No reviews yet. Be the first to share your experience!
Latest Posts
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
☠️ Лукашэнку засталося няшмат жыць
☝🏻Пра гэта дыктатар сам заявіў у інтэрв'ю расейскаму прапагандысцкаму каналу. Што здарылася? Чаму Лукашэнка ізноў загаварыў пра сваю смерць і адначасна – пра «незалежнасць» ад усіх?
Сяргей Пеляса, Зміцер Міцкевіч і Віталь Цыганкоў разбіраюць інтэрв’ю самаабвешчанага для RT.
Чаму Зяленскі папярэджвае Лукашэнку пра «лёс Мадура» і непазбежны ўдар у адказ на любыя правакацыі з беларускай мяжы? Глядзіце ў новым выданні праграмы https://www.youtube.com/live/wLhn3-B8gK4🎬
1,140
13
0
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
📷 Photo
У берасцейскім «Русским доме» абвясцілі аб пачатку акцыі «Георгіеўская стужка»
Жыхароў і гасцей абласнога цэнтру запрасілі прыходзіць у гэтую ўстанову, каб атрымаць стужку і «насіць каля самага сэрца». Пра гэта піша https://t.me/radiosvaboda.
✍️ Сетка «Русских домов» створаная ў Беларусі расейскім дзяржаўным агенцтвам «Россотрудничество». Асабліва актыўна яно пачало пашыраць сваю прысутнасць у краіне пасля таго, як рэжым Лукашэнкі зліквідаваў многія беларускія грамадскія арганізацыі.
1,050
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
🎥 Video
🥹 У Менску трое хлопцаў дапамаглі перайсці праезную частку качцы з качанятамі
Паглядзіце кранальнае відэа 🫶
1,230
37
0
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
📷 Photo
❣️🌹Каханне, якое не адпускае нават пасля апошняй старонкі
Да Сусветнага дня кніг прапануем вам гісторыі пра каханне па-беларуску, якія распавядаюць пра сапраўднае: маўчанне, страх і прыцягненне, ад якога не ўцячы.
Чытайце і захоўвайце, каб не згубіць (калі для вас гэта бяспечна).
💃🏼Даведацца больш цікавага можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале https://www.youtube.com/@belsat_life
1,190
15
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
⚡️Расея ізноў паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны Такую заяву зрабіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пасля справаздачы галоўнакамандуючага ЗСУ Аляксандра Сырскага. Украінская выведка зафіксавала будоўлю дарог каля сваёй мяжы. На тэрыторыі Беларусі…
1,350
10
0
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Таемны візіт Віктара Лукашэнкі ў Аман і Арабскія Эміраты
🔸Больш за мільён рублёў страцілі кампаніі з Беларусі і Кітаю, спрабуючы праз трэція краіны абысці санкцыі
🔸МЗС Літвы: беларускія дзяржаўныя медыі сказілі заяву пра нармалізацыю беларуска-літоўскіх стасункаў. Тым часам Алесь Бяляцкі выступіў у літоўскім Сейме
🔸Лукашэнка заявіў пра распрацоўку ў Беларусі лазера, які «спальвае беспілотнікі». Ці Беларусь у стане вырабіць самастойна такую зброю?
🔸Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер і навальніцы. Ужо ёсць наступствы стыхіі
🔸140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Чаму ён можа лічыцца класікам беларускай літаратуры?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/sVHe3FSgIDY
1,270
5
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
🎥 Video
😰 У Бабруйску з-за моцнага ветру ўпаў прыпынак
На шчасце, не на людзей, а ў адваротны бок.
1,430
17
0
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
💔 «Я чакала, што з другой машыны выйдзе Ігар [Ілляш]. Калі я яго не пабачыла, мне стала вельмі балюча»
Нашая каляжанка, была палітзняволеная Кацярына Андрэева, на волі трохі больш за месяц. За кратамі яна правяла больш за 5 гадоў. Што яна адчувала падчас вызвалення і як цяпер адаптуецца да жыцця на волі?
🎥 Пра гэта, і пра шмат іншага Каця распавяла ў вялікім шчырым інтэрв'ю ў нашай праграме https://youtu.be/oO8l3lsDk8k
4,420
18
0
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
📷 Photo
💶 У Беларусі забаранілі пазычаць грошы тым, з кім вы не маеце сваяцкіх сувязей. Гэта не жарт
Дзіўная ініцыятыва сыходзіла ад Нацбанка. Праўда, не да канца ясна, як дзяржава збіраецца кантраляваць усе пазыкі ўнутры краіны (калі яны толькі не афармляюцца натарыяльна).
«Рызыка для насельніцтва толькі адна: калі вы не афармляеце пазыку праз натарыуса ці дамову, то ў вас будуць слабыя магчымасці спагнаць доўг з таго, хто яго не захоча аддаваць».
📍 https://belsat.eu/92868219/vyjstse-znojduts-belarusam-zabaranili-pazychats-valyutu-ne-rodnym-lyudzyam
🔗 https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hbauuhuu
1,490
17
Белсат
24 квіт. 2026 р., 04:40
📷 Photo
Максім Знак як маяк. У Варшаве адбылася сустрэча з былым палітвязнем, чый творчы запал не згасіла нават турма
Знак скончыў турнэ па польскіх гарадах, якое сам назваў феерычным, выступам у варшаўскім Музеі вольнай Беларусі. Да таго аўтар «Зэкамерона» ўжо даў канцэрты ў Вроцлаве, Гданьску, Гдыні і Беластоку.
🔍 https://belsat.eu/92870606/kantsert-maksima-znaka
🔗 https://cde34rfv.ovh/92870606/kantsert-maksima-znaka
1,480
18
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
📷 Photo
🚫 ЕГУ прызналі «экстрэмісцкім» Вярхоўны суд прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй па заяве Генпракуратуры. Улады сцвярджаюць, што ўніверсітэт нібыта «дэстабілізуе сацыяльна-палітычную абстаноўку» і выкарыстоўваецца замежнымі…
1,680
31
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
🎥 Video
Вы не паверыце, але...
1,540
20
0
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
🎥 Video
🚨 Пад Менскам разбіўся мотадэльтаплан — двое загінулі
Днём 14 красавіка каля вёскі Азярцо Менскага раёну разбіўся мотадэльтаплан «Фрэгат». Загінулі два чалавекі — 45-гадовы пілот і 26-гадовая пасажырка.
Папярэдне вядома, што падчас палёту пілот не справіўся з кіраваннем. Відавочцы кажуць, што пасля набору вышыні апарат раптам пачаў падаць уніз.
🔗 Падрабязнасці — https://belsat.eu/92625926/razbiusia-deltaplan
https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/uowvodtl
https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/uowvodtl
1,530
27
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
🎥 Video
😰 Вы што, хочаце каб было як у 90я?.. Хаця, стоп!
Свежае відэа з Бабруйску.
1,680
40
0
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
📷 Photo
🚗 На выезд з Беларусі зноў шалёныя чэргі
За содні колькасць машын на выезд з Беларусі падскочыла з 20 да 910.
На поўдзень 14 красавіка перад польскім Тэрэспалем стаялі больш за 750 аўто, а ўжо да 14:00 – 802 машыны. У іншых пунктах таксама былі заторы: у Брузгах – каля 80 аўто, у Бераставіцы – каля 55.
Беларускія памежнікі сцвярджаюць, што польскі бок прымае толькі каля 27 % легкавікоў ад звычайнай нормы. Чэргі ёсць і сярод фураў: перад пунктам Кукурыкі сабралася больш за 300 грузавікоў, яшчэ каля 40 чакалі перад Баброўнікамі.
На літоўскім кірунку таксама складана: у Каменным Логу і Беняконях у чаргах стаялі каля 100 і 220 фураў адпаведна. Паводле беларускіх службаў, літоўскія памежнікі прапусцілі толькі 28 % цяжкавікоў ад нормы.
📍 Падрабязнасці – https://belsat.eu/92620884/na-miazhy-rost-chargi
🔗 https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mkeqdsyn
1,640
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
📷 Photo
🚨 У калоніі «Ваўчыныя норы» ціснуць на зняволеных праз Viber-чаты
У івацэвіцкай калоніі №22 «Воўчыя норы» адміністрацыя масава цісне на зняволеных і прымушае тэлефанаваць дамоў і патрабаваць ад родных выйсці з Viber-чата. У ім некалькі соцень чалавек абменьваліся інфармацыяй пра правілы жыцця ў калоніі.
Паводле https://t.me/MAYDAYMog праваабаронцаў, вязням намякалі на магчымыя наступствы, калі высветліцца, што іхныя родныя застаюцца ў такіх супольнасцях. Найхутчэй гаворка ішла пра пагрозы ШІЗА пасля праверак тэлефонаў, хоць пакуль пра такія выпадкі не паведамлялася.
Чат пад назвай «Вместе проще» выдалілі раніцай 14 красавіка пасля таго, як сілавікі вызначылі яго адміністратара. Пры гэтым сам чат не ўваходзіў у спіс «экстрэмісцкіх», а яго закрыццё фактычна адбылося «па просьбе зняволеных».
Падобныя супольнасці ў гэтай калоніі існавалі і раней — іх стваралі сваякі асуджаных, у тым ліку ўдзельнікі ініцыятывы «Маці 328».
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
📷 Photo
🗳 Вайсковы курс і старыя спрэчкі: што абяцае блок «Воля» на выбарах у КР
Блок «Воля» ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду з гучнай ідэяй – стварыць Беларускую вызвольную армію. У спісе – шмат былых добраахвотнікаў, вайскоўцаў і людзей, звязаных з палком Каліноўскага.
Але вакол лідараў ужо былі скандалы – у тым ліку праз бізнес-сувязі і праекты, звязаныя з пашпартам Новай Беларусі. Самі прадстаўнікі «Волі» сцвярджаюць, што абвінавачанні былі беспадстаўныя.
Акрамя арміі, яны абяцаюць адкрываць вайсковыя школы, падтрымліваць Украіну і дамагацца ўзмацнення санкцый супраць рэжыму. Праўда, падобныя мэты гучалі і раней, але многія з іх пакуль засталіся толькі ў планах.
👉 Што гэта за людзі і якія ў іх шанцы – https://belsat.eu/92620186/blok-volia-kr
https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hoqdtsmo
1,690
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
📷 Photo
🚫 ЕГУ прызналі «экстрэмісцкім»
Вярхоўны суд прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй па заяве Генпракуратуры. Улады сцвярджаюць, што ўніверсітэт нібыта «дэстабілізуе сацыяльна-палітычную абстаноўку» і выкарыстоўваецца замежнымі спецслужбамі.
ЕГУ быў заснаваны ў Менску ў 1992 годзе, але ў 2004-м яго закрылі, пасля чаго ён аднавіў працу ў Вільні ў 2005 годзе. Цяпер там навучаецца каля 1000 студэнтаў.
У самім ЕГУ на тэлефанаванне «Белсату» адказалі, што пакуль не каментуюць прызнанне ВНУ «экстрэмісцкім» і рыхтуюць афіцыйную заяву.
🔗 Падрабязнасці — https://belsat.eu/92621859/sud-pryznau-ehu-ekstremisckaj-arehanizacyjaj
https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/atuwifyb
1,810
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
📷 Photo
🚨 Пашпарт Статкевіча «знайшоўся» ў СІЗА-1 у Калядзічах Разам з ім там захоўваліся турэмныя рэчы, прысуд і рашэнне апеляцыйнага суда. Таксама ў дакументах было рашэнне суда, паводле якога Статкевічу забаронена пакідаць Беларусь і наведваць казіно. Пра…
1,710
37
Белсат
15 квіт. 2026 р., 04:34
✝️ Гэты крыж стаўся сапраўдным сімвалам Даніі, але ён, імаверна, звязаны і з Беларуссю
У Даніі ён вядомы як «крыж Дагмары». Рэплікі гэтай рэліквіі і цяпер датчане дораць адно адному. Аднак хутчэй за ўсё належаў ён Сафіі Менскай, якая стала каралеваю Даніі.
Які след яна пакінула ў дацкай культуры, распавядаем у нашым відэа.
👨🦰 А даведацца больш Пра Сафію Менскую можна ў нашай праграме https://www.youtube.com/watch?v=jL4Q3flTdGU.
1,680
26
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
📷 Photo
Фота тыдня: беларусы ідуць да амбасады рэжыму ў Дзень Волі
25 сакавіка беларусы Літвы прайшлі маршам да амбасады Беларусі, дзе пакінулі БЧБ-стужкі і лампадкі на «Варце Святла». Гэтак яны ўшанавалі памяць ахвяраў лукашэнкаўскіх рэпрэсій і ваяроў, якія аддалі жыцці за незалежнасць Украіны.
Больш моцных здымкаў тыдня глядзіце https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ruxrxcna (калі вы ў Беларусі)
https://belsat.eu/92333737/aviyakatastrof-u-kalumbii-i-abstrel-bespilotnikami-lvov
1,250
27
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
У сённяшнім выпуску абмяркуем, як беларусаў успрымаюць за мяжой, чаму ў Літве з’яўляюцца надпісы «Вільня наша» і як распазнаць аб’юзера ў адносінах.
Далучайцеся да https://www.youtube.com/watch?v=uoGDjGSXGfU!
1,180
5
0
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
🎥 Video
🌊 Дагестан накрыла магутная паводка
Стыхія разгулялася з-за таго, што ў рэгіён прыйшлі моцныя дажджы.
Найбольш пацярпела Махачкала – плыні вады часткова разбуралі дамы ды зносілі аўтамабілі. Некаторыя жыхары нават прывязвалі сваіх «жалезных каней», каб уратаваць ад стыхіі.
1,760
21
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
📷 Photo
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fdeoopla
Як нашыя землякі адзначылі гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР – глядзіце па спасылцы на нашым сайце (калі вы ў Беларусі).
https://belsat.eu/92336106/dzien-voli-varszava
🔺 https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lgpisbvw
ЗША зацікаўленыя ў транзіце калійных угнаенняў і заклікаюць да дыялогу з Менскам. Чаму «прагнуць» Літву ў іх можа не атрымацца – чытайце па спасылцы (калі вы ў Беларусі).
https://belsat.eu/92321788/sastupki-litvy-pa-kaliju
🔺 https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cghrralu
Лукашэнкаўцы пастаянна пашыраюць «спіс тэрарыстаў», але самога тэрарызму, паводле даследчыкаў – няма. На якім месцы мы па бяспецы – чытайце па спасылцы (калі вы ў Беларусі).
https://belsat.eu/92274185/global-terrorism-index-2026
#штопачытаць
1,250
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
📷 Photo
💥 #галоўнае за 28 сакавіка
✔️Беларусы Варшавы https://cde34rfv.ovh/92336106/dzien-voli-varszava, прысвечаны Дню Волі. Глядзіце
✔️ https://cde34rfv.ovh/92335105/pikiet-praz-neurasietku. Блогер Сяргей Бяспалаў з дапамогаю ШІ
✔️Літоўскія фуры https://cde34rfv.ovh/92335702/fury-viartautsa-z-belarusi з Беларусі: лічба набліжаецца да 200
✔️Намер расейцаў эміграваць у Беларусь – не выпадковасць? Украінская выведка https://cde34rfv.ovh/92334555/rasiejcy-u-bielarusi
✔️Ці здолеюць Штаты пераканаць Літву https://storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lgpisbvw перад Лукашэнкам у пытанні «Беларуськалію»?
✔️З сайту беларускага вытворчага цэнтру беспілотнікаў зніклі https://cde34rfv.ovh/92317347/nvc-biespilotniki
✔️ https://cde34rfv.ovh/92335084/suddzi-mks, хто разгледзіць справу пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе
✔️Харкаўскі суд https://cde34rfv.ovh/92336968/kampensacyi-danitskim-bisniesoutsam кампенсацыі з 7 беларускіх кампаніяў на карысць двух бізнесоўцаў з Данецку
✔️«Людзі павінны разумець, што паход у тэатр падобны да свята». Міністр культуры https://cde34rfv.ovh/92337379/dres-kod-dlya-teatrau пра дрэс-код для гледачоў у тэатрах
✔️Global Terrorism Index 2026: узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Беларусі – https://cde34rfv.ovh/92274185/global-terrorism-index-2026
✔️Пратасевіча, які сабраўся жаніцца з таралагіняю,
#рэпрэсіі:
▫️ https://nashaniva.com/391422 дзяўчыне, пасля арышту якой сілавікі атрымалі доступ да ўсяго бота «Беларускага Гаюна»
▫️«Палінка амаль палову жыцця пражыла без таты». Анатоль Лябедзька да гадавіны затрымання свайго сына
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
📷 Photo
❤️ 330-метровы нацыянальны сцяг і дранікі ад былых палітвязняў. Наш рэпартаж з шэсця ў Варшаве Вітаўт Сіўчык у сваім уключэнні з Замкавага пляцу дзеліцца эмоцыямі ад імпрэзы ды дае слова прысутным на акцыі. Паглядзіце!
1,720
46
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
📷 Photo
🔹«Людзі павінны разумець, што паход у тэатр падобны да свята». Міністр культуры паразважаў пра дрэс-код для гледачоў у тэатрах
Праўда, пра ўвядзенне жорсткіх абмежаванняў гаворка не ідзе.
📍 https://belsat.eu/92337379/dres-kod-dlya-teatrau
✅ https://cde34rfv.ovh/92337379/dres-kod-dlya-teatrau
1,630
21
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
🎥 Video
🔸У Варшаве адбываецца шэсце беларусаў у гонар Дня Волі Вечарам на Замкавым пляцы плануюцца вялікі канцэрт беларускіх музыкаў, выступы палітыкаў і актывістаў, а таксама святочны кірмаш з працамі беларускіх майстроў, кнігамі і дранікамі ад палітвязняў. 📍Чытайце…
1,700
48
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
☝️На форуме ў Кіеве зноў узгадалі пра падзабыты сцэнар сілавога вызвалення Беларусі
Ці ёсць хоць нейкія варыянты такога развіцця падзеяў?
У кантэксце з’яўлення ў Беларусі «Арэшніку» і пагрозаў для NATO асцярожны падыход Украіны і Захаду да рэжыму Лукашэнкі пераўтвараецца ў больш рашучы.
👀 Глядзіце ў https://www.youtube.com/watch?v=D8Yt8ESBaHA разважанні Сяргея Пелясы ды іншых экспертаў пра істотныя змены ў поглядах афіцыйнага Кіева на менскі рэжым
1,750
15
Белсат
29 бер. 2026 р., 15:46
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Варшаве – вялікі марш да Дня Волі. Яго ўдзельнікі нясуць па цэнтральных вуліцах 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг
🔸 «Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь, як частку рускага свету». Пра гэта заявіў віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі падчас святкавання беларускага Дня Волі
🔸 «У сувязі з ростам сусветных цэнаў на паліва». Белавія зноў павышае паліўны збор на некаторыя рэйсы
🔸 Літва пакуль не гатовая да палітычнага дыялогу з Беларуссю. Пра гэта заявіў дарадца літоўскага прэзідэнта
🔸 Блогер пажартаваў з міліцыянтаў: пры дапамозе ШІ стварыў выяву людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі і даслаў у чат-бот МУС. Здагадайцеся, што было далей
🔸 Сталі вядомыя імёны суддзяў, што будуць разглядаць сітуацыю ў Беларусі ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе
🔸 Сурʼёзная аварыя адбылася ў Менску, на скрыжаванні Ігуменскага тракту з вуліцай Прушынскіх
🔸 У Беларусі пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіка. Гэта ўлюбёны веснавы напой шмат каго з беларусаў. Як правільна яго збіраць і захоўваць, каб не нашкодзіць сабе і прыродзе?
🔸 Сёння апошні дзень зімовага часу. Большасць краінаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі пераходзяць на час летні.
https://www.youtube.com/watch?v=0t9inyTfGy0