Знаёмлю з тэхналогіямі па-беларуску.
Пішу пра цікавыя факты, мовы праграмавання, прафесіі, прадуктыўнасць і інструменты 👨💻
https://www.youtube.com/@ikbytech
✅ Падпішыся, каб ведаць больш!
Для сувязі @lonhinus
Follow @ikbytech to stay updated with the latest httpswwwyoutubecomikbytech and lonhinus trends and news
No reviews yet. Be the first to share your experience!
Latest Posts
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
З Новым Годам! 🎄
Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊
А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
595
34
0
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
📷 Photo
Інкрэмент!
Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі. Проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею.
Матэрыяльна павіншаваць можна праз https://t.me/tribute ці падпіскай на https://www.patreon.com/ikbytech, але шчыра, мне хопіць і добрага слова ☺️
P. S. Рыхтую невялікі перазапуск праекта пасля свят, будзе цікава 😉
702
32
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
0
0
0
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
Учора позна ноччу разбіраўся з новымі функцыямі ад каманды Тэлеграм і дадаў магчымасць дасылаць прыватныя паведамленні каналу, што часам можа быць зручна.
Аднак распрацоўшчыкі вырашылі, што за гэта варта браць грошы і па змоўчанні там стаіць пэўная сума зорак і няма кнопкі выключыць, толькі пацягнуць паўзунок, каб адрэагаваць сумму.
Я не дацягнуў да канца і не заўважыў, што там засталося 2 зоркі за паведамленне. Таму я выправіў гэтае непаразуменне і цяпер дасылаць паведамленні можна цалкам бясплатна, а падтрымаць канал можна іншымі, больш цывілізаванымі спосабамі.
837
18
0
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
📷 Photo
Віншую ўсіх датычных з Днём праграміста! 🎉🎉🎉
З боку можа здавацца, што праца простая: сядзіш сабе за камп’ютарам і штосьці там клацаеш, ды яшчэ і грошы за гэта плацяць быццам бы вялікія, аднак рэчаіснасць куды суровей.
Часам даводзіцца корпацца ў такіх нетрах кода і прадзірацца праз задумкі патрабаванняў ад бізнесу, што сам чытаеш і не верыш, што гэта наогул можа неяк працаваць. А яшчэ ночы без сну, бо нават кампілятар не ведае, у якім месцы кропка з коскай прапушчаны. Ну і войны з QA па пытаннях, навошта яны ломяць тое, што спраўна працуе (у праграміста на машыне).
Таму жадаю, каб код пісаўся лёгка, памылак было менш, а радасці ад зробленых спраў – больш!
693
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
0
1
0
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
📷 Photo
Вітанкі! З днём ведаў! 📚
📟 Суполка беларускамоўных каналаў пакрысе расце і пашыраецца, што не можа не радаваць, але магчыма не ўсе пра гэта ведаюць, таму!
📢 Група аўтараў падрыхтавала для вас абноўленую падборку «Кантэнт 2.0» — прастору, дзе беларускі кантэнт жыве і квітнее.
🕵️ Тут вы знойдзеце паблікі на любы густ: мемы, гісторыю і этнаграфію, архітэктуру, асвету і шмат чаго іншага. Гэта калекцыя створана, каб мы разам маглі знаходзіць нешта новае і падтрымліваць адно аднаго.
🔗 Спасылка на падборку:
https://t.me/addlisthttps://t.me/addlisthttps://t.me/addlist
➕ Калі ў вас ёсць уласны канал і вы жадаеце падзяліцца ім — пішыце ў бот «Прышпільных коміксаў»: https://t.me/pryshpilny_bot
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
pinned a photo
0
0
0
Іван Клімчук • Тэхнабеларус
5 трав. 2026 р., 15:47
🎥 Video
Сапраўды было варта чакання. Flight 10 адзін з самым паспяховых палётам за ўсю праграму Starship.
Сёння ноччу Starship упершыню паказаў, што Block 2 можа выканаць усё задуманае. Booster 16 стартаваў з усімі 33 рухавікамі, страціў адзін падчас ўзлёту, але правёў амаль ідэальны ўздым і аддзяліў Ship 37 з дапамогай бездакорнага hot stage. Пасля бустэр выканаў boostback burn, правёў серыю эксперыментаў з пасадкай, уключаючы поўнае завісанне над залівам, і пасля па плане выбухнуў пры падзенні ў ваду.
Але сапраўднай зоркай стаў Ship 37. Ён стабільна выйшаў у фазу палёту, упершыню для Block 2 выканаў усе асноўныя задачы: разгрузіў 8 мадэляў Starlink, правёў кароткі рэлайт рухавіка ў космасе і пачаў уваход у атмасферу. Падчас рээнтры быў пашкоджаны адзін з задніх плаўнікоў і частка хваставой секцыі, але карабель вытрымаў максімальныя нагрузкі, паспяхова выканаў flip and burn і нават здзейсніў пасадку, хоць хутка пасля гэтага перавярнуўся і эпічна выбухнуў.
Для SpaceX гэта рэабілітацыя Block 2 пасля некалькіх няўдач. Flight 10 стаў першым палётам, дзе Starship здолеў выканаць і разгрузку карыснай нагрузкі, і рэлайн у космасе, і вяртанне праз атмасферу. Наперадзе апошні палёт Block 2 (Ship 38 + Booster 15-2) перад пераходам да новага пакалення Block 3.
#навіны