«Хачу, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе абароненымі — не толькі перад рэжымам, але і перад любым ціскам і дыскрымінацыяй»10 жніўня ў Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай. Мерапрыемства для беларускіх жанчын, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадска-палітычных працэсах, арганізавалі Офіс Святланы Ціханоўскай і Офіс дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы.Ужо ў трэці раз амаль паўсотні выбітных беларускіх жанчын далучыліся да цёплых, нефармальных размоваў і абмену досведам. Спікеркамі падчас сустрэчы выступілі Марыя Бабовіч, Аліса Рыжычэнка, Роза Турарбекава, Юлія Міцкевіч і Вольга Зазулінская, мадэравала сняданак дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок. Удзельніцы абмеркавалі ролю і аб'яднанне жанчын у палітыцы і актывізме, эканамічныя і сацыяльныя выклікі для беларусак, важнасць фемінізму для дэмакратычных сілаў, а таксама шляхі ўключэння ўдзельніц у ініцыятывы і сумесную працу па фарміраванні будучай палітыкі Беларусі. Чаму падобныя івэнты маюць істотнае значэнне? Святлана Ціханоўская тлумачыць: «Мы абменьваемся досведам, абмяркоўваем інструменты, з дапамогай якіх жанчыны могуць мяняць парадак дня і ўклад жыцця. Ужо сёння трэба думаць пра стварэнне супольнасці, дзе можна адкрыта гаварыць пра важнае: пра гендарную палітыку, пра асабісты шлях у актывізме, пра выклікі, сумневы і пошук рашэнняў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сучасных рэаліях. Толькі так мы зможам зрабіць ролю жанчын у дэмакратычнай Беларусі яшчэ больш важнай і ўплывовай».Асобна лідарка звярнула ўвагу на важнасць жаночай салідарнасці ў сучасным грамадстве: «Жаночая салідарнасць — неймаверная сіла, я б нават сказала, браня, якая нас усіх аб’ядноўвае і ўзмацняе. І чым больш мы адкрытыя і шчырыя адна з адной, тым гэтая браня мацнейшая. Я б хацела, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе бяспечнымі і абароненымі. Не толькі перад рэжымам, але і перад праявамі любога ціску, харасменту, дыскрымінацыі. Нашае працоўнае асяроддзе павінна быць на сто адсоткаў бяспечным. Мы павінны змагацца за свае правы, за сваю прастору, за годнасць».«Хачу, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе абароненымі — не толькі перад рэжымам, але і перад любым ціскам і дыскрымінацыяй»
10 жніўня ў Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай. Мерапрыемства для беларускіх жанчын, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадска-палітычных працэсах, арганізавалі Офіс Святланы Ціханоўскай і Офіс дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы.
Ужо ў
https://t.me/tsikhanouskaya/6865 амаль паўсотні выбітных беларускіх жанчын далучыліся да цёплых,
https://t.me/tsikhanouskaya/6865 і абмену досведам. Спікеркамі падчас сустрэчы выступілі Марыя Бабовіч, Аліса Рыжычэнка, Роза Турарбекава, Юлія Міцкевіч і Вольга Зазулінская, мадэравала сняданак дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок.
Удзельніцы абмеркавалі ролю і аб'яднанне жанчын у палітыцы і актывізме, эканамічныя і сацыяльныя выклікі для беларусак, важнасць фемінізму для дэмакратычных сілаў, а таксама шляхі ўключэння ўдзельніц у ініцыятывы і сумесную працу па фарміраванні будучай палітыкі Беларусі.
Чаму падобныя івэнты маюць істотнае значэнне? Святлана Ціханоўская тлумачыць:
«Мы абменьваемся досведам, абмяркоўваем інструменты, з дапамогай якіх жанчыны могуць мяняць парадак дня і ўклад жыцця. Ужо сёння трэба думаць пра стварэнне супольнасці, дзе можна адкрыта гаварыць пра важнае: пра гендарную палітыку, пра асабісты шлях у актывізме, пра выклікі, сумневы і пошук рашэнняў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сучасных рэаліях. Толькі так мы зможам зрабіць ролю жанчын у дэмакратычнай Беларусі яшчэ больш важнай і ўплывовай».
Асобна лідарка звярнула ўвагу на важнасць жаночай салідарнасці ў сучасным грамадстве:
«Жаночая салідарнасць — неймаверная сіла, я б нават сказала, браня, якая нас усіх аб’ядноўвае і ўзмацняе. І чым больш мы адкрытыя і шчырыя адна з адной, тым гэтая браня мацнейшая. Я б хацела, каб беларускія жанчыны адчувалі сябе бяспечнымі і абароненымі. Не толькі перад рэжымам, але і перад праявамі любога ціску, харасменту, дыскрымінацыі. Нашае працоўнае асяроддзе павінна быць на сто адсоткаў бяспечным. Мы павінны змагацца за свае правы, за сваю прастору, за годнасць».