Пока нет отзывов. Будьте первым, кто поделится своим опытом!
Последние посты
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
#16ТРАЎНЯ | Экскурсія «БХД у Вільнюсе» з Паўлам Севярынцам
Прапануем вам разам пашпацыраваць і даведацца шмат цікавостак пра дзейнасць і асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі міжваеннага перыяду.
На 2026 год прыпадае даволі шмат 100–гадовых юбілеяў, звязаных з БХД у Вільнюсе:
👉 Юбілей беларускай друкарні імя Францішка Скарыны, якая сталася ці не самай паспяховай ў міжваенным Вільнюсе
👉 Юбілей Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) — арганізацыі, якая стварала дзясяткі культурніцкіх асяродкаў па ўсёй Заходняй Беларусі
👉 БХД як партыі
Да таго ж, 6 траўня споўнілася 100 год з дня спачыну вядомага ксяндза і паэта Казіміра Сваяка, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысьціянска–дэмакратычнага руху. Ягоны брат Альбін Стаповіч доўгі час быў у кіраўніцтве БХД.
📅 16 траўня ў 16:00
📍 Стартуем ад Вострай Брамы
🎟️ Рэгістрацыя ў https://forms.gle/EkyN8psKTdPaekrV8
Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!
109
6
0
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
Апублікавана цікавае даследаванне пра беларускіх студэнтаў за мяжой
Даследаванне падрабязна разглядае адукацыйную міграцыю з Беларусі з 2013 па 2025 гады ў 37 краін – Еўропу, Расію і Турцыю. Цяпер за мяжой навучаецца каля 30 тысяч грамадзян Беларусі. З іх каля 20 тысяч у Еўрапейскім саюзе.
Кірункі міграцыі кардынальна змяніліся з Расіі на карысць Еўропы. Даследаванне фіксуе не толькі важныя тэндэнцыі размеркавання беларускіх студэнтаў па краінах, але і іх прычыны. Таксама зроблены прагнозы. Поўны тэкст даследавання даступны па https://palityka.org/2026/04/bjelaruskija-studenty-u-jeuropje-kolkasc-krainy-dynamika/ па-беларуску і па-англійску.
153
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
Страчаная шабля, манета 1861 года і фотаздымкі паўстанцаў
Часам ад сямейнай гісторыі застаецца толькі аповед пра рэч, якая даўно знікла. Але нават гэтага хапае, каб праз стагоддзі аднавіць гісторыю свайго роду.
У новым выпуску https://novychas.online/tags/kod-prodkau — пра шаблю, звязаную з напалеонаўскай кампаніяй 1812 года, і пра сваякоў, чые лёсы перасекліся з паўстаннем 1863-га.
https://novychas.online/poviaz/kod-prodkau-pamjac-pra-straczanuju-szablju
https://d16qdjybyala21.cloudfront.net/poviaz/kod-prodkau-pamjac-pra-straczanuju-szablju
183
4
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
🏹 🇷🇺 У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы палаца. На адкрыццё прыехала кіраўніца Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна
У палацава-паркавым комплексе «Вялікі Свяцк Валовічаў» пасля рэканструкцыі адкрылі для наведвальнікаў новыя залы.
Ва ўрачыстым адкрыцці ўдзельнічалі кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня Цэнтральнага банка Расіі Эльвіра Набіуліна. Афіцыйная дэлегацыя Цэнтральнага банка Расіі прыбыла ў Гродна для ўдзелу ў пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета, https://times.by/news/dvorecz-vyaliki-svyaczk-valovicha-otkryl-dlya-turistov-rekonstruirovannye-zaly http://Times.by/. На гэта https://nashaniva.com/395220 ўвагу выданне https://t.me/nashaniva.
Аднаўленне гістарычнага комплексу фінансуе Нацыянальны банк Беларусі. Помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII–XIX стагоддзяў паступова вяртае свой гістарычны выгляд.
У рэстаўрацыі роспісаў і інтэр'ераў бралі ўдзел студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Чытайце таксама:
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/04/10/svjack-8-mln/?utm_source=tg
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/04/10/svjack-8-mln/?utm_source=tg https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/mistycnyja-1863/?utm_source=tg
Фота: http://Times.by/
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
📌 У выданні Dwutygodnik апублікавана эсэ Томаша Сулімы «Mowa niewygodnej bliskości», прысвечанае ролі і становішчу беларускай мовы ў гістарычнай і сучаснай перспектыве: ад традыцый Вялікага Княства Літоўскага да сённяшняй моўнай сітуацыі на Падляшшы і ў Беларусі.
🔻 Ён адзначае неабходнасць больш шырокай інстытуцыйнай і культурнай падтрымкі беларускай мовы, якая, паводле яго, застаецца недастаткова ўключанай у афіцыйныя механізмы моўнай палітыкі.
https://racyja.com/by/sumezza/tomas-sulima-pra-status-belaruskaj-movy-i-jae-uplyu-na-rehien/
259
16
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
⚔️ Чаму нашчадкі Вітаўта адклалі меч і ўзялі шаблю?
Здаецца, шабля – «спрадвечна наша» зброя, менавіта ў ёй у нас асацыюецца шляхта. Але насамрэч яна прыйшла з Усходу. А да яе нашыя продкі стагоддзямі ваявалі дзідамі і мячамі – бо гэта было танней, прасцей і больш эфектыўна для свайго часу.
Расказваем, як гісторыя паўплывала на зброю, а зброя – на гісторыю.
👨🦰 А даведацца больш пра тое, чым ваявалі нашыя продкі, можна ў новым выданні праграмы https://youtu.be/7fpRfX_iO1U?si=d6n9FYKcBxilqd0z&t=1.
193
14
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах
У яе склад увойдуць навукоўцы, выкладчыкі, школьныя настаўнікі-практыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дэпутаты і грамадскія дзеячы, а ўзначаліць міністр адукацыі.
https://nashaniva.com/395131
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395131
164
16
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
Ціхі Брэст супраць «пабедабесся»: расіянка здзівілася сціплай праграме на 9 мая і нарвалася на жорсткі адказ
https://bgmedia.site/society/rossiyanka-udivilas-9-maya-i-narvalas-na-zhestkij-otvet/ напісала пра расіянку з Валгаграда, якая здзівілася, што ў Брэсце 9 мая не было звыклага для яе «маштабу і яднання», як у Маскве або Валгаградзе: у Брэсцкай крэпасці было ціха, у цэнтры — стрымана, без карнавальнай атмасферы.
У адказ мясцовыя жыхары нагадалі, што для Брэста гэта найперш дзень памяці і смутку, а не нагода для ідэалагічнага спектакля.
Гэтая дыскусія яшчэ раз паказала: памяць пра вайну ў Беларусі можа быць зусім іншай — не пра фанфары і парады, але пра боль, страты і годнасць.
359
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
16 мая 2026 г., 06:37
📷 Photo
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:
• краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
• расейская мова набыла статус дзяржаўнай.
Узгадваем, што было ня так зь яго правядзеньнем і вынікамі: https://smarturl.click/xVzW4
На першым фота ўказ Лукашэнкі, ліквідаваўшы Пагоню, як дзяржаўны герб.
233
22
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
«Выратавальная аперацыя» даўжынёй у 10 гадоў: Віленскі беларускі музей атрымаў калекцыю знакавай постаці паваеннай эміграцыі
У Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча дастаўлены дзясяткі скрынак з асабістай калекцыяй і архівам Юрыя Попкі (1912–1990) — беларускага дзеяча, які пасля Другой сусветнай вайны стварыў у нямецкім Ляймане прыватны музей з мэтай папулярызацыі Беларушчыны.
Гэта стала магчыма, дзякуючы аб’яднанням высілкаў даследчыка і актывіста Алеся Майсеенкі, які прысвеціў амаль 10 гадоў, каб адшукаць і юрыдычна аформіць збор паваеннага грамадскага дзеяча, і аб’яднанню беларусаў Германіі «РАЗАМ eV».
Калекцыя літаральна была выратавана ад забыцця.
Чытаць на https://reform.news/vyratavalnaja-aperacyja-da-zhynjoj-u-10-gado-vilenski-belaruski-muzej-atryma-kalekcyju-znakavaj-postaci-pavaennaj-jemigracyi або https://reform-news.cdn.ampproject.org/c/s/reform.news/vyratavalnaja-aperacyja-da-zhynjoj-u-10-gado-vilenski-belaruski-muzej-atryma-kalekcyju-znakavaj-postaci-pavaennaj-jemigracyi/amp.
320
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
У Інстытуце гісторыі расказалі, якім стане замак у Крэве
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі падчас круглага стала «Актуальныя праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка», эксперты прадставілі вынікі апошніх археалагічных работ.
Нагадаем, што падчас даследаванняў Крэўскага замка на працягу некалькіх археалагічных сезонаў, былі зроблены важныя адкрыцці. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае ў плане трапецыю з дзвюма вежамі па вуглах, аднак раскопкі паказалі, што структура замка была больш складанай, разнагалінаванай і больш функцыянальна насычанай. У праватнасці, былі знойдзены рэшткі трэцяй вежы і малой ніжняй брамы.
Першы этап рэстаўрацыі замка, мэтай якога было захаванне аўтэнтычных фрагментаў, якія дайшлі да сучаснасці, завершаны. Цяпер запрашаюць экспертаў да сумеснай працы над стварэннем музея, які неўзабаве павінен з'явіцца ў Крэве. Чытаць на https://reform.news/u-instytuce-gistoryi-raskazali-jakim-stane-zamak-u-krjeve або https://reform-news.cdn.ampproject.org/c/s/reform.news/u-instytuce-gistoryi-raskazali-jakim-stane-zamak-u-krjeve/amp.
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
У Вільні выйшла новае дасьледаваньне пра беларускамоўных жыхароў Літвы
Кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2» прысьвечаная Шальчынінскаму раёну, які разам зь Віленшчынай зьяўляецца гістарычна найбольш беларускамоўным рэгіёнам Літвы. Яе аўтар - польскі беларусіст Міраслаў Янковяк.
Манаграфіі пра Варэнскі і Шальчынінкайскі раёны ўжо выйшлі, наперадзе — падобныя дасьледаваньні пра Віленскі, Тракайскі, Швянчонскі ды Ігналінскі раёны.
322
19
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі
Гродна губляе ўнікальныя ўзоры драўлянага дойлідства міжваеннага перыяду. За кароткі час горад страціў гістарычны будынак на вуліцы Асіпенкі, за які краязнаўцы змагаліся некалькі гадоў, і пачаў разборку вядомага зялёнага дома на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта. Абодва аб'екты чакае падобны лёс: на іх месцы абяцаюць узвесці «копіі», якія наўрад ці захаваюць аўтэнтычны дух арыгіналаў.
https://nashaniva.com/391481
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391481
212
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
Што абурала беларускіх сялян у рэкруцкай павіннасці ў XIX ст.
Філіп Некрашэвіч у «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» піша пра рэкруцкую чаргу сярод дзяржаўных сялян Віцебскай губерні ў 1831 - 1861 гг. У першую чаргу на ваенную службу сельскія абшчыны аддавалі асацыяльных асоб (п'яніц, валацуг і г.д.) і «добраахвотнікаў» – заможныя сямействы маглі замяніць рэкрута шляхам найму іншага чалавека. Затым рэкрутаў паводле чаргі бралі з сямей з найбольшай колькасцю працоўных рук (не бралі з сем'яў з адным працоўным).
Пазбягалі ваеннай службы шляхамі ўцёкаў (адлучкі маглі працягвацца гадамі), фіктыўных раздзелаў сямействаў і нанясеннем сабе калецтваў: як правіла, сяляне адсякалі сабе пальцы рук, каб не маглі валодаць агнястрэльнай зброяй.
З-за карупцыі рэкрутаў паступова сталі набіраць пры дапамозе жэрабя. Многія сяляне гэта ўспрынялі негатыўна: па новай сістэме вёўся ўлік не сем'яў, а маладых людзей. Гэта значыць пры няўдалым жэрабі з адной сям'і за пэўны час маглі забраць адразу некалькі чалавек.
356
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
135 гадоў таму нарадзіўся стваральнік бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі
Да гадавіны з дня нараджэння Клаўдзія Дуж-Душэўскага варта згадаць не толькі пра бел-чырвона-белы сцяг, з якім звязана ягонае імя, але і пра гісторыю, што паказвае яго як чалавека ўчынку. Пра гэта нагадвае артыкул https://www.svaboda.org/a/30980213.html, дзе Дуж-Душэўскі паўстае не толькі як беларускі дзеяч, архітэктар і дыпламат, але і як чалавек складанага і драматычнага лёсу.
У цэнтры матэрыялу — гісторыя Марыны Расіцкене, якую Клаўдзій Дуж-Душэўскі разам з жонкай Аленай выратаваў з гета ў Коўне, схаваў у сябе дома і пазней выхаваў як родную дачку. За дапамогу яўрэям іх арыштавала гестапа, а пасля вайны пераслед не скончыўся: Дуж-Душэўскі зноў трапіў пад савецкія рэпрэсіі.
Артыкул таксама паказвае, як Літва стала для Дуж-Душэўскага другой радзімай, як яго жыццё прайшло праз дзве акупацыі і некалькі арыштаў, а памяць пра яго захавалася ў сямейных успамінах тых, каго ён выратаваў, і ягоных нашчадкаў.
479
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
😳 «Калі мы самі страляем у сваю будучыню, то чаго можам чакаць?»
Чаму абвяшчэнне БНР адначасова можна лічыць і перамогай, і паразай — пра гэта разважаў гісторык Аляксандр Смалянчук падчас сустрэчы ў Варшаве на Дзень Волі. Ён казаў не толькі пра гісторыю БНР, але і пра хранічную праблему беларусаў — адсутнасць адзінства і ўнутраныя канфлікты.👇🏻
📍 Чытайце, як у Варшаве ўзгадвалі гісторыю БНР і якія ўрокі з яе робяць сёння ў https://belsat.eu/92293161/alyaksandr-smalyanchuk-peramogi-i-parazy-bnr
📌 https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xrzeiyxo
384
19
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
📬 Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра вяртанне кантролю над унікальным дзяржаўным архівам, які захоўваўся ў Міколы Абрамчыка — старшыні Рады з 1947 па 1970 год. Пасля больш чым пяцідзесяці гадоў нявызначанасці дакументы нарэшце будуць перададзеныя на захаванне і даследаванне ў Беларускую бібліятэку і Музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, піша https://t.me/nashaniva.
Мікола Абрамчык (1903–1970) — адна з ключавых постацяў беларускага паваеннага антыкамуністычнага руху. Менавіта ён у 1947 годзе афіцыйна аднавіў дзейнасць Рады БНР на эміграцыі і ўзначальваў яе да самай смерці ў Францыі.
https://budzma.org/news/rada-bnr-vyarnula-chastku-arkhiva.html. 🖥 https://d13n1aispgd70j.cloudfront.net/news/rada-bnr-vyarnula-chastku-arkhiva.htmlадкрыецца без VPN.
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
📷 Photo
📌 Віталь Каліноўскі з Мікашэвіч, які ўжо шмат гадоў жыве ў Йонаве, што ў 30 кіламетрах ад Коўна, адсвяткаваў Дзень Волі каля магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Ён прыязджае сюды шмат гадоў, раней пасадзіў кветкі, якія ўжо расцвілі і радуюць вока сваёй прыгажосцю, гаворыць Віталь Каліноўскі:
🎤 - Не менш за восем год я езджу на гэтыя знакамітыя магілы ў Коўна. Упарадкаваю магілы. У гэтым годзе Дуж-Душэўскаму 27 сакавіка спаўняецца 135 год са дня нараджэння. Упарадкаваў магілу, усклаў кветкі і папрасіў бласлаўлення ўсім беларусам ад яго.
🔻 Клаўдзій Дуж-Душэўскі — выдатны беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар і педагог. Лічыцца аўтарам эскіза сучаснага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі.
462
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
2 апр. 2026 г., 05:48
🔴 «Мы за шыбеніцай Каліноўскага вельмі часта не бачым у прынцыпе, што гэта за паўстанне. Дасюль гэта такая тэра інкогніта». Алесь Кіркевіч пра новы гістарычны серыял «Беларусь 1863»
На «Будзьме» стартаваў гістарычны серыял «Беларусь 1863». Як зразумела з назвы, відэапраект прысвечаны гісторыі студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага.
📺 Ужо https://youtu.be/a1sDWkxtIEc — пра брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана. Пра «Беларусь 1863» БАЖ https://baj.media/be/vasil-kalach-dlya-belarusi-geta-neadpracavanaya-karma-vyarnuc-pamyac-pra-shlyahtu/ аўтар ідэі, журналіст і гісторык Алесь Кіркевіч.
У мінулую нядзелю на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» адбылася прэм’ера відэапраекта пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Першая серыя прысвечаная персоне брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана. У 1863‑м брытанца пасадзілі ў турму ў Гродне. У мемуарах па вяртанні ў Брытанію ён апісвае паўстанцаў, сялянаў, яўрэяў, а таксама казакоў і расійскію армію. Вядоўца Васіль Калач распавядае, што «шпіён» каралевы лічыў «пракляццем краю», хто яго вызваліў і колькі грошай гэта каштавала, якой насамрэч аказалася Matushka Rossiya.
Працяг https://budzma.org/news/kab-ubachyts-bolsh-chym-shybenitsu.html. 📌 https://d7dmnf963t26k.cloudfront.net/news/kab-ubachyts-bolsh-chym-shybenitsu.html адкрыецца без VPN.
415
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
Лекцыя Аляксандра Смаленчука «Параза і перамога БНР» да Дня Волі
25 сакавіка а 18:00 запрашаем вас на спатканне ў межах новага праекту “Каляндар Вольнай Беларусі” – сустрэчу з гісторыкам Аляксандрам Смаленчуком “Параза і перамога БНР”.
Падчас размовы паспрабуем разабрацца, чаму Беларуская Народная Рэспубліка не здолела адстаяць незалежнасць, абвешчаную ў 1918 годзе, і чаму, нягледзячы на гэта, яе гісторыя лічыцца адной з самых значных перамог беларускай нацыі. Таксама паглядзім на палітычныя партрэты тых, хто стаяў у вытокаў беларускай дзяржаўнасці.
Гісторыя — гэта не толькі пра тое, што было. Гэта пра тое, як мы разумеем сябе сёння і як будуем заўтра.
📅 25 сакавіка
⏰18:00-20:00
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11), Warszawa
Уваход — данаты ад 20 злотых
310
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
🎥 Video
24 сакавіка 1794 года пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі
Паўстанне было прыдушанае ўвосень 1794 года, а Рэч Паспалітая падвергнулася трэцяму падзелу і канчаткова перастала існаваць. Аднак тая дзяржава «загінула з мячом у руках».
👀 Паглядзіце фрагмент нашай праграмы Intermarium, прысвечаны постаці Тадэвуша Касцюшкі
302
11
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
🧐 «Ранішняя зара» перад заходам сонца. Гісторыя кааператыўнага бізнесу па-палеску, які закрыўся за месяц да пачатку вайны
У 1930-я гады Заходнюю Беларусь ахапіў сапраўдны бум кааператыўнага руху.
🤩🤩🤩 У 1933 годзе кааператыў з’явіўся ў палескай вёсцы Табулкі на Піншчыне — у тагачасных уладаннях вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі, прэм’ер-міністра БНР Рамана Скірмунта. Жыхары вёскі Табулкі аб’ядналіся для стварэння ўласнай справы — кааператыва «Ютшэнка» («Jutrzenka»).
❔Як палешукі вучыліся кіраваць бізнесам, прымалі смелыя рашэнні і будавалі планы на будучыню, не ведаючы, што да пачатку Другой сусветнай вайны застаюцца лічаныя месяцы, расказвае Мікалай Заяц.
Часам сучасны бізнес сутыкаецца з праблемамі складанай лагістыкі і вядзення няпростай бухгалтарскай дакументацыі. Але ўявіце сабе бізнесменаў, якія вазілі тавар на конях праз начны лес, самастойна вучыліся бухгалтэрыі пры лучыне і спрабавалі весці дзейнасць у час, калі нарматыўныя дакументы яшчэ нельга было знайсці ў інтэрнэце. Такой была і гісторыя кааператыва ў вёсцы Табулкі на Піншчыне. Яна магла б стаць сюжэтам для фільма пра «амерыканскую мару» на беларускі лад, калі б не фінал.
Працяг https://budzma.org/news/gistoryya-kaaperaty-naga-biznesu-pa-palesku.html. 🔍 https://d7dmnf963t26k.cloudfront.net/news/gistoryya-kaaperaty-naga-biznesu-pa-palesku.html адкрыецца без VPN.
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?
Ці думалі вы пра тое, каб стварыць уласны радавод? Даведацца, хто быў у вашай сям'і перад вамі, чым яны жылі, праз што праходзілі? Разабраліся, як гэта зрабіць.
(Запісацца на бясплатны курс па складанні радаводу можна https://nationofleaders.org/radavod/?utm_campaign=w26&utm_medium=pr&utm_source=nn_media, курс пачнецца з 6 красавіка).
https://nashaniva.com/389953
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389953
253
12
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
А ці была Рагнеда? Што хавае Аповесць мінулых гадоў?
Ці сапраўды гісторыя княгіні Рагнеды — гэта тое, што мы думаем? А што, калі значная частка вядомых нам сюжэтаў з летапісаў не дакладныя сведчанні, а складаны мікс легенд, палітыкі і запазычанняў з чужых тэкстаў?
У новым выпуску "Magistra Svita" разглядаецца, як стваралася «Аповесць мінулых гадоў» — галоўная крыніца пра раннюю гісторыю Русі. Чаму арыгінал летапісу не захаваўся, адкуль узяліся знакамітыя даты і навошта манахі дапаўнялі тэкст новымі сэнсамі? І галоўнае, ці была Рагнеда такой, як мы яе ведаем, ці яе гісторыя — гэта літаратурная канструкцыя?
Аўтар падкаста запрашае ў падарожжа ў сярэднявечныя манастыры, дзе нараджаліся не толькі хронікі, але і вялікія гістарычныя міфы. Каб паглядзець на летапісы як на тэксты, што не проста фіксуюць падзеі, але часам і ствараюць рэальнасць.
🎧 Слухаць тут: https://www.patreon.com/posts/tsi-byla-ragneda-153647337
348
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
БНР: рэальнасць ці мара?
Ужо сёння а 20:00 (па Мінску) на YouTube-канале «Годна» пагаворым пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення.
У эфіры:
Цімох Акудовіч – папулярызатар гісторыі.
Тэма: Лікбез па БНР
— Хто стварыў БНР?
— Чаму яна не ўтрымалася?
— Як сёння ацэньваць БНР?
Аляксей Ластоўскі – сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.
Тэма: Габрэі і БНР
— Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?
— Пры чым тут доктар Айбаліт?
— Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?
📅 23 сакавіка
🕗 20:00 (Мінск)
📺 YouTube «Годна»
https://www.youtube.com/live/wo1Dtc3WmQ4?si=WjQUYGPE1aNbMaq-
363
12
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
"На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён – адвакат"
Францішак Багушэвіч — постаць, без якой цяжка ўявіць станаўленне беларускай нацыі. У новым матэрыяле https://news.zerkalo.io/cellar/122733.html?tg=5 пра яго распавядаюць не як пра «класіка са школьнай праграмы», а як пра чалавека са складанай і вельмі жывой біяграфіяй.
Паўстанец 1863 года, вымушаны эмігрант, які два дзесяцігоддзі жыў ва Украіне, юрыст і судовы следчы, а пасля вяртання — адвакат, што абараняў найперш сялян і часта працаваў бясплатна. І ўжо паралельна — пісьменнік, які ва ўмовах фактычнай забароны беларускай мовы здолеў выдаць «Дудку беларускую» і сфармуляваць адну з ключавых ідэй нацыянальнага Адраджэння: без мовы народ знікае.
Паэт Рыгор Семашкевіч калісьці сказаў пра Багушэвіча: «На ўсю Беларусь мільён пракурораў і толькі адзін, толькі ён — адвакат». Гэты выраз гучыць надзвычай актуальна і сёння — калі пракуроры дыктатарскага рэжыму судзяць бязвінных, а сама нацыя зноў патрабуе свайго абаронцы — і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
Нетыповы апостал з пеўнем. У Беларусі ўратавалі ўнікальны абраз, звязаны з мастацкай школай Балонні
Пасля шматгадовай і надзвычай складанай рэстаўрацыі ўратаваны старадаўні абраз пакаяння святога апостала Пятра. Неўзабаве твор зойме сваё месца ў касцёле ў Новым Свержані. Знаходка ўражвае не толькі майстэрствам рэстаўратара, які літаральна выцягнуў жывапіс з таго свету, але і сваёй нетыповай іканаграфіяй, якая знаходзіцца толькі ў Італіі.
https://nashaniva.com/390890
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/390890
238
14
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
Беларускія даследчыкі ў Літве абмеркавалі прафесійныя магчымасці і праблемы
Літва займае другое месца пасля Польшчы паводле колькасці беларусаў, якія былі вымушаныя эміграваць пасля 2020 года. Сёння ў Літве знаходзіцца каля 20–30 кваліфікаваных гісторыкаў-даследчыкаў і выкладчыкаў. Калі ж дадаць да гэтай групы прадстаўнікоў іншых гуманітарных і сацыяльных навук, іх колькасць можа быць у два-тры разы большай.
Такія факты былі агучаны падчас круглага стала «Беларускія даследчыкі і даследаванні Беларусі ў Літве: магчымасці і праблемы», які праўшоў у сакавіку ў анлайн-фармаце. Чытаць на https://reform.news/belaruskija-dasledchyki-litve-abmerkavali-prafesijnyja-magchymasci-i-prablemyабо https://reform-news.cdn.ampproject.org/c/s/reform.news/belaruskija-dasledchyki-litve-abmerkavali-prafesijnyja-magchymasci-i-prablemy/amp.
366
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
27 мар. 2026 г., 13:06
📷 Photo
Прапаганда замест гістарычнай памяці. Як Хатынь ператварылі ў інструмэнт маніпуляцый і інфармацыйнай вайны → https://smarturl.click/zdg58
22 сакавіка адзначаецца дзень памяці Хатынскай трагедыі, калі нацысцкі карны атрад спаліў жыўцом і расстраляў 149 жыхароў беларускай вёскі
Хатынская трагедыя — неаспрэчны факт, жудасная старонка ў гісторыі Беларусі. Але сёньня, калі дзяржаўная ідэалёгія спрабуе манапалізаваць права на «гістарычную праўду», Хатынь ператварылася зь месца смутку ў сродак інфармацыйнай вайны.
Разьбіраемся, як працуюць мэханізмы гэтай маніпуляцыі.
304
13
Беларускі інстытут публічнай гісторыі
25 мар. 2026 г., 10:53
📷 Photo
22 сакавіка 1864 года ( 162 гады таму) быў пакараны Кастусь Каліноўскі.Каліноўскі не толькі ўзначаліў супраціў, але і стаў ідэолагам руху, прапагандуючы ідэі роўнасці, сацыяльнай справядлівасці і нацыянальнага самавызначэння.Яго газета "Мужыцкая праўда" стала голасам прыгнечаных нягледзячы на суровыя рэпрэсіі і пагрозу смерці, Каліноўскі заставаўся верны сваім перакананням да апошняга ўздыху