
🎥 https://www.youtube.com/@Напачаткубылослова/videos
🕺 https://www.tiktok.com/@illasiucou
1,080
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
Праграмісцкі Кут
Youtube-канал і падкаст пра праграмаванне і іншыя каля-айцішныя тэмы.
Аўтар youtube-канала — Аляксей Гомза (таксама вядомы як Гомзік), а падкаст ён вядзе з сувядоўцам Аляксандрам. Абодва яны вопытныя бэкэнд-праграмісты, аматары open source і лінукса.
На сваім канале Гомзік стварае вельмі крутыя і ўнікальныя для беларускага юцьюба відэа. У іх укладзена шмат сіл, таму абавязкова паглядзіце:
1. https://www.youtube.com/watch?v=CsHQE6rHWhc
2. https://www.youtube.com/watch?v=wUg34w60zvw
3. https://www.youtube.com/watch?v=389v3b4G33s
У падкасце ж хлопцы абмяркоўваюць праграмаванне, Linux, Open-Source, гаджэты, рынак IT і іншае. Проста пераходзьце па спасылцы ніжэй і ўключайце апошні выпуск.
Акрамя таго, у Гомзіка ёсць https://www.youtube.com/@GomZik/videosі https://www.twitch.tv/gomzik. Яны зараз менш актыўныя, але можна зацаніць старыя відэа і падпісацца, каб не прапусціць нічога новага.
🎥 https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut/videos
🎧 https://pc.st/1783204613
📩 https://t.me/prahramiscki_kut
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
Tales of Meadows
Гэта action-adventure камп'ютарная гульня, дзеянне якой разгортваецца ў Тураўскім Княстве 13го стагоддзя.
Вы гуляеце за Філіпа, маладога воіна, які вяртаецца ў родны горад Тураў пасля многіх гадоў трэніровак пад кіраўніцтвам свайго настаўніка.
Княства знаходзіцца ў заняпадзе, людзі жывуць у страху. Да таго ж на гарызонце з'яўляецца паганскі ордэн, выкрадаючы і забіваючы жыхароў княства.
Гульня ствараецца беларусамі і для беларусаў, у гульні таксама будзе поўная беларуская лакалізацыя. Распрацоўшчык - студыя Qualestory Games.
Зацаніце трэйлер ніжэй, і падпісвайцеся на сацсеткі, каб не прапусціць выйсце гульні.
🎥 https://youtu.be/vO_7GzxXDeE?si=dDXhtY2T5mEVAkUp
📩 https://t.me/talesofmeadows
🌐 https://qualestory.bio.link/
1,010
23
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
📷 Photo
БелМемМаш | Мемны Машнінскі
Новы тэлеграм-канал з беларускамоўнымі мемамі, які адразу стаў адным з маіх улюбёных.
Мемаў шмат, мемы якасныя, раю!
📩 https://t.me/belmemmash
577
24
Тадэвуш Падкасцюшка
2 трав. 2026 р., 23:50
Умоўныя
Адкрыў для сябе новы круты падкаст пра беларускую літаратуру і літаратараў.
Класна, цікава, з гумарам. Пра класікаў і сучаснікаў. Зацаніце!
Калі не ведаеце з чаго пачаць, прапаноўваю наступныя выпускі:
1. https://youtu.be/Hf1jIuxjauc
2. https://youtu.be/mgfJKdTWAUA
3. https://youtu.be/N1xsNbKOB8Y
А яшчэ прапаноўваю зацаніць іх інстаграм і тыкток, там таксама цікава
🎧 https://taplink.cc/umounyja
Vozhyk Беларуская агучка гумарыстычных відэа. Вельмі смешна і таленавіта зроблена, і падборка відэа топавая. Мне асабліва спадабаліся: 1. Гульня ў віну 2. Голас з бункера 3. Маёр Пэйн Акрамя камедыйных відэа, Вожык пачаў агучваць фільмы, серыялы, стэндап…