🖼3 красавіка ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставачнага праекта, арганізаванага Веласіпедным клубам “Мінск”, Беларускай федэрацыяй веласіпеднага спорту і Беларускім саюзам мастакоў.
Для большасці людзей спорт і мастацтва – гэта зусім розныя стыхіі, якія існуюць незалежна адзін ад аднаго. Але гэта толькі на першы погляд. Насамрэч у спорту, а ў нашым выпадку ў веласпорту, і ў мастацтва нямала агульнага. Галоўнае, што збліжае прадстаўнікоў гэтых сфер дзейнасці, – неабходнасць чэрпаць натхненне для дасягнення высокіх вынікаў. У велагонках ёсць шмат месца для творчасці і імправізацыі, а ў выяўленчым мастацтве ёсць імкненне стаць лепшым!
Выстаўка экспануецца да 31 мая. Запрашаем да наведвання!
381
3
0
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月4日 19:40
📷 Photo
🌼 З 1 красавіка ў фае Музея гісторыі Гарадніцы экспануецца выстаўка з фондаў музея “Велікодная паштоўка”.
Аснову экспазіцыі складаюць віншавальныя велікодныя паштоўкі першай паловы ХХ ст. У іх афармленні выкарыстаны традыцыйныя святочныя сюжэты: выявы храмаў, галінак вярбы, кулічоў, фарбаваных яек, маленькіх куранят, ягнят, трусянят і інш.
63
1
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月4日 19:40
📷 Photo
📢 3 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Vivа Kola Art”, які з 2023 года арганізоўвае Веласіпедны клуб “Мінск”, Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту і Беларускі саюз мастакоў.
🥇Спорт аб’ядноўвае людзей, а калектыўная энергія спартыўных мерапрыемстваў, у сваю чаргу, становіцца крыніцай натхнення і для мастакоў. Своеасаблівы дыялог мастацтва і веласіпеднага спорту лёг у аснову выставачнага праекта “Vivа Kola Art”. На выстаўцы ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прадстаўлены жывапіс, графіка, арт-аб’екты, створаныя сучаснымі беларускімі мастакамі. Аб’ядноўвае іх тэма – веласіпед як кола жыцця, гісторыі, развіцця і прыгажосці. А адрознівае – буянства эмоцый, калі глядач можа адчуць пульс гонкі, радасць перамогі, убачыць прыгажосць чалавечага цела ў руху.
119
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月4日 19:40
📷 Photo
🚀 У фае Новага замка праходзіць выстава, прысвечаная Дню касманаўтыкі, які адзначаецца 12 красавіка.
Гістарычны палёт Юрыя Гагарына адкрыў чалавецтву дарогу ў космас. За ім рушылі многія, уключаючы ўраджэнцаў Беларусі. Сярод экспанатаў — унікальная паштоўка з аўтографам першай беларускай жанчыны-касманаўткі М. Васілеўскай, якая працягнула справу В. Церашкову. Таксама можна ўбачыць памятныя медалі, серыю значкоў, маркі і паштоўкі, прысвечаныя асваенню космасу і касмічнай тэматыцы. Выставу дапаўняе падборка арыгінальных плакатаў, якія перадаюць дух эпохі.
43
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月4日 19:40
📷 Photo
📢 30 сакавіка загадчык аддзела рэдкай кнігі Развановіч Алена Станіславаўна, старшы навуковы супрацоўнік літаратурнага аддзела Сайко Іна Леанідаўна і малодшы навуковы супрацоўнік літаратурнага аддзела Міхаловіч Мілена Станіславаўна выступілі з дакладамі на рэспубліканскім навукова-практычным семінары «Год беларускай жанчыны: музейныя ініцыятывы і праекты», які адбыўся ў Музеі гісторыі беларускага кіно – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
537
2
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月4日 19:40
🎥 Video
🎭 У Новым замку прайшоў майстар-клас па акцёрскім майстэрстве, прымеркаваны да Міжнароднага дня тэатра!
🎤Удзельнікі пазнаёміліся з асновамі акцёрскага майстэрства, даведаліся пра ролю тэатра ў культурным жыцці і паспрабавалі сябе ў розных практыкаваннях на развіццё ўвагі, уяўлення і эмацыйнай выразнасці.
У практычнай частцы ўдзельнікі выконвалі заданні па сцэнічным узаемадзеянні і імправізацыі.
Майстар-клас прайшоў у цёплай і творчай атмасферы, дазволіў кожнаму раскрыцца, адчуць упэўненасць і атрымаць новы вопыт самавыяўлення.
☺️ Дзякуем усім удзельнікам і чакаем вас на наступных мерапрыемствах.
60
3
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月4日 19:40
📷 Photo
#АртэФакт
🏛 У экспазіцыі Новага замка можна ўбачыць нагрудны знак міравога суддзі.
📖 Знак быў заснаваны 31 снежня 1865 г. імператарам Аляксандрам II. Гэтаму папярэднічала судовая рэформа ад 20 лістапада 1864 г., падчас якой быў створаны інстытут суддзяў.
🧑⚖️ Міравыя суды разбіралі дробныя грамадзянскія справы, спрэчкі аб рухомасці і па дагаворах коштам да 500 руб., а таксама справы аб злачынствах, дзе тэрмін пазбаўлення волі не перавышаў трох гадоў.
У Гродзенскай губерні міравыя суддзі прызначаліся міністрам юстыцыі. Ад кандыдата на пасаду міравога суддзі патрабавалася: быць не маладзейшым за 25 гадоў, мець адукацыю і быць матэрыяльна забяспечаным. Адукацыйны цэнз быў абмежаваны вышэйшай або сярэдняй адукацыяй (не абавязкова юрыдычнай). Маёмасны цэнз прадугледжваў валоданне маёнткам коштам у 15000 руб.
👀 Цікава, што міравыя суддзі не мелі спецыяльнага форменнага мундзіра. Знак на ланцугу, надзеты паверх звычайнага сурдута, ператвараў прыватную асобу ў прадстаўніка ўлады. Знак быў абавязковым атрыбутам суддзі ў зале пасяджэнняў.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月4日 19:40
📷 Photo
📢 Сёння супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у Круглым стале, арганізаваным Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на якім разглядаліся пытанні даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка.
118
4
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月1日 02:09
📷 Photo
🎨Мы запрашаем вас на майстар-клас па маляванні!
🌸Вясна - час, калі ўсё вакол ажывае і расцвітае. Хочацца больш колеру, натхнення і творчасці. Майстар-клас па маляванні - гэта магчымасць правесці час у творчай атмасферы і расслабіцца.
⭐️ У праграме:
- маляванне ў суправаджэнні супрацоўніка музея (усе матэрыялы прадастаўляюцца: папера для малявання, акварэль, гуаш, акрыл, алоўкі).
📌 Месца правядзення: Новы замак, вул. Замкавая, 20
Дата і час: 19 красавіка ў 14:00
📞Папярэдні запіс па тэлефонам:
71-86-88
+375 (29) 61-48-235 (А1)
+375 (29) 776-65-88 (МТС)
➡️Працягласць - да 2 гадзін.
Колькасць месцаў абмежавана.
Кошт - 20 руб.
73
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月1日 02:09
📷 Photo
🎤 Мы запрашаем вас на майстар-клас па сцэнічным маўленні, прымеркаваны да Сусветнага дня голасу.
Гэта магчымасць папрацаваць з голасам, дыкцыяй і выразнасцю маўлення. У нефармальнай абстаноўцы ўдзельнікі пазнаёмяцца з практыкаваннямі, якія дапамогуць гучаць больш упэўнена і свабодна ў паўсядзённым жыцці і выступленнях.
⭐️ У праграме:
– практыкаванні на дыханне і сілу голасу;
– работа над дыкцыяй і выразнасцю маўлення;
– практыкаванні на ўпэўненасць;
– практыка выразнага чытання.
📌 Месца правядзення: Новы замак, вул. Замкавая, 20
Дата і час: 18 красавіка в 14:00
📞 Папярэдні запіс:
71-86-88
+375 (29) 61-48-235 (А1)
+375 (29) 776-65-88 (МТС)
➡️ Працягласць - да 2 гадзін.
Колькасць месцаў абмежавана.
Кошт - 20 руб.
69
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月1日 02:09
📷 Photo
🎭З 24 сакавіка ў музеі дзейнічае выстаўка, прысвечаная Сусветнаму дню тэатра, які адзначаецца штогод 27 сакавіка.
На выстаўцы можна ўбачыць афішы і плакаты Першай беларускай тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, якая выступала ў розных беларускіх гарадах і гарадах Расійскай Імперыі ў 1910-я гады. Матэрыялы выстаўкі прадстаўляюць гісторыю Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра і Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Гэта праграмы спектакляў, запрашальныя білеты, праграмы 1950-2000-х гадоў. Прадстаўлены фотаздымкі вядомых акцёраў Гродзенскага абласнога тэатра Г. Панкрат і Я. Кімберга, фотаздымак са сцэнай спектакля “Шчасце” 1950-х гадоў, а таксама фота Першай трупы акцёраў Гродзенскага абласнога тэатра лялек у спектаклі “Людвіг і Тута” 1981 года.
606
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月1日 02:09
📷 Photo
❗️ 22 сакавіка 1943 г. нацысцкімі карнікамі была спалена беларуская вёска Хатынь. У памяць аб гэтай трагічнай даце нашым музеем арганізавана планшэтная выстаўка «Генацыд беларускага народа на Гродзеншчыне ў 1941-1944 гг.», якая экспануецца ў гродзенскай гімназіі №4.
📌 На выстаўцы гімназісты падрабязна пазнаёмяцца з паняццем генацыду, крымінальнай справай, якая з 2021 г. вядзецца Пракуратурай Рэспублікі Беларусь, а таксама з падзеямі 1941-1944 гг.: нямецкім акупацыйным рэжымам, спаленымі беларускімі вёскамі, знішчэннем яўрэйскага насельніцтва, ваеннапалонных і інтэлігенцыі, высылкай насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію. Тэксты дапоўнены багатым ілюстрацыйным матэрыялам.
Вучні з вялікай цікавасцю наведваюць выстаўку.
141
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月1日 02:09
📷 Photo
#АртэФакт
✍️ Пішучыя машынкі сёння цікавыя як прылады працы дакамп’ютарнага часу. Некалі ж яны значна спрасцілі працу з тэкстам, зрабіўшыся незамянімымі ў канторах, рэдакцыях, установах. Але часам машынка набывае асаблівы кошт з той прычыны, што на ёй працавала слынная постаць і ствараўся ўнікальны аўтарскі тэкст.
➡️ Перад вамі машынка механічная, рычажна-сегментная, партатыўная, у футляры з ручкай для пераноскі і цупферным замком, вырабленая ўсходнегерманскай фірмай VEB Schreibmaschinen-Werke Dresden у 1960-я гады. На ёй працаваў вядомы пісьменнік Аляксей Нічыпаравіч Карпюк.
Карпюк Аляксей Нічыпаравіч (14 красавіка 1920, в. Страшава каля Гарадка, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча – 14 ліпеня 1992, Гродна) – беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (кан. 1942) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада. У 1944–1945 служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. У друку дэбютаваў у 1953 аповесцю "У адным інстытуце". Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (1953–1955), у абласной газеце "Гродзенская праўда" (1955–1957), быў уласным карэспандэнтам газеты "Літаратура і мастацтва". У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 – загадчык агенцтва "Інтурыст" (Гродна), з 1965 – сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР, у 1977–1981 – дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродне. Iмя А.Н. Карпюка носiць адна з вулiц горада Гродна.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
2026年4月1日 02:09
📷 Photo
📢 19 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.І.Рапінчук выступіла з дакладам на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры».
➡️ У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Коханава Аксана Мікалаеўна, а таксама інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Някрэвіч Інэса Генрыкаўна.