Шаноўныя сябры, мы ўжо перажылі Вялікі пост і ўступілі ў прастору Тыдня Пакут!
Таму жадаем усім мірнага малітоўнага тыдня 🙏
🗓 А таксама дзелімся раскладам польскамоўных (найбліжэйшых) і беларускамоўных (на два месяцы) набажэнстваў.
👉 Службы на гэтым тыдні адбываюцца на польскай мове:
► 6 красавіка, панядзелак, 18:00 — ютрань (1 гадз. 10 хв.)
Споведзь падчас набажэнства, прасіць святара, калі сам не выйдзе.
► 7 красавіка, аўторак, 18:00 — ютрань (1 гадз. 10 хв.)
Споведзь падчас набажэнства, прасіць святара, калі сам не выйдзе.
► 8 красавіка, серада, 18:00 — ютрань (1 гадз. 10 хв.)
Споведзь падчас набажэнства, прасіць святара, калі сам не выйдзе.
► 9 красавіка, Вялікі чацвер, 18:00 — ютрань Вялікай пятніцы з чытаннем 12 евангельскіх урыўкаў (2 гадз.). Споведзі няма.
► 10 красавіка, Вялікая пятніца, 16:00 — вячэрня з вынасам Плашчаніцы, ютрань з чынам пахавання (3 гадз.). Споведзь падчас псалмоў пасля вынасу Плашчаніцы, прасіць святара, калі сам не выйдзе.
► 11 красавіка, Вялікая субота, 9:00 — Літургія Вялікай суботы, асвячэнне страваў (2 гадз.). Споведзь падчас чытання са Старога Запавета на Літургіі, прасіць святара, калі сам не выйдзе.
🕯11/12 красавіка, Пасхальная ноч, 23:30 — Паўночніца, Ютрань і Літургія Пасхі. Пасля Літургіі — асвячэнне страваў. Супольны сняданак (3 гадз.). Падчас пасхальнага набажэнства споведзі няма.
🎼 Падчас Велікоднай ютрані і Літургіі частку спеваў будзе спяваць наш беларускі хор.
Да супольнага сняданка запрашаюцца ўсе. Калі ёсць магчымасць, калі ласка, прыносьце нешта да стала 🍇🥐🥧☕️
🕊 13 красавіка, панядзелак Пасхі, 9:00 — Літургія (1 гадз.)