Мерапрыемствы, артыкулы, навіны пра інклюзію
theothersby.org
instagram.com/inshyja.by
tiktok.com/@theothersby
"Люстэрка" сайта: storage.googleapis.com/theothersby/
Канал унесены ў спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў
Для сувязі @theothersby_org
Join @theothersby for exclusive instagramcominshyjaby and theothersby_org content and discussions in 24
😙👐 «Занадта старая» ў 40 і «занадта маладая» ў 20 — гісторыі беларусак пра эйджызм на працы
Эйджызм, то-бок дыскрымінацыя на падставе ўзросту, застаецца адной з самых распаўсюджаных праблем на рынку працы, але гісторыі пра гэта часта замятаюць пад дыванок.
🧐З эйджызмам сутыкаюцца ўжо пасля 30 гадоў, а далей ціск толькі ўзмацняецца: магчымасцяў становіцца менш, а патрабаванняў — больш. Але і да 30 бывае няпроста: маладыя спецыяліст_кі кажуць, што ім увесь час даводзіцца даказваць сваю кампетэнтнасць і права на магчымасці, бо нехта лічыць, што ім «яшчэ рана».
😗 «ІншыЯ» пагутарылі з дзвюма беларускамі, якія сутыкнуліся з эйджызмам на працы ў розным узросце — пасля 40 і ў 20+. Іх досвед паказвае, як па-рознаму, але аднолькава несправядліва можа працаваць узроставая дыскрымінацыя.
Чытайце гісторыі цалкам — у нашым новым артыкуле 🫣
😽 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/RtGCC7Ww
👐 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/gistoryi-belarusak-pra-ejdzhyzm/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
140
5
0
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
😉🐭 Хачу купіць шчанюка. На што звярнуць увагу?
Распавядзем, на што зважаць пры выбары сабакавод_кі, якія пытанні задаваць і якія сігналы павінны насцярожыць, каб выпадкова не падтрымаць неэтычнае развядзенне.
😴 Якія дакументы выдае заводчы_ца?
Этычнае развядзенне прадугледжвае празрыстую працу ў рамках кіналагічнай сістэмы. А значыць — наяўнасць і гатоўнасць паказаць усе дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне і здароўе шчанюка.
Сярод дакументаў павінны быць:
👥 Шчанячая метрыка ці радавод, выдадзены афіцыйнай кіналагічнай арганізацыяй (напрыклад, клубам, што ўваходзіць у сістэму FCI).
👥 Ветэрынарны пашпарт.
👥 Дамова куплі-продажу.
👥 Генетычныя тэсты бацькоў — яны пацвярджаюць адсутнасць спадчынных захворванняў, характэрных для пароды.
👥 Дакументы бацькоў: радаводы бацькоў, допуск да развядзення.
А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤭
😴 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/ftF9rnIj
😺 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/zhorstkae-razvyadzenne/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
152
6
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
📷 Photo
😄Хочаце падтрымаць інклюзію і ІншыХ?
Калі вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы*, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў.
👀 Што за 1,2% падаткаў? Нагадаем!
Гэтая частка падатку ідзе на падтрымку некамерцыйных арганізацый, і калі вы не выбераце, куды яго накіраваць, то дзяржава гэта зробіць за вас сама. Падаючы дэкларацыю, вы маеце магчымасць на гэта паўплываць.
*Спойлер: гэта не дадатковы адсотак, яго вы і так заплаціце, але можаце выбраць, каго падтрымаць:)
Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці, будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку! ✌️
😯 Чытаць інструкцыю тут https://cutt.ly/UtvWJRAi
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
142
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
🤲 «Хачу завадовага сабаку». Як купіць шчанюка і не падтрымаць жорсткае развядзенне
Развядзенне сабакаў даўно перастала быць выключна справай любові да пароды. Шмат для каго гэта бізнес, і, на жаль, далёка не заўсёды — этычны.
🐨 Пагоня за прыбыткам нярэдка прыводзіць да эксплуатацыі жывёл: самкі нараджаюць занадта часта, шчанюкоў рана адлучаюць ад сукі, утрымліваюць у цесных клетках, эканомяць на здароўі і не ствараюць умоваў для развіцця і сацыялізацыі.
Пры гэтым пакутуюць як сабакі, так і будучыя апякункі і апекуны, якія сутыкаюцца з хваробамі, праблемамі паводзін і траўмаванай псіхікай гадаванца.
У новым артыкуле пагаворым пра тое, на што зважаць пры выбары сабакавод_кі, якія пытанні задаваць і якія сігналы павінны насцярожыць, каб выпадкова не падтрымаць неэтычнае развядзенне.
Больш па тэме — у нашым новым артыкуле 🤭
😴 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/ftF9rnIj
😺 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/zhorstkae-razvyadzenne/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
134
4
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
✌️😺 Па нашай справаздачы за 2025 год бачна, колькі крутога ўсяго мы зрабілі! А як нас падтрымаць, каб ІншыЯ працягвалі радаваць вас карыснымі прадуктамі?
😸 За 2025 годы мы пісалі артыкулы, рабілі квізы і даследаванні, стваралі для вас чэк-лісты. Калі вам падабаецца, што мы робім, вось як можна нас падтрымаць:
1️⃣Зрабіце данат!
Выдатны спосаб сказаць нам дзякуй — падтрымаць нас разава або штомесячнай падпіскай на любую суму на сайце арганізацыі. А калі вы рэзідэнт_ка Літвы, то штогод вы можаце пераводзіць нам да 1,2% сваіх падаткаў.
2️⃣ Далучайцеся да валанцёрскай каманды!
У нас магчыма валанцёрыць! Вашыя навыкі могуць дапамагаць прасоўванню роўнасці, інклюзіі і недыскрымінацыі.
3️⃣ Лайк, каментар, рэпост, падпіска!
Вашыя дзеянні ўплываюць на алгарытмы сацсетак. Праз вашую актыўнасць нашыя публікацыі ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у сацсетках!
Яшчэ больш спосабаў падтрымкі ІншыХ — у нашым артыкуле (разам са справаздачай) 🫡
😯 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/2tAluqxa
😺 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/spravazdacha-2025/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
149
5
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
😄Нагадвем пра наш інклюзіўны квіз!
Гэта магчымасць не толькі праверыць свае веды, але і па-новаму паглядзець на тэмы інклюзіі, роўнасці, стэрэатыпаў і разнастайнасці. Квіз дапамагае заўважыць, як шмат важнага хаваецца за звыклымі словамі, вобразамі і штодзённымі сітуацыямі.
🥸 Праходзьце квіз, дзяліцеся вынікамі і запрашайце сяброў: магчыма, нейкія пытанні прымусяць задумацца, а нейкія — адкрыюць нешта новае.
🫠 Прайсці квіз можна тут https://www.youtube.com/watch?v=KrGpodwZbZA
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
152
7
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
📷 Photo
😮👐 Красавік — месяц, багаты на значныя міжнародныя даты. Дзелімся падборкай нашых артыкулаў, якія распавядаюць не толькі пра дату, але і значныя тэмы!
💜2 красавіка — Сусветны дзень распаўсюду інфармацыі пра аўтызм
😮 «Нам ад жыцця ў Беларусі трэба было больш, чым там было дазволена». Сола-маці — пра эміграцыю з трыма дзецьмі
Мая Церакулава — лекарка-педыятарка родам з Казахстана.Пасля 16 гадоў у Беларусі Мая ў 2022-м з’ехала ў Польшчу. Апошняя эміграцыя стала, магчыма, самай складанай: жанчына разышлася з мужам і аказалася ў Беластоку з трыма дзецьмі, у адной з якіх цяжкая форма аўтызму. Дзелімся яе гісторыя!
😶 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/wtjuV8wh
😶 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/sola-matsi-pra-emigratsyyu-z-tryma-dzetsmi/
💜4 красавіка — Сусветны дзень бадзяжных жывёлаў
😮 Што рабіць з бадзяжнымі жывёламі ў Беларусі — глядзім на практыкі прагрэсіўных краін
У Беларусі праблема бяздомных жывёл была заўсёды, а пасля 2020 года, калі людзі пачалі масава выязджаць і кідаць сваіх гадаванцаў на вуліцах ці ў прытулках, зрабілася яшчэ больш вострай. У гэтым артыкуле мы разбяром, як можна змяніць стан спраў у Беларусі да лепшага.
😶 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/ttDcW0Rs
😶 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/badzyazhnya-zhyvyoly/
💜6 красавіка — Міжнародны дзень асэксуальнасці
😮 «Мы не зламаныя». Хто такія асэксуалы і як ім жывецца ў свеце, апантаным сэксам
Асэксуальнасць — гэта не хвароба, а паўнавартасная арыентацыя. У гэтым артыкуле разбіраемся, хто такія асы, чаму іх так шмат сярод зумера_к і чаму нам усім трэба забыцца пра слова «фрыгіднасць».
😶 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/grJaRqVG
😶 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/hto-takiya-aseksualy/
💜26 красавіка — Міжнародны дзень памяці Чарнобыльскай катастрофы
😮 Пакуль не Швецыя: што замінае Беларусі перайсці на чыстую энергію?
У кантэксце глабальнага пацяплення мы ўсё часцей чуем пра тое, як важна пераходзіць на чыстую энергію і ўсталёўваць сонечныя панэлі з ветрагенератарамі. Прапануем разам з прадстаўніцай ініцыятывы «Зялёная Сетка» Ірынай Сухій разабрацца, дзе ж праўда і як на шляху да чыстай энергіі Беларусі перашкодзіла адкрыццё АЭС.
😶 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/HtDcTMph
😶 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/chistaya-energiya-belarus/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.tiktok.com/@theothersby
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
📷 Photo
😄Хочаце падтрымаць інклюзію і ІншыХ?
Калі вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы*, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў.
👀 Што за 1,2% падаткаў? Нагадаем!
Гэтая частка падатку ідзе на падтрымку некамерцыйных арганізацый, і калі вы не выбераце, куды яго накіраваць, то дзяржава гэта зробіць за вас сама. Падаючы дэкларацыю, вы маеце магчымасць на гэта паўплываць.
*Спойлер: гэта не дадатковы адсотак, яго вы і так заплаціце, але можаце выбраць, каго падтрымаць:)
Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці, будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку! ✌️
😯 Чытаць інструкцыю тут https://cutt.ly/UtvWJRAi
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
148
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
😸 Што зрабілі іншыя за 2025 год мы распавялі, а цяпер — планы на 2026!
Фінансаванне ў 2025 годзе і, на жаль, у 2026 годзе значна зменшылася. Гэта прымусіла нас скараціць аб’ёмы дзейнасці (але не колькасць працы!), перабудаваць каманду і распрацаваць новую стратэгію на 3 гады.
Але нягледзячы на ўсе складанасці, мы маем надзею на рэалізацыю нашых планаў. І вось што мы задумалі:
👀 Мы будзем працягваць нашую працу з валанцёр_камі, каб больш моладзі атрымала магчымасць паспрабаваць сябе ў актывізме. Далучайцеся!
👀 У сакавіку – чэрвені зладзім адукацыйна-ментарскі курс для беларуса_к «Базавы мінімум: навыкі, якія працуюць на цябе».
👀 У красавіку рыхтуем ужо трэці Форум All Inclusive, каб абмеркаваць бягучы стан спраў у сферы інклюзіі і як мы можам на яго ўплываць.
Больш пра планы — у нашым артыкуле 🫡
😯 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/2tAluqxa
😺 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/spravazdacha-2025/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.tiktok.com/@theothersby
133
3
ІншыЯ
2026年5月15日 00:48
📷 Photo
😻 Мерапрыемствы ад арганізацыі «ІншыЯ» ў красавіку 😻
Красавік прыносіць зменлівы настрой і не заўсёды дарыць сонца, але дае выдатную магчымасць правесці час разам у цёплай і ўтульнай кампаніі.
⭐️ АРТ (і не толькі) СВОП
11.04 (cубота), з 14:00 да 18:00, пачатак квіза а 15:00, пачатак воркшопа а 16:00
Прынось свае творчыя работы, якія ўжо не радуюць і якія ты гато_ва адпусціць у новы дом: карціны, постары, калажы, дэкор!
⭐️ Семінар па запаўненні падатковай дэкларацыі
14.04 (аўторак), 18:30
Распавядзем і падкажам, як запоўніць гадавую налогавую дэкларацыю) Дарэчы, нагадаем, што ты можаш падтрымаць нас 1,2% тваіх падаткаў)
⭐️ Беларускамоўны нэтворкінг
30.04 (чацвер), 18:30
Шукаеш магчымасць пагутарыць па-беларуску ў прыемнай атмасферы? Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу ў Вільнюсе!
____
Уваход вольный
Дакладнае месца мерапрыемстваў мы дашлём пасля рэгістрацыі.
Для ўдзелу неабходна:
https://forms.gle/kr18Xsjnic3gSRjUA
Рэгістрацыя на кожнае мерапрыемства закрываецца за дзень да даты правядзення.
133
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
🙉👥 Як нейраадметнаму чалавеку выжыць у офісе? Новы стыль камунікацыі
Сёння шчыра паразважаем пра офісы і патрэбы нейраадметных людзей. Асабліва пра новы стыль камунікацыі — асінхронную сувязь і канкрэтыку.
👥 Не «зайдзі зараз», а прадказальная камунікацыя
Начальні_ца выкліка_ла да сябе — і мозг імгненна запускае катастрафізацыю: пакуль дойдзеш да кабінета, 100 разоў сябе звольніш. Выйсце — асінхронная сувязь: Slack, Asana ці Notion. Важна камунікаваць тэкстам і даваць кантэкст.
👥 Не «зрабі як ведаеш», а дакладнае тэхнічнае заданне
Яшчэ адна пастка — фраза «зрабі нешта прыгожае на свой густ». Чалавека з РАС падобнае ставіць у ступар. Яму/ёй патрэбныя крытэры, дэталі. Таксама лепш ставіць некалькі прамежкавых дэдлайнаў, чым адзін вялікі праз месяц — гэта ратуе ўсіх ад «паралічу задачы».
👐 Насамрэч нейраінклюзіўны менеджмент карысны для ўсіх, хто паважае сябе. Бо гэта не пра прывілеі, а пра празрыстасць таго, што адбываецца ў вашых працоўных працэсах. Выйграюць усе. Гэта база.
А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤭
🤲 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/GtRcNNFv
🤝 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/yak-nejraadmetnamu-chalaveku-vyzhyts-u-ofise/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
98
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
😄Нагадвем пра наш інклюзіўны квіз!
Гэта магчымасць не толькі праверыць свае веды, але і па-новаму паглядзець на тэмы інклюзіі, роўнасці, стэрэатыпаў і разнастайнасці. Квіз дапамагае заўважыць, як шмат важнага хаваецца за звыклымі словамі, вобразамі і штодзённымі сітуацыямі.
🥸 Праходзьце квіз, дзяліцеся вынікамі і запрашайце сяброў: магчыма, нейкія пытанні прымусяць задумацца, а нейкія — адкрыюць нешта новае.
🫠 Прайсці квіз можна тут https://www.youtube.com/watch?v=KrGpodwZbZA
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
138
8
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
🐵👐 Фемінісцкае порна — гэта аксюмаран, або Чаму індустрыя гвалту несумяшчальная з фемінізмам
Адным з асноўных кірункаў дзейнасці феміністак другой хвалі была барацьба супраць парнаграфіі. Жанчыны знішчалі парнаграфічныя часопісы, разбівалі вітрыны крамаў, падавалі іскі і ладзілі гучныя акцыі пратэсту.
Цяпер жа ўсё больш папулярнай робіцца зусім іншая рыторыка: пра свабодны выбар, эмпаўэрмент і «сэкс-працу»*. Але вернемся да вытокаў: чаму раптам жанчыны ў 70-80-е гады вырашылі змагацца з парнаграфіяй? Чым ёсць парнаграфія, што дзеля барацьбы з ёй жанчыны былі гатовыя сесці ў турму? І ці можа парнаграфія быць фемінісцкай?
Больш па тэме — у нашым новым артыкуле 🫣
😽 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/utId6wkC
👐 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/feministskae-porna/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
124
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
🦁😗 «Існуюць ужо тры прызнаныя ў свеце віды тэрапіі, але іх няма ў Беларусі»: гісторыя беларускі з СМА
У Беларусі каля 150 чалавек жывуць са спінальнай мускульнай атрафіяй (СМА) — рэдкім генетычным захворваннем, якое паступова пазбаўляе чалавека магчымасці рухацца, глытаць і дыхаць.
У 2016 годзе ў Штатах з’явілася першая тэрапія і першыя лекі для СМА-пацыентаў Spinraza. Цяпер існуюць ужо тры прызнаныя ў свеце віды тэрапіі, але іх няма ў Беларусі.
— Калі казаць пра сябе, я дарослы пацыент з СМА, і з’ехаць для мяне дастаткова складаная задача. Пакінем тое, што я люблю сваю сям’ю і свой дом, возьмем практычны бок. Адна я не дам рады. Бацькі мае ўжо ў тым узросце, калі зрываць іх з месца было б проста жорстка. Гэта балюча і цяжка. І ў такой сітуацыі не я адна. У мяне была думка, як у дарослай пацыенткі, знайсці працу ў Польшчы, атрымаць страхоўку, жыць на дзве краіны і атрымліваць тэрапію ў Польшчы.
🤪Алена🤪
А цалкам гісторыя Алены — у нашым артыкуле 🤔
😲 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/4tQEqfxF
😺 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/belaruska-z-dyyagnazam-sma/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
128
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
🐮👐 «Улады вымушаны прымаць меры, каб адпавядаць прапагандысцкай рыторыцы пра “традыцыйныя каштоўнасці”»: Аліса Сармант сітуацыю з трансгендарнымі пераходамі ў Беларусі
Аліса Сармант, кіраўніца арганізацыі TG House, тлумачыць, што яшчэ тры гады таму значна больш людзей, якія здзяйснялі трансгендарны пераход, мелі магчымасць афіцыйна праходзіць гарманальную тэрапію. Усё змянілася, калі камісіі пры Міністэрстве аховы здароўя пачалі выносіць больш адмоўных, чым станоўчых рашэнняў па пытаннях транспераходу.
— Існуюць два этапы камісіі: першая дае права на змену дакументаў, другая — на медыцынскі пераход. Калі няма магчымасці прайсці нават першую камісію, што ўжо казаць пра другую. Таму цяпер нам пішуць дзясяткі людзей, а ў мінулым годзе — сотні, якія цікавяцца альтэрнатыўнымі спосабамі атрымання тэрапіі.
🥸Аліса 🥸
А больш па тэме — у нашым артыкуле 🫡
😸 Чытаць цалкам https://cutt.ly/htRGHvds👐 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/garmanalnaya-terapiya/ https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/garmanalnaya-terapiya/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
126
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
📷 Photo
😄Хочаце падтрымаць інклюзію і ІншыХ?
Калі вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы*, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў.
👀 Што за 1,2% падаткаў? Нагадаем!
Гэтая частка падатку ідзе на падтрымку некамерцыйных арганізацый, і калі вы не выбераце, куды яго накіраваць, то дзяржава гэта зробіць за вас сама. Падаючы дэкларацыю, вы маеце магчымасць на гэта паўплываць.
*Спойлер: гэта не дадатковы адсотак, яго вы і так заплаціце, але можаце выбраць, каго падтрымаць:)
Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці, будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку! ✌️
😯 Чытаць інструкцыю тут https://cutt.ly/UtvWJRAi
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
🐵 Як можа выглядаць офіс для нейраадметных людзей, дзе не пакутуеш?
Канцэпцыя open space — жах для нейраадметных людзей. Калі ты не можаш кантраляваць уласную прастору і ў любы момант са спіны можа падысці калега — узровень трывожнасці падвышаецца.
🐱 А ў якім офісе было б камфортна?
1️⃣Пакоі сэнсарнай разгрузкі — месцы з мінімальнай колькасцю стымулаў. Поўная адсутнасць тэкстаў на сценах, прыглушанае святло, зручныя крэслы-мяшкі;
2️⃣Індывідуальныя працоўныя боксы — закрытыя або напаўзакрытыя прасторы для глыбокай працы. Высокія перагародкі ствараюць візуальны бар’ер, які дазваляе «схавацца» ад калег і цалкам пагрузіцца ў задачу;
3️⃣Зоны актыўнасці — сталы для працы стоячы, фітболы замест крэслаў ці нават хадавыя дарожкі пад сталом. Гэта дазваляе стымуляваць цела, пакуль мозг заняты працай;
4️⃣Зоны для малых груп — замест велізарных канферэнц-залаў, якія выклікаюць трывогу, варта мець нішы для 2–3 чалавек. У камернай прасторы лягчэй кантраляваць узровень шуму і ўдзельнічаць у дыялогу без ціску натоўпу;
5️⃣Пераходныя зоны — прасторы паміж шумнымі калідорамі і ціхімі месцамі. Калідоры з мяккім асвятленнем або жывымі раслінамі дапамагаюць псіхалагічна наладзіцца на змену дзейнасці і знізіць узровень стрэсу.
А больш па тэме — у нашым артыкуле 🫣
😽 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/GtRcNNFv
😽 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/yak-nejraadmetnamu-chalaveku-vyzhyts-u-ofise/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
📷 Photo
😄Сёння – Дзень Канстытуцыі Беларусі!
З гэтай нагоды каманда праекта http://prastora.info/ зрабіла інтэрактыўны тэст: 10 артыкулаў з асноўнага закону. Задача – адгадаць, ці выконваецца кожны з іх.
✌️ За кожным артыкулам – сапраўдная чалавечая гісторыя: Марыя Калесніква, Віктар Бабарыка, журналіст_кі, лекар_кі, звычайныя людзі.
🫠 Прайсці тэст можна па спасылцы https://kanstytucyjatest.prastora.info/.
😺 Акрамя таго платформа http://prastora.info/ таксама распрацавала квіз “Канстытуцыйны ніндзя”, які дазваляе лепш пазнаёміцца з праектам новай канстытуцыі: https://novakanstytucyjatest.prastora.info/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
🐽😗 «Пасля слоў Лукашэнкі камісіі пачалі ўсё часцей прымаць адмоўныя рашэнні»: гісторыя трансгендарнай беларускі
У Беларусі, кажа Дыяна, пры Мінздароўя існуе спецыяльная камісія, якая выносіць рашэнні аб магчымасці транспераходу. Калі рашэнне станоўчае, чалавеку дазваляюць прайсці неабходныя аперацыі і прызначаюць замяшчальную гарманальную тэрапію (ЗГТ)*. Аднак у апошнія гады камісія рэдка выносіць станоўчыя рашэнні. Напрыклад, у 2024-м годзе праз яе прайшлі 32 чалавекі, і толькі сямёра атрымалі дазвол на транспераход.
😺 *Замяшчальная гарманальная тэрапія (ЗГТ) — гэта прыём гармонаў, які дапамагае змяніць другасныя палавыя прыкметы і зрабіць цела больш адпаведным гендарнай ідэнтычнасці чалавека.
— Для першай і другой камісіі трэба абавязкова стаяць на ўліку, наведваць псіхіятра-нарколага і псіхолага раз на тры месяцы на працягу як мінімум 365 дзён. А улічваючы, што камісіі дзве, атрымоўваецца два гады. Але паколькі камісіі збіраюцца двойчы на год у непрадказальныя даты, чаканне можа заняць тры гады.
Дыяна 😛
А больш — у нашым артыкуле 🫢
😻 Чытаць цалкам https://cutt.ly/htRGHvds😻 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/garmanalnaya-terapiya/ https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/garmanalnaya-terapiya/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
ІншыЯ
2026年4月4日 21:40
🙉😉 Як супрацьстаяць віктымблэймінгу ў сеціве?
У артыкуле «Як падтрымаць чалавека ў бядзе і не скаціцца ў віктымблэймінг» мы распавялі, як адчувае сябе чалавек, якому не паверылі і не працягнулі руку. Шок, злосць, сорам, віна і адзінота — дакладна не тыя эмоцыі, з якімі хочацца пакідаць чалавека сам-насам. Што сапраўды варта рабіць:
🤓адкрыта падтрымліваць пацярпелых;
🤓скардзіцца на непрымальныя каментары на платформах;
🤓вяртаць фокус на карані праблемы: не «Што яна/ён зрабі_ла няправільна?», а «Чаму гэта стала магчыма?».
🤓пашыраць матэрыялы, якія дапамагаюць развіваць крытычнае мысленне і медыяпісьменнасць (у тым ліку гэты артыкул).
🐻 Важна разумець: віктымблэймінг у інтэрнэце — гэта не проста злыя каментары. Гэта праява добра падмазанага сацыяльнага механізма, які маскіруе рэальныя праблемы. Калі на праблемы не звяртаюць увагі, над іх рашэннем і не працуюць, а значыць, чарговая драма ці трагедыя здарыцца зноў. А потым ізноў нехта напіша: «Сам_а вінават_ая». Каб разамкнуць гэтае кола, трэба для пачатку адкрыта заявіць: «Не, не вінават_ая».
А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤭
🤝 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/8tQqmx1g
🤝 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/shto-havae-viktymblejming/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
123
ІншыЯ
2026年4月1日 02:44
✊ Як падтрымаць сябе ў бядзе і не скаціцца ў віктымблэймінг?
Разам з гештальт-тэрапеўткай Сашай Савіч падрыхтавалі матэрыял пра тое, як падтрымаць чалавека, якога спрабуюць пераканаць, што «сам_а вінават_ая». Або дапамагчы самому сябе.
Як дапамагчы сабе?
1️⃣Калі табе спрабуюць давесці, што «сам_а вінават_ая», паспрабуй вярнуцца да сваіх адчуванняў. Задай сабе пытанні: «Што са мной адбылося?», «Што я адчуваю?». Бывае складана, калі сорам засцілае вочы, але паспрабуй успомніць той спалох, злосць, жах. Скажы сабе, што твае пачуцці — сапраўдныя.
2️⃣Нагадай сабе, што ты не нясеш адказнасць за дзеянні іншага чалавека, што ты заўсёды маеш права на свае межы і бяспеку. Можа быць карысным зафіксаваць сваю версію рэальнасці, запісаць яе ў дзённік ці падзяліцца з тым/той, з кім гэта бяспечна.
3️⃣Звярніся да гісторый іншых людзей у інтэрнэце, гэта бывае карысна. Або пашукай групу падтрымкі — сёння можна знайсці такую, дзе будуць людзі з канкрэтным, падобным да твайго вопытам.
А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤔
#падтрымацьнеасуджаць
😲 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/EtnmQ1QA
😲 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/yak-padtrymats-chalaveka/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
138
ІншыЯ
2026年4月1日 02:44
📷 Photo
🌐 Будзьма Раіць! Тэлеграм-каналы, на якія САПРАЎДЫ варта падпісацца!
🤔 https://t.me/pakarmiciepls — сховішча смешных і не вельмі смешных карцінак пра сумнае жыццё, пра сябе і пра кагосьці іншага.
🤩 — канал пра інклюзію, недыскрымінацыю і права кожн_ай быць сабой! Тут вы знойдзеце цікавыя артыкулы і анонсы мерапрыемставаў. Больш — на сайце http://theothersby.org/.
🎙 https://t.me/ciomnylos— аўтарскі канал ютуб-падкаста «Цёмны лёс». Пра беларускі кантэнт, ШІ, тэхналогіі, навуку ды ўсялякае рознае.
🫂 https://t.me/Kaciaryna_Dzerman — прыватны канал доктаркі ў эміграцыі. Карысная і цікавая інфармацыя па-беларуску для псіхолагаў, псіхіятраў і пацыентаў.
❄️ https://t.me/budzma_razam_bot — тэлеграм-бот з афішай беларускіх мерапрыемстваў у Беларусі і за мяжой. Своечасова нагадвае пра беларускія падзеі ў тваім горадзе альбо краіне.
🎸 https://t.me/AfishaBelarus_cz— маленькі кішэнны навігатар у сусвет беларускага жыцця ў Чэхіі. Кожны месяц на Афішы публікуецца спіс з мноства разнастайных падзеяў. Таксама Афіша з радасцю падзеліцца апошнімі навінамі ды ініцыятывамі, бескаштоўна раскажа аб беларускім бізнэсе, каб яшчэ больш беларусаў_ак маглі пра іх даведацца.
ІншыЯ
2026年4月1日 02:44
😛 «Я пачала гарманальную тэрапію самастойна». Трансгендарная беларуска – пра чаканне і рызыкі для здароўя
Праблемы, з якімі сутыкаюцца трансперсоны ў Беларусі, часта застаюцца ў цені. Многія беларус_кі вымушаны нелегальна праходзіць замяшчальную гарманальную тэрапію — купляючы прэпараты ў аптэках, спартыўных крамах або замаўляючы іх у расійскіх інтэрнэт-крамах. Гэта звязана з вялікай рызыкай і можа сур’ёзна пагоршыць здароўе.
😌 Чаму трансгендарныя беларус_кі вырашаюцца на нелегальную тэрапію, як яны жывуць у гэтым уразлівым становішчы і дзе спрабуюць атрымаць неабходную дапамогу — у інтэрв’ю «Салідарнасці» распавядаюць трансгендарная беларуска Дыяна і кіраўніца TG House Аліса Сармант.
Поўная гісторыя — у нашым новым артыкуле 🫢
😻 Чытаць цалкам https://cutt.ly/htRGHvds😻 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/garmanalnaya-terapiya/ https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/garmanalnaya-terapiya/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
148
ІншыЯ
2026年3月30日 09:04
🐷😗 «Быццам сяджу ў клетцы і ў мяне кідаюць каменьчыкі»: як нейраадметнаму чалавеку выжыць у офісе
Ці можа оўпэнспэйс быць камфортнай прасторай для людзей, якія вельмі адчувальныя да святла, гукаў і пахаў? Што рабіць, калі не ўсе супрацоўні_цы ўмеюць «чытаць думкі» начальні_цы? Сёння шчыра паразважаем пра офісы і патрэбы нейраадметных людзей.
😽 Нейраадметнасць vs карпаратыўны падыход
Аўстралійская сацыялагіня Джудзі Сінгер вызначае нейраразнастайнасць (англ. neurodiversity) як генетычную зменлівасць у чалавечым мозгу, якая звязаная з камунікабельнасцю, асаблівасцямі навучання, увагай, настроем і іншымі псіхічнымі функцыямі. Важна, што гэтая зменлівасць не ёсць паталагічнай. Нейраадметнасць — варыянт нормы. Проста мозг з нейраадметнасцямі функцыянуе не так, як у большасці людзей.
А больш пра нейраадметнасць на працы — у нашым новым артыкуле 🫣
😽 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/GtRcNNFv
😽 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/yak-nejraadmetnamu-chalaveku-vyzhyts-u-ofise/
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
160
ІншыЯ
2026年3月30日 09:04
📷 Photo
😻 Мерапрыемствы ад арганізацыі «ІншыЯ» ў сакавіку 😻
Сакавік пакуль не спяшаецца радаваць цяплом і частуе нас ветрам ды шэрым небам, таму прапануем вам некалькі прыемных нагодаў сабрацца разам і сагрэцца ў душэўнай атмасферы.
1️⃣Варкшоп «Я Неверагодная!» (I’m Remarkable)
5 сакавіка, 19:00-20:30
На варкшопе вы:
😎навучыцеся смела казаць аб сваіх дасягненнях у прафесійнай і асабістай сферы;
😎зменіце сваё ўяўленне пра прадузятасці і стэрэатыпы, якія нас атачаюць і перашкаджаюць дзяліцца сваімі дасягненнямі;
😎адчуеце сваю ўнутраную сілу.
Запрашаем вас стаць смялейшымі, каб дзяліцца сваімі дасягненнямі!
Уваход вольны
2️⃣Жывая Бібліятэка
7 сакавіка, 12:00-16:00
😎Што такое Жывая бібліятэка?
Гэта месца, дзе замест кніг – людзі. Тут можна пачуць асабістыя гісторыі і даведацца пра розныя жыццёвыя шляхі. Кожн_ая можа выбраць Кнігу і далучыцца да жывога дыялогу.
😎Навошта прыходзіць?
Каб слухаць і быць пачутымі, лепш разумець людзей і іх досвед. Пашырыць свой погляд на свет і сустрэцца з рознасцю без стэрэатыпаў.
Запрашаем вас стаць нашымі Чытач_камі!
Уваход вольны
3️⃣Лекцыя «Бачнасць жанчын-мастачак: права быць прафесіяналкай, а не проста „музай“ ці „жонкай“»
14 сакавіка, 14:00-15:30
На лекцыі мы будзем даследаваць, як жанчыны прыносілі ў мастацтва ўнікальную оптыку і распавядалі гісторыі «знутры». Мы паглядзім на шлях гераінь, якія ламалі стэрэатыпы і выбудоўвалі сваю ідэнтычнасць насуперак абставінам.
Падыдзе ўсім, хто хоча па-новаму зірнуць на класічнае і сучаснае мастацтва, а таксама натхніцца гісторыямі ўстойлівасці і самаактуалізацыі.
😎Фармат: лекцыя + абмеркаванне
Уваход вольны
4️⃣Арт-майстэрня «Маска ценю»
17 сакавіка, 19:00-20:30
На арт-майстэрні мы:
😎Матэрыялізуем: створым маску, якая ўвасабляе твой унутраны страх.
😎Пазнаёмімся: зразумеем, ад чаго гэты страх нас бароніць і якую сілу ён у сабе хавае.
😎Трансфармуем: пройдзем праз арт-практыку вызвалення. Ты вырашыш сам_а: пакінуць маску як знак перамогі, змяніць яе да непазнавальнасці ці сімвалічна з ёй развітацца.
Уваход вольны
5️⃣Беларускамоўны нэтворкінг
26 сакавіка, 18:30
Запрашаем на вечар беларускамоўнага нэтворкінгу! Робім вечар для тых, каму проста хочацца пачуць родную мову навокал. Вас чакаюць знаёмствы ў невялікіх групах з цікавымі суразмоўцамі і абмеркаванне таго, што хвалюе (ад кніжак да жыццёвых пытанняў)
Уваход вольны
_____________________________
Дакладнае месца мерапрыемстваў мы дашлём пасля рэгістрацыі.
Для ўдзелу неабходна:
😶 https://forms.gle/gp2fgadhTRV5h7dN8😶 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeXEKFnd2SGrynOr99ne3irHj6wX2rOSnQN9y1orE_Fc0SHyw/viewform.
Рэгістрацыя на кожнае мерапрыемства закрываецца за дзень да даты правядзення.
ІншыЯ
2026年3月30日 09:04
🎥 Video
😸 Нам сёння 4 гады! 😸
4 гады, як існуюць ІншыЯ! І колькі ўсяго крутога і класнага мы зрабілі: курсы, івэнты, артыкулы, кантэнт пра інклюзію і недыскрымінацыю)
😸 А зрабіць класнае могуць толькі класныя людзі! Мы віншуем нашу каманду, тых, хто разбурае стэрэатыпы, прагне роўнасці і павагі, хто робіць так шмат для развіцця інклюзіўнага і талерантнага грамадства, дзе ўсе адчуваюць сябе сабой! І канешне, дзякуем табе, што ты з намі, сочыш за нашай дзейнасцю і кантэнтам)
✌️ Далучайся да віншаванняў і ты) Калі хочаш нас падтрымаць, гэта можна зрабіць некалькімі спосабамі:
😄 https://cutt.ly/UtvWJRAi
😄 https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/
😄 https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
😄 https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share
https://theothersby.org/padtrymajtse-nas/ https://dashboard.mailerlite.com/forms/311029/79490066965071083/share https://forms.gle/BWcLBdTmQ4Ds35su5
(унесены ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў)
Бяспечныя каналы: http://theothersby.org/ | https://www.instagram.com/inshyja.by/# | https://www.tiktok.com/@theothersby
ІншыЯ
2026年3月27日 03:51
😊 Што сапраўды зрабіла б 2026-ы Годам жанчыны?
Відавочна, што чарговы тэматычны год — не больш як папулізм і паразітаванне на рэальных праблемах беларусак. І калі б былі прыняты наступныя дзеянні:
1. Не абмяжоўваць доступ да абортаў
2. Стварыць фонд па аліментах
3. Абараніць цяжарных і жанчын з дзецьмі ад дыскрымінацыі на працы
4. Прыняць закон аб хатнім гвалце
5. Зменшыць разрыў у аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі
6. Адмяніць спіс забароненых для жанчын прафесій
7. Вызваліць палітвязніц і спыніць катаванні ў жаночых калоніях
8. Прыняць закон супраць сэксуалізаваных дамаганняў і іншых палавых злачынстваў
9. Спыніць увядзенне закона аб адказнасці за «прапаганду» гомасэксуальных стасункаў і бяздзетнасці
10. Вырашыць пытанне з даступнасцю пракладак,
то гэта, на нашу думку, быў бы добры год для беларускіх жанчын!
🤪А яшчэ важна памятаць: падобныя пытанні не вырашаюцца аўтаматычна пасля змены ўлады. Дыскрымінацыя і прыгнёт жанчын існуюць у Беларусі не праз дыктатуру (хоць яна, безумоўна, пагаршае сітуацыю), а праз патрыярхат — сістэму, якая працягвае дыскрымінаваць і прыгнятаць жанчын у кожнай краіне свету.
А больш па тэме — у нашым артыкуле 🤔
😼 Чытаць цалкам тут https://cutt.ly/rtnH6b0Y
👐 https://storage.googleapis.com/theothersby/read.html?page=/god-belaruskaj-zhanchyny-byu-sapraudnym/