No reviews yet. Be the first to share your experience!
Latest Posts
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
Некалі ў Горадні
165
11
0
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
Сёння чарговая гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Як вядома, саветы доўгі час скрывалі інфармацыю пра аварыю 26 красавіка 1986 года. Шматлікія гарадзенцы пра трагедыю даведаліся з "Радыё Свабодная Еўропа", або пазней з польскага радыё і тб. На фота (анты)чарнобыльскі мітынг у Горадні, канец 1980-х.
181
7
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
Славутае фота з легендарнай акцыі Чарнобыльскі шлях у 1996 годзе ў Менску. На здымку Рыгор Фарманян – гарадзенец, беларускі армянін, актыўны член БНФ, сябра ТБМ. Менавіта ён падчас акцыі абараніў беларускі нацыянальны сцяг і не аддаў "міліцыі".
179
5
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
Хаця б падзякавалі
Можна сказаць, што Зянон Пазняк корміць Нашу Ніву. Тая зарабляе на клікбэйтах, паглядах і каментарах звязаных з артыкуламі пра Зянона Пазняка, чаго нельга сказаць пра матэрыялы пра Святлану Ціханоўскую, дзе мроіцца ад [Рэд. выдалена]. Вядома, тыя артыкулы пра Пазняка адпаведна апрацаваныя. Тым не менш, "калектыўны" Бугай учора нават не павіншаваў спадара Зянона з днём народзінаў. Хаця самае смешнае, што яшчэ пару гадоў таму на НН Пазняк быў ідалам як цяпер Ціханоўская.
Эх, Мікола Бугай 😁 З серыі
198
11
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
Некалі ў Горадні
193
11
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
Беларускі шыбалет
Стаўленне да Расіі - лакмусавая паперка. Так зараз, так было 30 гадоў таму, так было 200 гадоў таму, так было і раней. Гонар і павага тым, якія заўсёды не баяліся і казалі відавочныя, але непапулярныя для большасці рэчы. Адной з такіх асоб з'яўляецца Зянон Пазняк, які https://www.youtube.com/watch?v=6kQVQcbHaXU тое самае, што казаў 30 гадоў таму.
205
12
0
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
"Такога ў Горадні не бачылі яшчэ ні разу"
25 красавіка 1999 года ў Горадні прайшло легендарнае "Шэсце патрыётаў" – невялікая, але вельмі гучная акцыя. Некалькі дзясяткаў маладых хлопцаў выйшлі ў цэнтр з паходнямі. Каля ўніверсама іх «сустрэлі» спецназаўцы. Хлопцы адбіваліся паходнямі, а за іх пачалі заступацца выпадковыя мінакі. Пацярпелыя былі з абодвух бакоў, але ўсё абышлося без крымінальнага пераследу. Тут цэлы https://nn.by/?c=ar&i=93419 з тых часоў 📑
197
9
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
Некалі ў Горадні
218
4
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
24 красавіка 1944 года на гістарычнай Віленшчыне нарадзіўся заслужаны для Беларусі дзеяч і палітык, а таксама гісторык-археолаг, мастацтвазнаўца і пісьменнік Зянон Пазняк. Дзедам Пазняка быў заходнебеларускі дзеяч і палітык Ян Пазняк.
Варта нагадаць, што ў выбарах 1994 года на Зянона Пазняка найбольш галасавалі ў каталіцкай частцы Беларусі.
215
14
Haradzienski
27 квіт. 2026 р., 19:23
📷 Photo
"Цуд на Каляды" Ужо выпадзена "Гродна. Біяграфіі вуліц". Крыніца: Александр Рыжий
224
10
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
„Адчуваючы жывы сентымент да Горадні, пражываючы доўгі час паблізу горада, не мог яго не палюбіць”
15 красавіка 1891 (або 1892) года нарадзіўся Маўрыцы О’Брыен дэ Лясі (Maurycy O'Brien de Lacy) – прэзідэнт Горадні ў перыяд 1930-1933 гг., ветэран вайны з бальшавікамі, член шляхецкай сямʼі ірландскага паходжання, якая асадзілася на Гарадзеншчыне. Сямʼі О’Брыен дэ Лясі належаў Аўгустовак. Сам Маўрыцы актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Гарадзеншчыны.
238
14
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
Папа Leo XIV сабраў швейцарскіх хлопцаў на "перамовы" з Трампам 😁
256
12
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
Сёння дзень народзіўан ў Анджэя Пачобута Анджэй гарадзенец, польска-беларускі і гарадзенскі журналіст, польскі дзеяч у Беларусі, не першы раз палітзняволены ў лукашэнкаўскай Рэспубліцы Беларусь. Адзін з прыкладаў нязломнага мясцовага чалавека.
222
15
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
Першая гарадзенская ратуша.
Мастак: Уладзімір Кіслы.
211
10
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
14 красавіка 1920 года нарадзіўся Аляксей Карпюк – адзін з самых выдатных Гарадзенцаў XX ст., беларускі пісьменнік і нацыянальны ды грамадскі дзеяч, "заходнік", ветэран вайны, заходнебеларускі інтэлігент, які не баяўся крытыкаваць саветаў, адзін з членаў "Гарадзенскага…
250
15
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
Як ведаем, прадстаўнікі неасавецкага аўтарытарызму прычапіліся да ілюстрацыі з выявай беларускага пасляваеннага антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара і насуперак усялякай логіцы прышылі туды «реабилитацию нацизма». Усё каб зачыніць культавы «У цэнтры гарадскога…
276
11
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
Некалі ў Горадні
261
14
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
Wishful thinking ці маніпуляцыя? Тое, што там дзе "трэба", палітычная прыналежнасць у артыкулах Нашай Нівы адпаведна пазначаецца/не пазначаецца (як і паходжанне злачынцаў), можна даўно заўважыць. Таксама як і мода рабіць з правых ультраправых ці крайнеправых…
276
16
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
Ruszkik, haza!
"Расейцы, дадому!". Так перакладаецца гэты лозунг, які зноў стаў папулярны ў Венгрыі. Чаму зноў? Таму што ён выкарыстоўваўся ў час, калі павалілася камуністычная дыктатура. Але сам лозунг мае свае карані ў 1956 годзе. Менавіта тады, падчас Венгерскага паўстання, венгры крычалі і пісалі Ruszkik, haza ў бок савецкіх акупантаў.
Моцны кантраст з "чужая ўлада" ці "русский язык - наш актив", або "если возвращаться к истории, там такая вообще тьма" 😁
Пры аказіі да тэмы пра гістарычную памяць і свядомасць.
226
15
Haradzienski
19 квіт. 2026 р., 08:09
📷 Photo
13 красавіка 1940 года пачаўся другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі і Украіны. З заходняй часткі Беларусі саветы вывезлі амаль 27 тыс. чалавек углыб савецкай дзяржавы, у тым ліку ў Сібір.
Таксама 13 красавіка адзначаецца Дзень памяці ахвяр катынскага злачынства. Сярод 22 тыс. прадстаўнікоў эліт расстраляных саветамі былі таксама гарадзенцы, у тым ліку выкладчык малявання Аляксандр Хэймбэргэр.