"Маглі быць правакацыі, тыя ж расейцы ў беларускай форме, але што беларусы пойдуць ва Украіну — не"
Беларускі дабраахвотнік, сузаснавальнік грамадскага аб'яднання "Пагоня" даў разгорнутае інтэрв'ю выданню "Зеркало":
💬 Я да гэтага часу не звыкся на самай справе. Так, было вельмі страшна. Калі першы раз мяне прывезлі на пазіцыі, пайшоў абстрэл арты. Але яшчэ пакуль мы ехалі, мусіць, машыну дронам "спалілі" і побач пачалі крыць. Гэта страшна: ты сядзіш у гэтай машыне і не ведаеш, даедзеш ці не.
📢 Калі зімой казалі, што можа быць наступленне з Беларусі, вы верылі?
💬 Не. На той момант я быў на 100% упэўнены, што такога не здарыцца ні ў якім разе. Маглі быць правакацыі, тыя ж расейцы ў беларускай форме, але што беларусы пойдуць —-не. Упэўнены, што многія вайскоўцы не падтрымліваюць вайну. Так, раней усе на рф і іх войска глядзелі з такой зайздрасцю, бо ў тых і заробкі былі іншыя, і ўмовы, кватэры. Думаю, шмат хто з беларускага войска хацеў бы так жыць. Але пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, мусіць, зразумелі, што жыццё даражэй. Ды і на каго нападаць? Думаю, большасць разумее, што ворага тут няма. Ну, і не было загаду далучацца, бо лукашэнка ведаў, што гэта можа прывесці да распаду арміі ці бунту там. А хто яго падтрымае, расейцы? Як? У іх амаль усе сілы сканцэнтраваны ва Украіне.
➡️ https://news.zerkalo.io/life/49460.html ⬅️