Пока нет отзывов. Будьте первым, кто поделится своим опытом!
Последние посты
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
🎨 У Вэнгруве адкрываецца выстава беларускага мастака Эдварда Галустава
🇵🇱 У Польшчы ў кожным горадзе і мястэчку сёння пройдуць імпрэзы да Ночы музеяў. Актыўны ўдзел у іх бяруць і беларускія творцы.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/vystava-belaruskaha-mastaka-edvarda-halustava-u-venhruve/
78
2
0
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
❗️Лявон Тарасэвіч і Уладзімір Наўмюк уганараваныя прэміяй Астрожскага
🇵🇱 У Беластоку ўручылі прэмію імя князя Канстанціна Астрожскага — адну з найважнейшых узнагарод у сферы праваслаўнай культуры і міжхрысціянскага дыялогу ў Польшчы.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/ljavon-tarasevic-i-uladzimir-naumjuk-atrymali-premiju-astrozskaha/
Фота: Падляшскага ваяводства
80
2
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
Сірміёне – італьянскае мястэчка-паўвыспа на возеры Гарда
🔺 Гэта старажытнае месца пражывання людзей, якое з часам пераўтварылася ў непаўторны курорт з тэрмальнымі крыніцамі.
Больш на: https://racyja.com/by/vandrouki/sirmiene-italjanskae-mjastecka-pauvyspa-na-vozery-harda/
77
1
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
Кватэру Ежы Грыгенчы збіраюцца ўскрыць цераз суд
📌 Гарадзенскі актывіст, які ўжо значны час не пражывае ў Беларусі, днямі атрымаў паведамленне з суда Ленінскага раёна Гародні.
Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/kvateru-ezy-hryhency-zbirajucca-uskryc-ceraz-sud/
76
2
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
🇺🇸 Як беларусы Амерыкі ставяцца да дзейнасці Дональда Трампа?
🎤Паводле былога палітвязня Юрася Зянковіча, прэзідэнта ЗША трэба ацэньваць не па словах, а па выніках. І вынікі - пазітыўныя. У сваю чаргу, сузаснавальніца Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан не з’яўляецца прыхільніцай Трампа. Яна бачыць вельмі моцнае падабенства Дональда Трампа з Лукашэнкам.
Больш на: https://racyja.com/by/palityka/jak-belarusy-ameryki-stavjacca-da-dzejnasci-donalda-trampa/
73
1
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
https://racyja.com/by/kultura/anons-peradacy-chiba-tolki-recha-holas-jakoha-ne-bylo/
🎙 У аўтарскай праграме Піта Паўлава — размова пра тое, як ствараюцца беларускамоўныя TTS-мадэлі. Пра тэхналогію, якая спрабуе загаварыць па-беларуску. І пра тое, што адбываецца, калі машына пачынае гаварыць на мове, якую доўга прымушалі маўчаць.
🎧 Слухайце перадачу а 14.05 па польскім часе, а 15.05 - па беларускім. Далучайцеся!
91
3
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
🔺 Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду падоўжылі
✔️ Па рэкамендацыі Выбарчай камісіі КР, тэрмін галасавання працягнулі на паўтара дня — да 12:00 па менскім часе 19-га траўня.
Больш на: https://racyja.com/by/palityka/halasavanne-na-vybarach-u-kaardynacyjnuju-radu-padouzyli/
86
2
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
🎼 У Варшаве 23 траўня пройдзе другі фэст «Love n Rave»
🎤 Падчас падзеі выступяць 5 артыстаў, якія граюць электронную музыку розных накірункаў. Пра канцэпцыю івэнту распавёў у нашым эфіры суарганізатар падзеі CzesLove.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/97705/
82
2
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
Беларуская мова паміж «тарашкевіцай» і «наркамаўкай»
📌 Ва Універсітэце ў Беластоку адбылася адкрытая навуковая сустрэча з удзелам супрацоўніка кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, факультэта «Прыкладная лінгвістыка», доктара габілітаванага Радаслава Калеты. Лекцыя была прысвечана тэме «Класічная і афіцыйная беларуская арфаграфія — гістарычныя ўмовы і сучасны стан».
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/belaruskaja-mova-pamiz-taraskevicaj-i-narkamaukaj/
107
5
Беларускае Радыё Рацыя
17 мая 2026 г., 02:39
📷 Photo
Мастак Уладзімір Грамовіч запрашае на «Лаву Клінтана» у Мохнатэ
📌 Прэзентацыя праекта «Clinton’s Bench» адбудзецца 17 траўня ў вёсцы Мохнатэ на Падляшшы. Праект прысвечаны тэмам гістарычнай памяці, рэпрэсій, дэмакратыі і выгнання.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/mastak-hramovic-zaprasae-na-lavu-klintana-u-mochnate/
109
5
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
📌 Яўген Меркіс: Лічу, палітвязням трэба быць максімальна публічнымі
🔻 Пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл разлічвае, што да канца года ўдасца вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі. Ці сапраўды міжнародная салідарнасць дае плён? Ці адчуваецца яна, калі знаходзішся за кратамі? І ці наколькі важна атрымаць статус палітзняволенага, калі асуджаны па палітычных артыкулах? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае журналіст і былы палітзняволены Яўген Меркіс.
🎤 "Калі пачаліся першыя хвалі вызваленняў, многія хлопцы і з майго атраду, якія не былі ў афіцыйных спісах палітзняволеных, пачалі задавацца пытаннем: а калі мяне вызваляць? А я ім кажу: калі ты не ў спісе палітзняволеных, то да цябе, магчыма, чарга дойдзе сярод апошніх."
35
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
📌 У Гданьску перад Днём Волі ўрачыста адкрылі Крыж Памяці
🔻 Падзея адкрыцця і асвячэння адбылася 21 сакавіка на Гданьскіх Гарнізонных могілках.
🔻 Ідэя Крыжа змагарам за Беларусь нарадзілася яшчэ падчас святкавання Беларускім Культурным Таварыствам “Хатка” 100-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі – 25 сакавіка 2018 г. Тады мясцовая беларуская супольнасць пастанавіла ўшанаваць памяць тых людзей, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь. Шмат хто з іх дагэтуль не мае магілы, загінуўшы недзе ў савецкай высылцы, ці расстраляны ў Курапатах ці ў засценках НКВД.
🔻 Зараз Таварыства “Хатка” давяло справу ўсталявання і асвячэння Крыжа змагарам за Беларусь да канца.
20
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
📕 26 сакавіка ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася прэзентацыя альбома «Той час даны нам» з вершамі Зоі Сачко на падляшскай мове і фотаздымкамі Пятра Лазавіка.
🔻 Сустрэча сабрала поўную залу аматараў літаратуры і культуры, якія з цікавасцю слухалі аўтара і разглядалі фотаздымкі. Зоя Сачко дзялілася гісторыямі стварэння сваіх твораў і радасцю ад магчымасці сустрэцца з чытачамі.
📖 Пётр Лазавік распавёў, як яго фотавыстава «Праваслаўныя прыдарожныя крыжы ў культурным ландшафце Бельскай зямлі» лягла ў аснову афармлення кнігі.
📚 Таксама падчас мерапрыемства былі прадстаўлены найноўшыя нумары выдання «Бельскі гасцінец».
61
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
📌 У Варшаве ў Музеі Вольна Беларусі адбылася сустрэча, прысвечаная прэм’еры дакладу Centrum Mieroszewskiego «Невыкарыстаны патэнцыял? Мапа беларускай культуры ў Польшчы».
🔻 Удзельніцы падзеі - Мара Тамковіч, Юлія Холевіньска, Ірэна Кацеловіч, Ева Вежнавец пад мадэрацыяй Юстыны Прус – абмеркавалі, як беларуская культура ўплывае на польскую прастору, як яна можа падтрымліваць дэмакратызацыю ў краіне і як будаваць трывалыя сувязі паміж творчымі асяроддзямі.
🎭 Пасля гутаркі гасцей імпрэзы чакала перфарматыўнае чытанне «Бо гэта ёсць маё цела» ад BY Тэатра і экскурсія па выставе “Кропка ўваходу. Справа жанчын”, якая ладзіцца цяпер у Музеі Вольнай Беларусі.
Падзея адбылася ў чацвер, 26 сакавіка.
60
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
📌 За гады кіравання Лукашэнкі Беларусь страціла кожнага чацвертага. Як паведамляе Белстат, за мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек. Па стане на 1 студзеня 26-га ў Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, жылі 9 056 080 чалавек.
🔻 Гэта можа прагучаць як цікавае супадзеньне, але насельніцтва Беларусі пачала зніжацца адразу пасля таго, як да ўлады прыйшоў Аляксандр Лукашэнка. Менавіта ў 1994 годзе была максімальная для краіны лічба – 10 млн 243 тыс. Адразу пасля гэтага насельніцтва пачало зніжацца кожны год, і гэта працэс ужо не меў ніякіх перапынкаў.
🔻 Аднак афіцыйная лічба – 9 мільёнаў 56 тысячаў – зусім не адпавядае рэальнасці. Бо статыстыка па-ранейшаму працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю.
🔻 Вынік такі – нараджальнасць працягвае падаць, эміграцыя з краіны працягвае расці. Атрымліваецца, што за гады кіравання Лукашэнкі Беларусь страціла кожнага чацвертага.
Віталь Цыганкоў, Беларускае Радыё Рацыя
74
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
📌 У Варшаве адбудзецца вялікі Марш да Дня Волі
🔻 28 сакавіка ў Варшаве пройдзе маштабны Марш, прысвечаны Дню Волі, з удзелам лідараў дэмакратычных сіл, сярод іх будуць сябры Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
🔻 Збор удзельнікаў — на плошчы Трох Крыжоў а 16:00.
🔻 Пачатак шэсця запланаваны на 16:20-16.30.
Удзельнікі панясуць 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг.
🔻 На фінальнай кропцы адбудуцца выступы, у тым ліку кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі.
🔻 Шэсце будуць суправаджаць беларускія дудары і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Таксама запланаваныя выступы артыстаў і праца арт-кірмашу.
62
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
🌱 https://racyja.com/by/vandrouki/praleski-na-bernardzinskich-mohilkach-samym-instahramnym-mescy-vilni/
🇱🇹 Напрыканцы сакавіка Бернардынскія могілкі ў сталіцы Літвы становяцца інстаграмным месцам. Сюды прыходзяць жыхары і турысты, каб пабачыць засыпаныя блакітнымі сцыламі (сібірскімі пралескамі) цвінтар.
🔹 Паглядзіце на гэтую прыгажосць!
https://racyja.com/by/vandrouki/praleski-na-bernardzinskich-mohilkach-samym-instahramnym-mescy-vilni/
88
5
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
📌 Арыштаваны 75‑гадовы выдавец Зміцер Санько
🔻 Галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналогія» Змітра Санько ў лютым затрымлівалі, але не арыштавалі. І вось прыйшла інфармацыя, што яго затрымалі паўторна, і гэтым разам, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра крымінальную справу, піша «Наша Ніва».
🔻 Зміцер Санько — патрыярх беларускай інтэлігенцыі і для шмат каго — маральны камертон. Кандыдат біялагічных навук і адначасова мовазнавец, ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ад 1995 года, больш за 30 гадоў, працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія» — яно спыніла сваю дзейнасць пасля лютаўскіх арыштаў.
91
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
🤍❤️🤍 https://racyja.com/by/hramadstva/jak-svjatkavali-dzen-voli-belarusy-florydy/
📌 Беларусы Паўднёвай Флорыды адзначылі Дзень Волі 2026 лекцыяй пра сучасную ролю Рады БНР у беларускім жыцці, і прайшліся шэсцем вакол возера ў адным з буйнейшых паркаў гораду. Сцягі і герб “Пагоня” прыцягнулі шмат увагі звычайных гараджан, якія спынялі ўдзельнікаў пытаннямі пра Беларусь і мэту мерапрыемcтва.
Больш на сайце:
https://racyja.com/by/hramadstva/jak-svjatkavali-dzen-voli-belarusy-florydy/
95
7
Беларускае Радыё Рацыя
27 мар. 2026 г., 21:59
📷 Photo
Узняцце пытання пра тэрмін дзеяння беларускіх пашпартоў і прызнанне пратэрмінаваных дакументаў, правядзенне віктарыны да Дня Волі, арганізацыя сустрэч культурніцкага характару. Такімі накірункамі працы жывуць прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Францыі.
🔻 Пра тое, чым жыве беларуская дыяспара ў Францыі, распавядае грамадскі дзеяч Дзяніс Кандакоў.
https://racyja.com/by/hramadstva/cym-zyve-belaruskaja-dyjaspara-francyi-3/
87
5
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 Змяншэнне баявых дзеянняў паміж расейскім і ўкраінскім бокам -- гэта тэндэнцыя бягучага месяцу. Расейцы спрабуюць далей прасоўвацца па лініі фронту, але гэтаму не дае здзейніцца паспяховы ўкраінскі контрнаступ, -- кажа ўкраінскі аналітык цэнтру "Бункер-ІНФО" Іван Жэведзь:
🎤 - Расейцы каля Адэсы намагаюцца прамацваць лінію фронту. На пачатку сакавіка на запарожскім напрамку адбыўся невялікі контрнаступ з боку сілаў абароны Украіны. Яны змаглі адціснуць ворага з некаторых пазіцыяў. Вораг прамацвае фронт у іншых месцах, намагаецца стварыць невялікія плацдармы, але нясе вельмі вялікія страты, перадусім з-за дзейнасці сіл беспілотнікаў Украіны.
🔻 Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо пяты год, а ад моманту першай анэксіі Расеяй украінскіх тэрыторый мінула 12 гадоў.
59
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 Вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы павіншавалі беларусаў з Днём Волі. Сярод іх праваабаронца, былы палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі:
🎤 - Віншую са святам Незалежнасці. Віншую з пачаткам вясны. Я ўпэўнены, я перакананы, вельмі спадзяюся, што ўрэшце-рэшт усе мы агульнымі намаганнямі, усе беларусы, дзе б мы не жылі, даб'ёмся ўрэшце-рэшт незалежнасці, дэмакратычнасці, свабоды для беларускага народа і для нашага края. Жыве Беларусь!
🔻 25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвясціла незалежнасць БНР і аддзяленне Беларусі ад Расеі. Святкаванні па ўшанаванні ўгодкаў абвяшчэння БНР пройдуць у розных гарадах свету, дзе пражывае беларуская дыяспара.
47
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 Больш за трыццаць – на такую лічбу асобаў зменшылася колькасць палітвязняў у Берасцейскай вобласці ў сувязі з апошняй хваляй вызвалення.
🔻 Пераважная большасць з іх у сувязі з памілаваннем засталася ў Беларусі, – кажа праваабаронца праваабарончага цэнтру Вясна спадарыня Ганна:
🎤 - 34 чалавекі – гэта людзі з Берасцейскай вобласці. З іх трое былі дэпартаваныя ў Літву, з гэтых 34-х. Гэта двое людзей як праходзілі па так званай «анархісцкай справе» Павел Шпетны і Аляксандр Казлянка, і яшчэ адзін палітвязень, які сядзеў за пінскія пратэсты Сяргей Маўшук.
🔻 З апошняга – да спісу палітвязняў у Берасцейскай вобласці былі дададзеныя адразу тры асобы. Гэта Артур Білібуха, Уладзіслаў Насцюшкін, Антон Шулякоўскі. Усе яны асуджаныя за падзеі 2020 году.
70
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 Юрыдычны факультэт Універсітэта ў Беластоку прадставіў два новыя стацыянарныя напрамкі навучання, якія пачнуць дзейнічаць з акадэмічнага года 2026/2027. Першы напрамак — «Права і падаткі ў бізнесе» (I ступень) — раней існаваў толькі ў завочнай форме.
🔻 Другі напрамак — «Права новых тэхналогій і кібербяспекі» (II ступень) — прызначаны для тых, хто хоча працаваць у IT‑галіне, забяспечваючы прававую падтрымку і кібербяспеку.
🔻 Новыя напрамкі прапануюцца студэнтам, якія плануюць кар’еру ў бізнесе або IT, і накіраваны на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных сумяшчаць прававую экспертызу з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі. Студэнтам могуць стаць і грамадзяне Беларусі, якія хочуць атрымаць адукацыю ў Польшчы.
70
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 25 сакавіка - вялікі і значны дзень для беларусаў: у гэты дзень 108 гадоў таму нашымі продкамі была створана Беларуская Народная Рэспубліка.
🔻 Па словах лідара Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, мы вернем сабе незалежную Беларускую Народную Рэспубліку пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня»:
🎤 - Калі выжыве беларускі народ, а ён выжыве, то беларусы зноў паднімуць бел-чырвона-белы сцяг. Таму што Беларусі абсалютна неабходная рэвалюцыя. Як паказаў досвед ранейшых гадоў, у тым ліку і 2020-га года, рэвалюцыя можа адбыцца толькі пад бел-чырвона-белым сцягам. І ў 20-ым годзе, гэтыя тры дні баёў з лукашэнкаўскімі карнікамі, - гэта была сапраўдная рэвалюцыя, хаця перадвыбачы фарс быў чыста маскоўскі.
🔻 Рэвалюцыя паўторыцца абавязкова пад бел-чырвона-белымі сцягамі, толькі разлічваць трэба на сябе і свае сілы, без удзелу новых прамаскоўскіх актараў, - гаворыць Вячаслаў Сіўчык.
74
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 У найноўшай гісторыі Беларусі 25-га сакавіка амаль заўжды станавіўся днём супрацьстаяння паміж нацыянальна арыентаванымі беларусамі і ўладамі. Найбольш крывавым, бадай, стаў Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года.
🔻 За суткі да гэтай даты беларускія сілавікі знішчылі наметавая мястэчка ў цэнтры беларускай сталіцы, якое паўстала падчас пратэста супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнскіх выбараў. 25 сакавіка 2006 года на вуліцы Менска выйшлі дзясяткі тысяч беларусаў. Пасля святочнага мітынгу экс-кандыдат у прэзідэнты Александр Казулін заклікаў людзей ісці на Акрэсціна, дзе знаходзіліся затрыманыя ўдзельнікі пратэстаў.
🔻 На праспекце Дзяржынскага ў Менску ў той дзень адбыліся жорсткія сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі: былі выкарыстаны дубінкі, спецсродкі і святлошумавыя гранаты. Дзясяткі людзей атрымалі траўмы, многія былі затрыманыя.
🔻 Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў затрыманы і асаджаны на пяць з паловай годоў пазбаўлення волі.
75
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 Беларусы Бельгіі, як і штогод, зладзілі збор, набыццё і дастаўку неабходнага рыштунку і падарункаў да Дня волі 25 сакавіка беларускім байцам, якія змагаюцца на франтах расейска-ўкраінскай вайны. Матэрыяльна-тэхнічную дапамогу і падарункі непасрэдна ў Кіеў з Антвэрпану даставіў – радны Беларускай Народнай Рэспублікі Зміцер Піменаў:
🎤 - Гэта мой абавязак павіншаваць хлопцаў з гэтым вялікім святам, бо менавіта яны, толькі яны і ніхто больш, з'яўляюцца гарантыяй нашай будучыні, нашай будучай свабоды і будучай нашай незалежнасці. Яны дамагаюцца гэтага сваімі жыццямі, сваім здароўем. Ніхто з палітыкаў не можа столькі зрабіць, колькі робяць яны.
🔻 Віншаваць такім чынам з Днём Волі стала традыцыяй ад часу поўнамасштабнага ўварвання ў 2022 годзе.
80
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📌 Палітвязні ў Беларусі адзначаюць Дзень Волі 25 сакавіка нават за кратамі, нягледзячы на магчымыя сур'ёзныя наступствы з боку турэмнай адміністрацыі. Пра гэта распавядае былая палітзняволеная Ірына Шчасная:
🎤 - Мы падрыхтаваліся, вырашылі надзець белыя цішоткі, папяровыя белыя і чырвоныя кветкі ў валасы. Бел-чырвона-белая пасціла на стале. І ўсё гэта да ранішняй праверкі. Афіцэр быў самы непрыемны. Ён гэта ўсё пабачыў, зачыніў дзверы. Мы зразумелі, што нас будзе чакаць нешта дужа «цікавае». Паўдня мы проста цягалі рэчы па калідорах Валадаркі. А ўвечары ўсю нашую камеры расфарміравалі.
🔻 Па словах былога палітвязня Максіма Вінярскага, супрацоўнікі калоній добра ведаюць, якое свята адзначаецца 25-га сакавіка і нават па-свойму могуць павіншаваць палітвязняў, напрыклад, прымусіць слухаць выступ Лукашэнкі.
74
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
⚪️🔴⚪️ У Беластоку адзначаюць Дзень Волі: 40 гадоў традыцыі
🔻 25-га сакавіка 2026 года ў Беластоку адбудзецца традыцыйнае святкаванне Дня Волі, якое супадае з 40-годдзем першага пасляваеннага ўрачыстага мерапрыемства 1986 года, калі святкаванне праходзіла падпольна. Пра тое, як гэта было, распавядае Галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя, сябра БНР Яўген Вапа разам з тагачаснымі сябрамі БАС:
Яўген Вапа: 25 сакавіка 1986 года, 40 гадоў таму, у Беластоку мы арганізавалі святкаванне Дня Волі падпольна.
Мікола Ваўранюк: Святкаванне арганізавалі студэнты, выхадцы з Беласточчыны.
Ян Мордань: Цяпер ужо 25 сакавіка нармальнае свята. Тады трэба было неяк пераадольваць псіхічна і сябе і іншых людзей. Таму што мы былі выхаваныя ў так званым сацыялізме.
Юрка Ляшчынскі: Бел-чырвона-белыя стужачкі з нашага святкавання нашага 25 сакавіка.
Яўген Вапа: І праз гэтыя сорак гадоў гэыя святкаванні адбываюцца.
🔻 Ужо сёння 25 сакавіка ў Беластоку пройдзе ўрачысты канцэрт «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра».
84
Беларускае Радыё Рацыя
25 мар. 2026 г., 17:16
📷 Photo
📚 У Беластоку ў Падляшскай бібліятэцы імя Лукаша Гурніцкага прайшла памятная літаратурная вечарына, прысвечаная 101-й гадавіне вядомага беларускага паэта, публіцыста і грамадскага дзеяча Беласточчыны – Віктара Шведа. Сярод іншага, жонка Валянціна Швед прадставіла сваю працу над зборнікам бібліяграфіі літаратара:
🎤 - Я пачала гэтую працу ў 2022 годзе. Гэтая бібліяграфія цікавая для кожнага чытача, хто цікавіцца беларускім асяроддзем на Беласточчыне, ці літаратурным асяроддзем нашага горада і нашага ваяводства.
🔻 Віктар Мікітавіч Швед нарадзіўся ў 1925 годзе на Гайнаўшчыне ў вёсцы Мора і на працягу ўсяго жыцця ў творчасці заставаўся верны сваёй зямлі і яе людзям.
📚 Валянціна Швед вядзе няспынную працу над яго бібліяграфічным зборнікам за 1957 – 2025 гады.