sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Канал мае extreme-статус у Беларусі. У іншых краінах падпіска бяспечная
sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Даслаць анонс @sekktor_admin
Навіны @sekktor_news
Кам'юніці @sekktor_chat
Падтрымаць coff.ee/sekktor | t.me/sekktor?boost
@sekktor offers specialized information about tmesekktorboost and httpstaplinkccsekktoronline for subscribers interested in Вірусні відео
No reviews yet. Be the first to share your experience!
Latest Posts
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
Партфоліа-рэв’ю з куратарамі і куратаркамі з усёй Еўропы — Łódź Photo-Match 2026 | #Лодзь, #Польшча
→ Fotofestiwal запрашае фатографаў/-к узяць удзел у Photo-Match.
Фармат:
• Дзень 1 — кароткія публічныя прэзентацыі + выбар куратараў (matching). Дзе: Art_Inkubator (адкрыта для публікі).
• Дзень 2 — да 4 індывідуальных сустрэч (portfolio review). Дзе: Палац Альфрэда Бідэрмана.
• Дадатковая адкрытая сесія для нэтворкінгу.
◉ Для каго: #фатографы/-кі (у тым ліку дуэты). Адбяруць 20 фатографаў і фатографак.
◉ Калі: 19-20 чэрвеня 2026.
Патрабаванні:
• Абавязковая фізічная прысутнасць (не анлайн)
• Можна падаваць некалькі праектаў (асобныя заяўкі).
⏳ Ддл: 15 траўня.
🔗 https://fotofestiwal.com/2026/en/lodz-photo-match-portfolio-review/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
750
6
0
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
🏕 Art Camp Tangente 2026 — мастацкі летнік і #рэзідэнцыя ў вёсцы Гартаў | #Германія ◉ Для каго: #мастакі/-чкі (18-26 гадоў), якія працуюць з #візуальнае_мастацтва або #перформанс. Каб падацца, трэба адпавядаць аднаму з крытэрыяў: • Жыць у Германіі (незалежна…
776
11
0
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
Апытанне пра стан культуры ў Еўропе — State of Culture 2026 | #ЕС
→ Culture Action Europe запрашае прафесіяналаў і прафесіяналак культурнага сектара прыняць удзел у апытанні, якое стане асновай новага даклада пра стан культуры ў Еўропе.
◉ Для каго: усе, хто працуе ў культурных і крэатыўных індустрыях; асабліва ў краінах ЕС і кандыдатах (але можна і з іншых краін).
◉ Фармат: анлайн-апытанне (≈20 хвілін). Ананімны ўдзел.
Пра што апытанне:
• Роля культуры ў Еўропе сёння
• Асноўныя выклікі і магчымасці сектара
• Умовы працы і развіццё
• Уплыў культуры на грамадства і дэмакратыю.
⏳ Ддл: 31 траўня.
🔗 https://cultureactioneurope.org/projects/state-of-culture/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
Прыём заявак на фестываль The Wonders of the Possible (LMDP) | #Італія
→ The Wonders of the Possible (Le Meraviglie del Possibile) — міжнародны фестываль тэатра, мастацтва і новых тэхналогій, які падтрымлівае эксперыментальныя праекты.
Арганізатар: Kyber Teatro (L’Aquilone di Viviana). Пры падтрымцы: Fondazione di Sardegna.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, тэатральныя калектывы, міждысцыплінарныя творцы. Максімум 3 удзельнікі/-цы ў праекце.
◉ Калі: кастрычнік - лістапад 2026.
Прапануецца:
• Пакрыццё дарогі, пражывання і харчавання
• Ганарар / кампенсацыя за паказ і дадатковы перформанс
• Тэхнічная падтрымка (пры наяўнасці магчымасцей)
• Уключэнне ў праграму фестывалю (перформансы, інсталяцыі і інш.).
⏳ Ддл: 7 чэрвеня.
🔗 https://www.kyberteatro.it/en/open-call-2026/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
Конкурс на ўдзел у выставе на ArtVilnius’26 | #Літва
→ Арганізатары ArtVilnius прымаюць заяўкі ад мастакоў і мастачак для ўдзелу ў групавой выставе The Path — частцы арт-кірмашу ў Вільнюсе.
Праект:
• Можа быць новы або не паказаны ў Літве апошнія 6 месяцаў
• Катэгорыі: #скульптура, #інсталяцыя (у тым ліку відэа/гук), #перформанс
• Усе працы павінны быць даступныя для продажу.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, якія працуюць са скульптурай, інсталяцыяй або перформансам.
◉ Калі: 1-4 кастрычніка 2026.
Прапануецца:
• Удзел у групавой выставе
• Ганарар 200 EUR пасля выставы.
⏳ Ддл: 1 чэрвеня.
🔗 https://artvilnius.com/applications/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
Рэзідэнцыя з ментарствам для творцаў у сферы тэатра і перфарматыўных мастацтваў — SPOTLIGHT | #Польшча
→ Instytut Teatralny абвяшчае набор на пілотную праграму рэзідэнцый развіцця SPOTLIGHT для творцаў з іншым (не польскім) культурным бэкграўндам, якія хочуць развіваць сваю практыку ў Польшчы.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #творцы ў сферы тэатра і перформатыўных мастацтваў (акцёрства, рэжысура, драматургія, сцэнаграфія і інш.), 18+, жывуць у Польшчы; маюць ≥3 гадоў досведу або мастацкую адукацыю (магістар/-ка); з не-польскай культурнай ідэнтычнасцю (у тым ліку з міграцыйным досведам).
◉ Калі: чэрвень - лістапад 2026 (анлайн + афлайн сесіі ў Варшаве).
Прапануецца:
• Ганарар 20 000 PLN брутта (штомесячныя выплаты)
• Ментарская праграма (індывідуальная праца з 2 ментар(к)амі)
• Доступ да прафесійнай сеткі і разуменне польскай тэатральнай сістэмы
• Калектыўныя сесіі, варкшопы і practice-sharing
• Пакрыццё пражывання, дарогі і харчавання падчас сустрэч
• Візіт study trip у верасні.
*Ёсць магчымасць падпісаць umowa zlecenia.
⏳ Ддл: 14 траўня, 23:59. Набор можа закрыцца раней (пасля 100 заявак).
🔗 https://www.instytut-teatralny.pl/2026/04/15/spotlight-program-wielokulturowy-rezydencyjno-mentoringowy/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
Падтрымка міждысцыплінарных праектаў — VORBRENNER Open Call 2027 | #Аўстрыя
→ Платформа VORBRENNER запрашае мастакоў/-чак і калектывы падавацца з эксперыментальнымі міждысцыплінарнымі праектамі для рэалізацыі ў Innsbruck (BRUX) або публічнай прасторы. Абмежаванняў па тэме няма.
Агульны фонд праграмы — 40 000 EUR (размяркоўваецца паміж праектамі).
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, калектывы і міждысцыплінарныя творцы (візуальнае мастацтва, фільм, фатаграфія, літаратура, музыка, перформанс, VR/XR і інш.), якія працуюць з эксперыментальным падыходам.
◉ Калі: рэалізацыя ў межах праграмы 2027 (красавік / чэрвень / верасень / кастрычнік 2027; праекты звычайна 1-4 тыдні).
Прапануецца:
• Фінансаванне + прастора + тэхніка + PR + кансультацыі
• Пляцоўка BRUX (black room 235 м² / white room 145 м²)
• Тэхнічная падтрымка (святло, праектар, гук і інш.)
• Падтрымка ў каардынацыі і вытворчасці.
⏳ Ддл: 3 траўня, 23:59 (CEST).
🔗 https://vorbrenner.at/en/open-call
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
Фатаграфічныя кансультацыі ад Picture Doc Foundation | #Варшава, #Польшча
→ Праграма «Памежжы» (Borderlands) ад Picture Doc Foundation у Варшаве адкрывае набор на індывідуальныя кансультацыі для фатографаў і фатографак — магчымасць атрымаць зваротную сувязь па сваім праекце.
◉ Для каго: #фатографы/-кі любога ўзроўню. Можна падавацца з ідэяй, праектам або кірункам развіцця.
◉ Калі: 16 траўня, 16:00-19:00.
◉ Дзе: Варшава, Pracownia Duży Pokój
Прапануецца:
• Індывідуальная кансультацыя (20 хвілін)
• Выбар ментара/-кі: Julia Szabłowska, Wioletta Kulas, Piotr Wójcik
• Кансультацыі на польскай, англійскай, беларускай, рускай і ўкраінскай.
⏳ Ддл: 29 красавіка.
🔗 https://linktr.ee/picture.doc#556933577?view
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
🎥 Video
Вашымі малітвамі дэдлайнаў на гэтым тыдні зноў няшмат 🙏
Да 20 красавіка:
🇯🇵 Beyond the Pale падчас Onishi Art Festival 2026 | Японія
💶 Catapult Development Grant 2026: на распрацоўку дакументальнага фільма
🎓 Набор на Artistic Activism Training — сацыяльных змен ад Artivism Academy 2026 | Венгрыя
Да 21 красавіка:
🇲🇹 Influss 2026: даследчая | Мальта
Да 22 красавіка:
💲 Art + Technology Lab Grant 2026 ад LACMA | ЗША
Да 23 красавіка:
🎥 дакументальных фільмаў — IDFA 2026 | Нідэрланды
🇨🇭 для візуальных мастакоў і мастачак — Ferme-Asile International Residency 2026-2027 | Швейцарыя
Да 24 красавіка:
🇯🇵 для даследаванняў і творчай працы ў Японіі — CCA Islands Travel Scholarship 2026-2027 | Японія
💶 Creativity Pioneers Fund 2026: для крэатыўных арганізацый з сацыяльным уплывам
🇵🇱 Дабрачынная да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС — Belarus Outside Sound System / Echoes of Chornobyl / | Варшава, Польшча
Да 26 красавіка:
🇩🇪 Art Camp Tangente 2026 — мастацкі летнік і рэзідэнцыя ў вёсцы Гартаў | Германія
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
27 квіт. 2026 р., 02:08
📷 Photo
🏕 Art Camp Tangente 2026 — мастацкі летнік і #рэзідэнцыя ў вёсцы Гартаў | #Германія
◉ Для каго: #мастакі/-чкі (18-26 гадоў), якія працуюць з #візуальнае_мастацтва або #перформанс. Каб падацца, трэба адпавядаць аднаму з крытэрыяў:
• Жыць у Германіі (незалежна ад грамадзянства)
• Жыць у Сербіі (незалежна ад грамадзянства)
• Быць грамадзянінам/-кай Украіны і жыць ва Украіне, Літве, Польшчы або Германіі
• Быць грамадзянінам/-кай Беларусі і жыць у Беларусі, Літве, Польшчы або Германіі.
◉ Калі: 4-18 жніўня.
Art Camp Tangente – гэта арт-рэзідэнцыя, якая спалучае моладзь дзеля нэтворкінгу і сумеснай працы над выставай. Удзельні:цы напрацягу 2 тыдняў жывуць разам, абменіваюцца досведам і працуюць над праектамі, якія прэзентуюць падчас культурнага фэстывалю. Фармат падобны да летнікаў і таксама дае магчымасць адпачыць падалей ад мегаполісаў.
У гэтым годзе ўдзельні:цам прапаноўваецца тэма "OUTSIDE", як знешняга стану: звонку «белага куба», па-за межамі сістэмаў кантролю і выключая антропацэнтрычную перспектыву. Мэта праекта – пакінуць пад пытанне нашыя ўяўленні аб прыродзе, асэнсаваць актуальныя экалагічныя выклікі і стварыць калектыўныя мастацкія працы ў дыялоге з навакольным краявідам.
Таксама ў гэтым годзе open-call ідзе па дзвюх накірунках: Visual Arts Program – для тых, хто працуе з візуальным мастацтвам (графіка, відэа, скульптура, фатаграфія і інш.), Performance Program – для тых, хто працуе з пэрфомансам, целам, акторскім мастацтвам.
Прапануецца:
• Пражыванне і харчаванне (3 разы на дзень)
• Магчымасць кампенсацыі дарожных выдаткаў
• Праца ў студыях і доступ да матэрыялаў.
⏳ Ддл: 26 красавіка, 23:59 (CET).
🔗 https://drive.google.com/file/d/15G2mXai_UMvQEb4sOWCcEi6Sqk-afYG2/view
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
Задзіночанне беларускіх студэнтаў запрашае абітурыентаў/-к і першакурснікаў/-ц на афлайн-сустрэчы пра паступленне, вучобу і жыццё ў Польшчы — MentorUP | #Польшча
◉ Калі і дзе:
• 17 красавіка, 18:00 — #Кракаў
• 18 красавіка, 12:00 — #Люблін
• 18 красавіка, 13:30 — #Уроцлаў
• 18 красавіка, 14:30 — #Варшава
• 24 красавіка, 15:00 — #Лодзь.
❔Чаму варта прыйсці?
– Калі вы разважаеце над паступленнем у польскую ВНУ або ўжо навучаецеся і маеце пытанні, то MentorUp — гэта месца, дзе вы атрымаеце адказы!
– Акрамя гэтага, вы пазнаёміцеся з людзьмі, якія знаходзяцца ў такой жа самай сітуацыі, як і вы, а дасведчаныя студэнты_кі пакажуць, што не ўсё так страшна і мажліва знайсці рашэнне!
Праграма:
• Як паступіць у польскую ВНУ
• Настрыфікацыя дакументаў
• Віза і легалізацыя
• Студэнцкія дакументы
• Выбар жылля
• Стыпендыі і гранты
• Праца для студэнтаў у Польшчы
• Частыя памылкі на пачатку вучобы.
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeF1GASrdDsEtNNy7L1UcXWmohlpPwVwU3-JVBYroL2HjhXFg/viewform
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
#вакансія Праца ў кнігарні Prospero у Instytut Teatralny | #Варшава, #Польшча
◉ Для каго: кандыдаты/-кі з вышэйшай адукацыяй (пажадана гуманітарнай або эканамічнай), досведам продажаў, цікавасцю да літаратуры і тэатра, добрымі камунікатыўнымі навыкамі і самастойнасцю ў працы.
Абавязкі:
• Праца з кліент(к)амі і кансультаванне
• Кіраванне асартыментам і пастаўкамі
• Продаж і афармленне дакументаў продажаў (KSeF)
• Вядзенне сайта кнігарні
• Прадстаўленне кнігарні на падзеях.
Прапануецца:
• Поўная занятасць (umowa o pracę)
• Заробак 6500-7000 PLN брута або 5500 PLN + 15% ад месячных продажаў
• Гнуткі графік працы
• Праца ў дзяржаўнай культурнай інстытуцыі
• Удзел у фарміраванні асартыменту кнігарні
• Бенефіты: Medicover, Multisport, страхоўка, ZFŚS
• Удзел у кніжных кірмашах і культурных падзеях.
⏳ Ддл: 27 красавіка.
🔗 https://www.instytut-teatralny.pl/2026/04/13/pracuj-z-nami-9/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
Адкрытая дыскусія да выхаду зборніка эсэ палітычнай філосафкі Ханна Арэнт у перакладзе на беларускую мову ад выдавецтва Пфляўмбаўм | #Вільнюс, #Літва
◉ Калі: 16 красавіка, 18:00.
◉ Дзе: Vokiečių 10, аўд. 402, Вільнюс.
У дыскусіі прымуць удзел:
Мары Луіз Кнот (Германія) — вядомая літаратурная крытык і выдавец, адна з вядучых экспертак па спадчыне Ханны Арэнт.
Доктар Вольга Шпарага (Беларусь) — філосафка, кандыдатка філасофскіх навук, чые працы прысвечаны сучаснай культуры, палітыцы і фемінізму.
Доктар Сімас Чэлутка (Літва) — філосаф, выкладчык Віленскага ўніверсітэта, які спецыялізуецца на палітычнай філасофіі і этыцы.
🌐 Мовы: англійская і нямецкая; сінхронны пераклад на беларускую.
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
Для мастакоў/-чак і фатографаў/-ак — дзве рэзідэнцыі з ддл да 30 красавіка:
1️⃣ Рэзідэнцыя для мастакоў/-чак і куратараў/-к — Lievito Residences 2026–2027 | #Італія
→ La CAP Re|Hub і IPERCUBO запрашаюць маладых мастакоў/-чак і куратараў/-к на 6-месячную рэзідэнцыю ў Таскане з фокусам на цела, выявы і наратывы ў руху.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #творцы і #куратары/-кі да 36 гадоў, якія працуюць у галінах візуальнага мастацтва, перформансу, харэаграфіі, аўдыё- і відэапрактык.
◉ Калі:
• 11 ліпеня 2026 - 11 студзеня 2027 (Residency 1)
• 18 студзеня - 18 ліпеня 2027 (Residency 2, асобны набор).
Прапануецца:
• Стыпендыя 500 EUR / месяц
• Пражыванне на тэрыторыі рэзідэнцыі
• Працоўныя прасторы і студыі
• Ментарства і прафесійная падтрымка
• Семінары, варкшопы і лекцыі
• Публічная прэзентацыя і калектыўная выстава
• Вытворчы бюджэт для фінальнай выставы.
⏳ Ддл: 30 красавіка.
🔗 https://www.residenzelievito.com/index.php?lang=en
2️⃣ Рэзідэнцыя для фатографаў і фатографак — Graz Residency for International Photographers (GRIP) 2026 | #Аўстрыя
→ Camera Austria і Kulturvermittlung Steiermark запрашаюць на месячную даследчую рэзідэнцыю ў Грацы з магчымасцю працы над новым або бягучым праектам.
◉ Для каго: аўтары/-кі на пачатку кар’еры, якія працуюць з фатаграфіяй і lens-based media.
◉ Калі: сярэдзіна верасня - сярэдзіна кастрычніка 2026 (4 тыдні).
Прапануецца:
• 1000 EUR стыпендыя за месяц
• Пражыванне (кватэра ў цэнтры Граца)
• Кампенсацыя дарогі
• Доступ да бібліятэкі Camera Austria (11 000+ кніг)
• Публічная прэзентацыя працы ў Camera Austria
• Час для даследавання і развіцця праекта.
⏳ Ддл: 30 красавіка.
🔗 https://camera-austria.at/en/2026/03/open-call-5th-graz-residency-for-international-photographers-grip/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
Стыпендыя + рэзідэнцыя + выстава — KVOST Stipendium & Claus Michaletz Preis 2026 | #Германія
→ Kunstverein Ost (KVOST) запрашае мастакоў і мастачак з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на рэзідэнцыю ў Берліне з грашовай прэміяй і персанальнай выставай падчас Berlin Art Week.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі з біяграфічнымі каранямі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе / былым Усходнім блоку.
◉ Калі: жнівень-верасень 2026 (6 тыдняў).
Прапануецца:
• Прэмія 10 000 EUR (8000 EUR мастаку + 2000 EUR на набыццё працы ў калекцыю)
• Працоўная прастора
• Пакрыццё дарогі ў Берлін і назад
• Бюджэт на выставу / ганарар 2 500 EUR
• Персанальная выстава падчас Berlin Art Week.
Праект павінен даследаваць тэмы Усходняй Еўропы або звязаныя геаграфічныя / біяграфічныя аспекты.
⏳ Ддл: 17 красавіка.
🔗 https://kvost.de/en/kunstverein/kvost-scholarship/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
СЁННЯ! Сетка беларускіх кінематаграфістаў BFN запрашае на анлайн-дыскусію па выніках BFN AI Lab: што атрымалася, а што не?
◉ Калі: 13 красавіка, 20:00 (CET).
◉ Для каго: #рэжысёры/-кі, #сцэнарысты/-кі, #прадзюсары/-кі, #кінадзеячы/-кі і ўсе, хто працуе з #ШІ у творчасці.
🟨 У эфіры пагаворым не толькі пра вынікі, але і пра рэальны досвед: дзе ШІ аказаўся карысным інструментам, а дзе — абмежаваннем. Разбяром памылкі, чаканні і высновы, якія важныя для ўсіх, хто працуе з кіно і новымі тэхналогіямі. Гэта не прэзентацыя поспехаў, а разбор — без хайпа і з жаданнем зразумець, ці ёсць у ШІ месца ў аўтарскім кіно?
Удзельнікі/-цы:
• Рына Зялёная — рэжысёрка
• Арсень Багуноў — рэжысёр, AI-крэатар
• Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца BFN:Live.
🔗 https://www.youtube.com/live/9HwtFMOnbIU?is=3hm2m4sZb5a_qtkk да эфіру на Youtube.
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
Анлайн-сустрэча «Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА»
→ Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на анлайн-сустрэчу пра новыя папраўкі ў КаАП і рызыкі для медыя, НДА і публічнай камунікацыі.
◉ Калі: 16 красавіка, 18:00-19:00 Варшава | 19:00-20:00 Вільнюс.
◉ Для каго: #журналісты/-кі, #рэдактары/-кі, прадстаўнікі/-цы НДА, #праваабаронцы/-кі, камунікацыйныя спецыялісты/-кі і ўсе, хто працуе з публічнай інфармацыяй на тэмы правоў чалавека, гендару і недыскрымінацыі.
Праграма:
• Што менавіта змяняецца ў заканадаўстве
• Як новыя нормы могуць прымяняцца да медыя і НДА
• Якія рызыкі для публічнай камунікацыі
• Што можна зрабіць, каб паменшыць рызыкі
• Адказы на пытанні ўдзельнікаў/-ніц.
👨💻 Вядзе: адвакат Дзмітрый Лепрэтар.
⏳ Ддл: 15 красавіка, 17:00 Варшава | 18:00 Вільнюс.
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdH4H5UgN6OLjg22bnPIiYUrBvc9TvVcpCGKHbbmCwPz040Og/viewform
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
🎥 Video
Нечакана спакойны тыдзень. І няхай гэта тычыцца не толькі дэдлайнаў! 🙏
Да 13 красавіка:
📸 пра чалавечнасць, падтрымку і салідарнасць у сітуацыях, звязаных са здароўем і доглядам XVI Concurso Internacional de Fotografía sobre Humanización Asistencial ад Hospital San Juan de Dios | Іспанія
🇪🇸 Art & Landscape Residency 2026: пра мастацтва і ландшафт | Іспанія
Да 14 красавіка:
🎥 New media, перформансы, інсталяцыі для | Нідэрланды
Да 15 красавіка:
🇩🇪 для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц Individual & Collaborative Fellowships 2027 ад Cultural Foundation Schloss Wiepersdorf | Германія
🇷🇴 для дызайнераў і дызайнерак INTERDESIGN 2026 | Румынія
👩🏫 новага анлайн-курса «Ад дэбатаў да ўзаемаразумення» | Вільнюс, Літва
🇫🇷 для мастакоў і мастчак, якія працуюць са шклом — MusVerre 2026 | Францыя
Да 16 красавіка:
🧑🎓 пра сторытэллінг і сістэмныя змены — Rhizome Fellowship 2026 | анлайн + Коста-Рыка
Да 17 красавіка:
👯♀️ для харэографаў і харэографак — Twain_direzioniAltre Award 2026 | Італія
Да 19 красавіка:
🇨🇭 Art&Science 2026-2028 ад Embassy of Foreign Artists (EOFA) | Жэнева, Швейцарыя
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
Рэзідэнцыя Art & Education (OASis) для мастакоў і мастачак, якія працуюць з супольнасцямі | Церакві + Тбілісі, #Грузія
◉ Для каго: міждысцыплінарныя #мастакі/-чкі, #харэографы/-кі, #кінематаграфісты/-кі і творцы на скрыжаванні мастацтва і адукацыі.
◉ Калі: 10-26 жніўня.
Прапануецца:
• Ганарар да 1300 EUR (брута)
• Кампенсацыя дарогі да 315 EUR
• Пражыванне і харчаванне падчас рэзідэнцыі
• Пакрыццё вытворчых выдаткаў
• Супольная праца з міжнароднымі мастакамі і лакальнымі супольнасцямі
• Публічныя прэзентацыі ў Церакві і Тбілісі.
⏳ Ддл: 15 красавіка.
🔗 https://www.onecaucasus.org/news/347-tbilisioas-2
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor
sekktor | Магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
20 квіт. 2026 р., 21:56
📷 Photo
Стыпендыяльная праграма і #рэзідэнцыя — Transitional Justice with Artists Grant & Fellowship | #анлайн + #Амстэрдам, #Нідэрланды
→ 10 000 EUR + 6-месячная cтыпендыяльная праграма для мастакоў/-чак і культдзеячоў/-чак, якія працуюць з тэмамі несправядлівасці, гвалту і правоў чалавека.
◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #культдзеячы/-чкі, #актывісты/-кі з Еўропы, якія працуюць з гістарычнай памяццю, правамі чалавека, постканфліктнымі кантэкстамі, каланіяльнай спадчынай, экалагічнай несправядлівасцю, сацыяльнымі траўмамі і гвалтам.
◉ Калі:
• Cohort 1: ліпень - снежань 2026
• Cohort 2: травень - кастрычнік 2027.
Прапануецца:
• 10 000 EUR на праект
• 6-месячная fellowship-праграма
• 7-дзённая рэзідэнцыя ў Амстэрдаме
• Удзел у міжнароднай сетцы AFIELD
• Публікацыя ў Arts of the Working Class (70 000+ наклад)
• Анлайн-сустрэчы і тэматычныя сесіі
• Падтрымка развіцця праекта.
⏳ Ддл: 2 траўня.
🔗 https://framerframed.nl/en/dossier/transitional-justice-with-artists-grant-and-fellowship/
https://t.me/sekktor_news | | https://t.me/sekktor_chat | http://sekktor.online/
http://instagram.com/sekktor.online | https://www.facebook.com/sekktor | https://buymeacoffee.com/sekktor