No reviews yet. Be the first to share your experience!
Latest Posts
Слухай па-беларуску
25 квіт. 2026 р., 15:56
Музыка ў відэагульнях — гэта не проста фонавае суправаджэнне, а магутны і незаўважны інструмент, які непасрэдна ўплывае на тое, як мы ўспрымаем віртуальны свет. Яна фарміруе настрой, паглыбляе эмацыйную сувязь з гульнёй і часта робіць вобразы больш яркімі і запамінальнымі, чым графіка.
Музыка — гэта мова эмоцый, якая імгненна паведамляе нам, што адчуваць: трывогу, радасць, засяроджанасць ці сум.
Саўндтрэк часта адказвае за 50–60% усёй атмасферы гульні, робячы гульнявыя сусветы больш глыбокімі і праўдападобнымі.
Ці можаце вы ўявіць сабе, напрыклад, The Witcher 3 без яго чароўнай, казачнай музыкі? А DOOM без агрэсіўных сінтэзатараў і гітар? Наўрадці.
А калі вы хочаце больш чытаць пра гульні ўвогуле, раю вам падпісацца на канал https://t.me/belgaming
243
5
0
Слухай па-беларуску
25 квіт. 2026 р., 15:56
📷 Photo
Разбітае Сэрца Пацана — гурт з Мінска (Менску), заснаваны ў пачатку 2000-ых Паўлам Гарадніцкім і Дзянісам Тарасенка. Гэта адзін з знакавых незалежных калектываў Беларусі, чыя музыка стала голасам вуліц і маніфестам пакалення. Гурт змяшаў у сваім гучанні панк, постпанк, прапусціўшы іх праз прызму шчырасці, сацыяльнай вастрыні і беларускага рамантызму.
За гады існавання РСП заваявалі культавы статус, застаючыся незалежнымі ад мэйнстрыму, але збіраючы поўныя залі па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Іх тэксты – гэта споведзь чалавека, які вырас у рэаліях постсавецкай прасторы, дзе каханне і боль, пратэст і смех сплятаюцца ў адну мелодыю
Гурт вылучаецца тым, што піша і выконвае свае песні на трасянцы. У асноўным, гурт раскрывае ў сваіх песнях тэму непадзеленага кахання, між тым перамяжоўваючыся жартоўнымі момантамі з жыцця мясцовага вясковага «пацана».
Spotify: https://open.spotify.com/artist/6erYHFwUsutU8968XYA5gC?si=8J2P3ubeSZe3je82yo7Uuw
Слухай па-беларуску
25 квіт. 2026 р., 15:56
📷 Photo
Феномен успрымання музыкі
Чаму нас прабірае да мурашак?
У нейрахіміі гэта называецца фрысан — рэакцыя, часта званая "музычным агразмам", калі нас, як раз, прабірае да мурашак. Гэта адбываецца за 1-2 сякунды да кульмінацыі. Мозг прадказвае, што зараз здарыцца нешта прыемнае (знаёмы прыпеў або мадуляцыя ў іншую танальнасць). У адказ на чаканне ўзнагароды прылеглае ядро і паласатае цела выкідваюць дофаміна.
У чым адрозненьне ад ежы або сэкса?
Ад іх задавальненьне прыходзіць у момант атрыманьня, калі ад музыкі гэты пік надыходзіць у момант чаканьня піка гука. Менавіта таму музычныя развязаньні тыпу sus4 -> мажор здаюцца нам такімі прыемнымі.
Пра якія яшчэ цікавыя моманты ў музыцы вы ведаеце самі або хацелі б даведацца?
#музтэорыя
154
Слухай па-беларуску
25 квіт. 2026 р., 15:56
📷 Photo
Vuraj — музычны гурт з Менску, які эсперыментуе з беларускім фальклёрам. Выконваюць песьны ў жанры фольк-рок, псіхадэлічны фольк.
Гурт быў заснаваны ў 2010 годзе. «VuRaj» плённа экспэрымэнтуе з музычнымі афарбоўкамі. Відавочная фольк-рокавая, ды й уласна рокавая, накіраванасьць некаторых твораў перамяжоўваецца з даволі акадэмічным нэаклясычным гучаньнем. «VuRaj» практыкуе й непрыхаваны нэафольк побач з джазавымі гукамі ды рысамі псыхадэлікі. Кожная кампазыцыя, хаця і абапіраецца карэньнямі на аўтэнтычны сьпеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі, зьяўляецца цалкам самастойным творам.
У 2016 гурт быў адзначаны прэміяй «Героі году» ад парталу Тузін Гітоў з фармулёўкай «за музычную актыўнасьць».
Spotify: https://open.spotify.com/artist/00eALMjKZJVpgFtHZPJZBk?si=2nqnP7dySMmfBZ263rCTmQ
124
Слухай па-беларуску
25 квіт. 2026 р., 15:56
📷 Photo
« https://t.me/kavalachak» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Агляды навінак кіно і серыялаў на роднай мове.
Таксама аўтар запусціла аднайменны https://www.tiktok.com/@kavalachak.zyccia?_t=8q6bjAJFdD8&_r=1. Падпісвайцеся, каб ведаць, што зараз глядзець на стрымінгах і ў кінатэатрах.
115
5
Слухай па-беларуску
25 квіт. 2026 р., 15:56
📷 Photo
Palina — беларуская сьпявачка. Яна выконвае аўтарскія песьні на розных мовах: на беларускай, расейскай, украінскай, а таксама на французскай. Нарадзілася яна ў Мінске (Менску).
Пачала пісаць музыку Паліна ў 14 гадоў, зараз ей 32. Выконвае песьні ў жанры поп і аўтарская песьня.
Spotify: https://open.spotify.com/artist/1oC7o9I1XJDFPLIiTjtDdy?si=9ybkKyGrSoORr3elxXddpg
130
3
Слухай па-беларуску
25 квіт. 2026 р., 15:56
📷 Photo
Daredevil #1 (2026) - агляд комікса
У Мэта Мердака новы статус - раней ён быў пастарам, цяпер выкладае ва універсітэце. Але гэта днём. Па начах ён па-ранейшаму палюе на дробных злачынцаў у межах Пякельнай кухні.
Галоўная інтрыга серыі - новы вораг Омен. Ён неяк звязаны з будучыняй Мэта Мердака, а не з гуртом Prodigy. Омен прыйшоў папярэдзіць юрыста, што яго чакае смерць. Відаць, не ад старасці, хоць пра яе Мэт ужо пачаў сур'ёзна задумвацца (актуальная тэма для пасталелага чытача коміксаў).
Мая версія: Омэн - гэта Мэт Мердак з будучыні. Ён мае падобнае адзенне і маску, ведае, дзе жыве Мэт, стараецца схаваць свой голас, каб не пазналі, і прадбачыць кожны рух Дэрдэвіла. Але пабачым у наступных выпусках.
За апошнія некалькі гадоў інтарэс да Дэрдэвіла знізіўся, але папулярнасць серыяла на disney+ рэанімуе персанаж у коміксах. За справу ўзялася сцэнарыстка Стэфані Філіпс, вядомая ў фанатскіх шэрагах тым, што яе серыі звычайна заканчваюцца на 15 выпуску. І гэта настарожвае...
#1 выйшаў 1 красавіка.
Асфіксія — музычны гурт з Віцебску, які выконвае музыку ў жанры рок/панк. Саліст пра свой гурт казаў так:
увогуле ўся ідэя гурта першапачаткова - гэта зрабіць клёвую музыку на роднай мове. я люблю беларускую і гд, але мне не падабаецца музыка на ёй🤷♂️
таму я вырашыў, што калі ніхто не можа зрабіць за мяне класнае музло - я зраблю яго сам, і, магчыма, хтосці натхніцца, і пасля з’явіцца больш добрай музыцы на беларускай мове. і не толькі музыцы.
гэта ў цэлым проста мой спосаб прасоўвання і распаўсюджвання неверагодна прыгожай мовы і культуры ў масы. вось так.
Гурт дае канцэрты, апошні быў у Віцебску 28 сакавіка. На травень таксама запланаваны канцэрты ў Мінску і ў Віцебску.
Spotify: https://open.spotify.com/artist/1bqkobTSYsj3gifYqCqdDj?si=-UJnfMU6SY2HiOFsn_YMeA
Inst: https://www.instagram.com/asfiksiya_band/
Tg: https://t.me/asfiksiya_band