🪚 У Гродне рэканструкцыя сквера на Дарвіна выклікала незадаволенасць: жыхары кажуць пра страту дарослых і здаровых дрэваў
Рэканструкцыя сквера на вуліцы Дарвіна ў Гродне выклікала крытыку сярод гараджан. Улады абяцалі абнаўленне прасторы і новыя пасадкі, аднак жыхары непакояцца з-за вырубкі старых і здаровых дрэваў і кустоў — гаворка ідзе пра дарослыя насаджэнні, якія фармавалі зялёны выгляд гэтай тэрыторыі на працягу гадоў.
Пад відэа з работамі адна з жыхарак напісала:
«В Гродно ради того, чтобы сделать как можно больше дорожек и поставить торговые ларьки. Вместо сквера куда люди приезжали посидеть будет очередной бетонный плац. [...] Пол года ходим по инстанция и пишем, обещали небольшие изменения, а эту неделю нещадно вырубают деревья и выкорчевывают все кусты, хоть в ответе на обращение обещали оставить всю зелень по максимуму».
Тэлеканал «Гродно Плюс» у сваім сюжэце праект
https://t.me/grodnoplusяк абнаўленне з захаваннем планіроўкі і атмасферы старога парку. Паводле аўтараў, асноўная задача — захаваць утульнасць і дадаць сучасныя элементы. Заяўляецца, што здаровыя дрэвы і кусты нібыта будуць захаваныя і дапоўнены новымі кветкавымі пасадкамі, а звычайныя лаўкі заменяць на лаўкі-альтанкі з аўтарскім дызайнам.
🪵 Аднак на практыцы жыхары назіраюць іншае: з тэрыторыі ўжо знікаюць дарослыя дрэвы і кустоўе, якое складвала аснову зялёнай зоны. Менавіта страта такіх дарослых насаджэнняў выклікае найбольшае абурэнне, бо іх немагчыма хутка кампенсаваць новымі пасадкамі.
🧕 Яшчэ ў жніўні 2025 года камунальныя службы прыбралі папулярныя самаробныя арэлі з відам на горад. Яны карысталіся попытам — перад імі часта выстройваліся чэргі. На іх месцы новыя лаўкі, арэлі-пергалы і скульптура закаханых.
🧱 Раней, па суседстве, у гэтым скверы ўзвесці кавярню з летняй тэрасай і лаунж-зонай, аднак пасля крытыкі ў сацсетках, што новая кавярня закрые від на горад з кавярні «Наша месца», будаўніцтва з бетонных блокаў. Пазней адзначалася, што праект павінен быў быць «лягчэйшым» — з каркаснай канструкцыі.
🐿 Разам з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, як адзначаюць гараджане, сквер паступова губляе рысы натуральнай зялёнай прасторы. Раней тут можна было сустрэць вавёрак і вожыкаў, аднак пасля маштабнай вырубкі і змянення асяроддзя іх з’яўленне ў гэтым месцы ставіцца пад сумнеў.
Фота: скрыны з відэа
https://www.instagram.com/kazak.t.a/reels/ ў Instagram.