Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
@belRead offers specialized information about patreoncombelread and instagram for subscribers interested in Изучение языков
Пока нет отзывов. Будьте первым, кто поделится своим опытом!
Последние посты
Бел.Read
13 мая 2026 г., 00:01
📷 Photo
Сучасная містыка і фалклор гарадскіх паданняў: ніколі не чытайце Начную Газету... 🗞
Ці пачытайце... другую частку беларускай лацінкай https://www.patreon.com/posts/156214073?collection=1566980 😈
🙂Толькі вельмі просім вас падзяліцца ўражаннямі ў каментарах. Як вам такі эксперымент? ☺️
#gazeta
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
😀 Першы этап вялікага літаратурнага апытання сярод беларусаў замежжа завершаны! 🎯
🗓 Цягам месяца мы збіралі вашы прапановы: якія сусветныя творы вы марыце прачытаць на роднай мове? Сёння мы падводзім прамежкавыя вынікі. У апытанцы ўзялі ўдзел 219 чалавек — і гэта выдатны паказчык вашай неабыякавасці да беларускага слова 📚
🤔 Што далей? Зараз мы апрацоўваем атрыманыя даныя. Спіс прэтэндэнтаў атрымаўся надзвычай цікавым і разнастайным. Зусім хутка мы абвесцім старт другога тура, дзе менавіта вы вызначыце фіналістаў.
Сачыце за абнаўленнямі, наперадзе — шмат цікавага! 🚀
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Бел.Read
13 мая 2026 г., 00:01
📷 Photo
🇫🇮 Фінскі гумар едзе ў Кракаў!
«Патэ гуляе ў футбол» — гэта гісторыя і для дзяцей, і для іх дарослых! Прыходзьце пазнаёміцца з перакладчыкам Юрыем Лашкевічам і праверыць свае веды ў квізе ⚽️
🕒 15 красавіка, 18:00
📍 Прастора (ul. Mikoлаjsка 4/6)
💰 Уваход: вольны/данат
✍️ Запіс: https://tally.so/r/pb7K98
❗️Прайдзі апытанку і прапануй твор для перакладу на беларускую мову!
Ініцыятыва BelRead праводзіць ананімнае апытанне для таго, каб высветліць, якія замежныя творы чытачы хацелі б пачытаць на беларускай мове.
🔗Прайсці апытанне https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform.
Цягам 3 тыдняў усе жадаючыя могуць прапанаваць на пераклад любы замежны твор. Па выніках апытання каманда BelRead перакладзе на беларускую мову той твор, які найчасцей будзе прапанаваны чытачамі ў апытанцы.
Працяг https://budzma.org/news/praydzi-apytanku.html. 📌 https://d7dmnf963t26k.cloudfront.net/news/praydzi-apytanku.html адкрыецца без VPN.
748
Бел.Read
13 мая 2026 г., 00:01
📷 Photo
💥 Унікальнае фота з Артэміс ІІ: каты ляцяць на цёмны бок Месяца. Усё як апісваў Лаўкрафт у Мройным пошуку нязведанага Кадата 🙀
👉 Замовіць каб пачытаць можна тут:
https://gutenbergpublisher.eu/en/shop/insyja-bahien/
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
677
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
📷 Photo
‼️ Запрашаем прыняць удзел у ўнікальнай падзеі — прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову! 🎉
📆 Яшчэ ніколі гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы прапануеце твор, а мы перакладзём той, які прапануюць найчасцей 🔥
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform
👉 За развіццём падзей можна сачыць у 👈
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Беларускі дэсант у Шатландыі: чатыры мовы, дзве зоркі, адна гісторыя 🏴
Бахарэвіч & Цімафеева ў Эдынбургу! 📚✨
Сустрэча з самымі значнымі сучаснымі аўтарамі Беларусі. Размова пра літаратуру непадпарадкавання, чытанні «Дзяцей Аліндаркі» і пратэснага дзённіка Юліі Цімафеевай.
🔹 Калі: 16 сакавіка, 19:00
🔹 Дзе: Scottish Storytelling Centre
🔹 У праграме: дыскусія, чытанні на розных мовах, аўтограф-сесія.
Квіткі ўжо ў продажы 📆
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
📷 Photo
Познань становіцца сталіцай кніг: што чакае нас 13–15 сакавіка? 📆
🥰 Беларускае слова ў Познані! На Познаньскім кніжным кірмашы (13–15 сакавіка) сярод 70 000 гасцей будзе гучаць і наша мова. Прыходзьце на сустрэчы з аўтарамі, шукайце стэнды незалежных выдаўцоў і натхняйцеся мастацтвам ілюстрацыі 📖
Не забудзьцеся зазірнуць на Кірмаш адукацыі — уваход па тым жа білеце! Ідэальны час, каб абнавіць бібліятэку і сустрэцца са сваімі 🤍❤️🤍
📍 https://tobilet.pl/poznanskie-targi-ksiazki-2026-3.html
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
📷 Photo
🕊 Вернасць слову: Алесь Каско ва ўспамінах і вершах
📚 Выйшла кніга «Недажын» — шчырае прысвячэнне паэту Алесю Каско. 📖 У зборнік увайшлі ўспаміны Уладзіміра Калесніка, Леаніда Галубовіча і іншых знаных аўтараў.
❗️Асаблівая каштоўнасць — лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш і яго выбраныя вершы. Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Дыграф», заснаваным Раманам Цымберавым. Укладальнік — Лявон Валасюк ✍️
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
📷 Photo
📖 Караткевіч без цэнзуры: прэзентацыя «Каласоў» у Познані
Легендарныя «Каласы пад сярпом тваім» — цяпер без цэнзуры! 🌾 13 сакавіка ў Познані адбудзецца прэзентацыя поўнага выдання рамана Караткевіча. Кніга, якую выдалілі са школьнай праграмы, але якую чытаюць нават у турмах, вяртаецца да чытачоў.
Удзельнічаюць: пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк. Гісторыі пра класіка і дэфіцыт кніг ў Менску ✍️
⏰ 13.03, 16:00
📍 Międzynarodowe Targi Poznańskie (Głogowska, 10)
Уваход вольны!
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
pinned a photo
0
0
0
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
pinned a photo
0
0
0
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
📷 Photo
Усё беларускае ў адзін клік! 🖱
🤔 Шукаеце годныя каналы па-беларуску, але стужка ператварылася ў хаос? Каб зрабіць ваш шлях да цікавых навін прасцейшым, мы прадстаўляем тэчку «Bel Culture» 🗂
Што ўнутры?
🔹 Культура і мастацтва
🔹 Музыка
🔹 Гісторыя
🔹Навука
🔹 І яшчэ шмат чаго цікавага!
Больш не трэба шукаць цікавае па крупінках - зараз усё ў адным месцы. Падпісвайцеся, каб трымаць усё важнае ў адной тэчцы. А яшчэ гэтым вы падтрымаеце стваральнікаў роднага кантэнту 🤗
🔗 Дадаць тэчку: https://t.me/addlist
📢 Адміны! Хочаце, каб ваш канал з’явіўся ў падборцы? Звяртайцеся да https://t.me/aguiltypleasure
929
Бел.Read
3 апр. 2026 г., 01:00
📷 Photo
🕊 Вернуты рай пісьменніка: выйшаў зборнік Уладзіслава Ахроменкі
🖤 «Я не ведаю, дзе і як памру...» — пісаў ён за паўгода да сыходу... Уладзіслаў Ахроменка не паспеў дапісаць свой галоўны раман, але https://kamunikat.shop/прадукт/uladzislau_achromienka_niasvizhskaya_kryza/?v=288404204e3d спрыяў таму, каб мы яго пабачылі
📖 «Нясвіжская крыза альбо вернуты рай» — гэта зборнік прозы: ад вострага фарсу «Тэорыя змовы» да гарадскіх міфаў пра Мулявіна і Дзеда Талаша. Тут і два незавершаныя раманы, апублікаваныя ўпершыню. Гэта кніга чалавека, які ставіў пытанні, аб якіх іншыя баяцца нават падумаць.. 📚
🚨 Сацсеткі Бел. Read прызнаны экстрэмісцкімі
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Бел.Read
30 мар. 2026 г., 22:26
📷 Photo
📖 Казка для хвастатых і бясхвостых ад Віктара Марціновіча
✍️ Вы ведаеце яго як аўтара інтэлектуальных бестселераў, але цяпер Віктар Марціновіч дэбютуе ў дзіцячай літаратуры! 📗
«Хлопчык, у якога не было хваста» — экалагічная казка пра авантуры хлопчыка Лёшы ў свеце разумных катоў. Што, калі ваша котка — цікавая суразмоўца і авантурыстка? Філасофская і займальная гісторыя ад выдавецтва «Адкрытая кніга». 🐾
🚨 Сацсеткі Бел. Read прызнаны экстрэмісцкімі
| http://patreon.com/BelRead | https://buymeacoffee.com/belread ☕️ | http://www.youtube.com/@belread 📱 | http://www.instagram.com/belreadd 🕊 | 📩 | http://www.tiktok.com/@bel.read 📱 | https://www.facebook.com/belReadd/ 😎 |
Бел.Read
30 мар. 2026 г., 22:26
📷 Photo
📚 Калі мы гаворым пра ўзбагачэнне беларускай мовы, мы часта ўяўляем мужчын. Але за гэтай справай стаялі і жанчыны. З фенаменальнай адукацыяй, з жалезнай воляй. Пераклад для іх быў асэнсаваным актам: яны даказалі, што сусветная класіка можа гучаць і беларускай мовай 🕊
Каб не рабіць тэкст бясконцым, прывядзем толькі некалькі чалавек:
📍 https://knihi.com/Ciotka/ - чалавек, які марыў пра еўрапейскі ўзровень адукацыі для беларусаў. Яна актыўна перакладала для дзяцей, адаптуючы сюжэты, каб зрабіць іх блізкімі нашаму чытачу 📖
📍 https://picryl.com/media/belaruskija-kazki-gardzialkouskaja-voka-1912-c0249a - асветніца, якая на свае грошы выдавала кнігі. Яна верыла: каб нацыя стала вялікай, яна павінна чытаць лепшае на роднай мове ❤️
📍 https://knihi.com/Natalla_Arsiennieva/ - карані яе творчасці выходзілі з найскладаных твораў - лібрэта сусветных опер («Зачараваная флейта» Моцарта ці «Кармэн» Бізэ).
Толькі ўявіце, якая гэта каласальная праца ✍️
🥰 Са Святам вас, родныя! З 8 сакавіка! Дзякуй, што робіце гэты свет лепей не гледзячы ні на што 🥰